Перайсці да зместу

Бяседавіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бяседавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Хоцімскі раён
Уключае 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Бяседавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 918
Бяседавіцкі сельсавет на карце
Тэлефонны код 2247
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Бясе́давіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Бяседавічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Хоцімскага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Хоцімскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Касцюковіцкага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года — у складзе адноўленага Хоцімскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 сакавіка 1960 года ў склад сельсавета з Баханскага сельсавета перададзена вёска Юзяфоўка[1]. З 17 красавіка 1962 года сельсавет у складзе Касцюковіцкага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Хоцімскага раёна. У 1977 годзе скасаваны пасёлак Люсікоўскі[2]. 28 снежня 2012 года скасаваны пасёлак Міхайлаўскі[3]. 20 верасня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Батаеўскага сельсавета (11 населеных пунктаў: аграгарадок Батаева, вёскі Ветка, Галубоўка, Дубраўка, Іўкіна, Князеўка, Красная Паляна, Ліпакі, Міхайлаўка, Чарчонае і Яленаўка)[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 672 чалавекі[5], з іх 90,8 % — беларусы, 8,9 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года (17 населеных пунктаў) — 918 чалавек[7].

Зноскі

  1. ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
  2. ↑ Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка і 22 лістапада 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 3 (1557).
  3. ↑ Решение Хотимского районного Совета депутатов от 28 декабря 2012 г. № 22-6 Об упразднении населенного пункта Михайловский Беседовичского сельсовета Хотимского района
  4. ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 сентября 2013 г. № 22-12 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  5. ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка)
  6. ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2024. Праверана 25 лістапада 2023.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.