Бярозаўскі сыраробны камбінат
| Бярозаўскі сыраробны камбінат | |
|---|---|
| Тып | прадпрыемства |
| Заснаванне | 1944 |
| Размяшчэнне |
|
| Адрас | |
| Галіна |
малочная прамысловасць (МСГК: 1050) |
| Прадукцыя | Сыр, плаўлены сыр, масла, маянэз, тварог, сыракваша, ражанка, заменнік неразведзенага малака, біянапоі, марожанае, тварожныя сыркі |
| Сайт | cheese.by |
Бярозаўскі сыраробны камбінат — прадпрыемства малочнай прамысловасці ў Бярозе (Беларусь)[1], раней уваходзіў у склад канцэрна Брэстмясамалпрам[2], у 2018 годзе прыватызаваны без аўкцыёну, уваходзіць у ААТ «Савушкін прадукт». Асноўная прадукцыя — паўцвёрдыя сычужныя сыры, плаўленыя сыры, таксама выпускае пітное малако, кефір, ражанку, смятану, тварог і тварожныя прадукты, марожанае, сухія малочныя канцэнтраты і паўфабрыкаты.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У жніўні 1944 года на тэрыторыі Бярозаўскага раёна пачаў працу раённы маслапрам, які ўключаў Бярозаўскі галаўны маслазавод, а таксама Сялецкі, Пяскоўскі і Сігневіцкі нізавыя маслазаводы. Нарыхтоўка малака, масла і тлушчазаменнікаў ажыццяўлялася як ад аднаасобных гаспадарак, так і ад насельніцтва[3].
У межах рэканструкцыі ў 1959 годзе быў уведзены новы парамеханізаваны масларобны завод, здольны перапрацоўваць 30 тон малака ў змену[3]. У 1965—1967 гадах быў пабудаваны масларобна-сыраробны завод, здольны перапрацоўваць 50 тон малака ў змену, што дазволіла значна пашырыць асартымент выпускаемай прадукцыі: пачаўся выпуск новых відаў масла, кісламалочнай прадукцыі і смятаны, а таксама асвоена вытворчасць расійскага сыру[3].
У 1981 годзе пачата чарговая рэканструкцыя прадпрыемства[4], у снежні 1986 года была ўведзена ў эксплуатацыю першая лінія новай вытворчасці магутнасцю перапрацоўкі 280 тон малака ў змену[5], а на пачатку 1988 года ўведзены ў эксплуатацыю цэх плаўленых сыроў[6].
У 1994 годзе прадпрыемства пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства «Бярозаўскі сыраробны камбінат»[7]. У снежні 2006 года запушчана аўтаматызаваная лінія па выпуску цвёрдых сыроў прадукцыйнасцю 30 тон гатовай прадукцыі ў суткі[7].
У верасні 2011 года прадпрыемствам быў набыты СВК «Земляроб» (увайшоў у склад сельскагаспадарчага філіяла «Прамень»), а таксама запушчана другая аўтаматызаваная лінія па выпуску цвёрдых сыроў прадукцыйнасцю 40 тон у суткі[7].
У 2018 годзе Аляксандр Лукашэнка дазволіў прыватызаваць прыбытковае прадпрыемства без аўкцыёну: кантрольны пакет акцый прадалі кампаніі «Савушкін прадукт» Аляксандра Машэнскага. Колькасць работнікаў камбіната, уключаючы філіялы, за 2018—2019 гады скарацілася з 1503 да 1103 чалавек[8][9].
Геаграфія экспарту
[правіць | правіць зыходнік]Асноўным імпарцёрам прадукцыі прадпрыемства з’яўляецца Расійская Федэрацыя. Акрамя таго, прадпрыемства супрацоўнічае з такімі краінамі, як Украіна, Казахстан, Туркменістан, Азербайджан, Арменія, Малдова, Літва, Нідэрланды, Францыя, Германія, Чэхія, Польшча, Балгарыя, В’етнам, Кітай, Латвія, Мексіка і ЗША[1].
Склад прадпрыемства
[правіць | правіць зыходнік]Акрамя асноўнай вытворчай пляцоўкі ў горадзе Бяроза, у склад прадпрыемства ўваходзяць: Іванаўскі цэх у горадзе Іванава, Івацэвіцкі цэх у горадзе Івацэвічы, СВК «Прамень»[5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б «Памяць» Гісторыка-дакументальная хроніка Бярозаўскага раёна / пад рэд. М. Г. Нікіціна, Л. В. Языковіч. — 2-е выданне. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2014. — С. 525. — ISBN 978-985-11-0830-1, ББК 63.3(4Беи).
- ↑ Склад канцэрна «Брэстмясамалпрам»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2014. Праверана 7 ліпеня 2015.
- ↑ а б в И. Хаванская (1984-08-18). «Вехи роста». газета «Маяк Коммунизма»(руск.).
- ↑ CTV.BY: ОАО «Березовский сыродельный комбинат». Наше дело — Выпуск передачи от 02 мая 2015 года. (руск.)
- ↑ а б CTV.BY: ОАО «Березовский сыродельный комбинат». Наше дело — Выпуск передачи от 08 сентября 2014 года. (руск.)
- ↑ К. Петрова (1988-08-27). «Есть спрос, будет и предложение». газета «Маяк Коммунизма»(руск.).
- ↑ а б в Николай Сенкевич, Татьяна Засимович (2014-08-16). «Быть лучшими среди равных». районная газета «Маяк»(руск.). Архівавана з арыгінала 2016-03-04. Праверана 2015-07-07.
- ↑ «Зачем было государству продавать такое прибыльное предприятие?» Жители Берёзы о том, как «Савушкин» купил их гордость (руск.). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2019. Праверана 10 снежня 2019.
- ↑ Лукашенко разрешил продать бизнесмену Мошенскому госпакет акций Берёзовского сыродельного комбината (руск.)