Бярозаўскі вялікі камень

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бярозаўскі вялікі камень — валун, мае прасападобную форму, даўжыню 4,25 м, шырыню 3,3 м, вышыню 2,3 м, абвод 11,15 м, аб’ём 17,1 м³ і вагу 45 т. Знаходзіцца за 0,5 км на поўдзень ад упадзення ракі Вянужка ў Заходнюю Дзвіну ў Туркоўскім сельсавеце за 7 км на паўднёвы ўсход ад Туркова і за 32 км на ўсход ад Мёраў.

Прынесены ледавіком 250—320 тыс. гадоў таму ў часы дняпроўскага зледзянення са Скандынавіі і потым у паазёрскае зледзяненне быў ускрыты ў выніку ледавіковых працэсаў. Размешчаны на беразе Дзвіны, над узроўнем мора 107 м. Складзены з ружавата-шэрага дробназярністага граніту з уключэннем крышталёў цёмнаколерных мінералаў (біятыт) і палявога шпату ў выглядзе гняздоўяў, жылак, авоідаў (дыяметрам 3x4 см) і таблічак ад 0,4-5 да 2-8 см.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / рэдкал. Г. М. Маняк [і інш.]. — Мн., 1998. — С. 39 — 40.