Бярэзінскія выступленні працоўных, 1905

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Першае палітычнае выступленне рабочая арганізацыяцыя мяст. Беразіно Ігуменскага павета падрыхтавала да гадавіны забойства нарадавольцамі Аляксандра II. 28.2 (13.3).1905 яна выдала гектаграфаваную адозву з заклікам да аднадзённай забастоўкі. 1(14) сакавіка забаставалі чаляднікі кравецкіх, шавецкіх і панчошных майстэрняў. Каля 70 стачачнікаў накіраваліся на вяровачны завод Б. Старобінца і дамагліся спынення работы. Затым з удзелам сялян адбыўся сход у лесе (250 чал.) і маніфестацыі ва ўрочышчы Пятроў Вугал і ў в. Трасцянка. Вярнуўшыся ў мястэчка, маніфестанты арганізавалі мітынг. На наступны дзень рабочая арганізацыя выдала лістоўку, прысвечаную гэтым падзеям. Мінскі губернатар накіраваў у Беразіно паўэскадрона драгунаў. 1 (14) мая і 6 (19) чэрвеня антыўрадавыя вулічныя дэманстрацыі паўтарыліся. 30.6 (13.7).1905 у Беразіно ў знак салідарнасці з рабочымі Адэ-сы, Іванава-Вазнясенска, Лодзі аб'яўлена агульная аднадзённая забастоўка. Баставалі ўсе рабочыя, рамеснікі, работнікі гандлю, распаўсюджваліся пракламацыі з тлумачэннем падзей у названых гарадах. У лесе адбылася сходка. Вечарам у мястэчку праведзена дэманстрацыя (500 чал.) з чырвоным і чорным сцягамі, рэвалюцыйнымі песнямі і заклікамі «Далоў самадзяржаўе!», «Далоў урад!», «Далоў вайну!», «Няхай жыве сацыял-дэмакратычная партыя!». Перад будынкам пошты і кватэрай станавога прыстава дэманстранты спыняліся і наладжвалі мітынг. У пачатку ліпеня 1905 з эканамічнымі патрабаваннямі баставалі кухаркі і 50 грузчыкаў, некаторыя з іх былі арыштаваны. 23— 25.7 (5— .8) .1905 у Беразіно адбыліся мітынгі і дэманстрацыі. 28 ліпеня (10 жніўня працоўныя мястэчка ў гонар паўгадавіны рэвалюцыі правялі 2 мітынгі і вулічную дэманстрацыю з удзелам 1 тыс. чалавек. На мітынгах 30 ліпеня (12 жніўня), 10(23) і 12(25) жніўня яны падтрымалі рэваляцыйна-дэмакратычны заклік да байкоту Булыгінскай думы. Рабочыя і рамеснікі Беразіно ў ліку першых на Беларус ўключыліся ва Усерасійскую Кастрычнінскую палітычную стачку. 9 (22) кастрычніка ў мястэчку адбыліся 2 вулічныя дэманстрацыі і маніфестацыі, 22 кастрычніка (4 лістапада) каля 2 тыс. жыхароў мястэчка прынялі ўдзел у дэманстрацыі пратэсту супраць рэпрэсій царызму і чарнасоценных пагромаў, курлоўскага расстрэлу 1905 у Мінску. Яны пайшлі па вуліцах з чырвонымі і чорным сцягамі, рэвалюцыйнымі песнямі і воклічамі. Вулічныя мітынгі і дэманстрацыі адбываліся, як правіла, пад аховай узброенных дружыннікаў. Кастрычніцкія выступленні завяршылі паласу ўздыму рэвалюцыйнага руху ў Беразіно.

[Крыніца?]