Дрэвы вышынёй ад 12 да 15 м, часам да 20 м, ствол дыяметрам 50-75 см. Кара буравата-шэрая, патрэсканая, у маладых дрэў лушчыцца шматкамі. Крона рэдкая, часта аднабокая. Лісце яйкападобнае, двойчывострапільчатае, зверху цёмна-зялёнае, знізу больш светлае. Кветкі ў каташках, плод арэшак.