Бяскрылыя насякомыя
Jump to navigation
Jump to search
Бяскрылыя насякомыя | |||||||||||||||||||||||||
![]() лускаўніца звычайная, або цукровая (Lepisma saccharina) | |||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||
Apterygota | |||||||||||||||||||||||||
|
Бяскрылыя насякомыя, аптэрыготы (Apterygota) — падклас (раздзел) найбольш старажытных насякомых.
Вядомы з адкладаў сярэдняга дэвону. 2 сучасных атрады (у т.л. шчацінахвосткі), каля 4 тыс. відаў.
Цела даўжынёю да 2 см, верацёнападобнае. Спіна ўкрыта тонкімі лускавінкамі. Тры пары грудных ног, у некаторых відазмененыя брушныя канечнасці — цэркі.
Пашыраны ўсюды. Звычайна вільгацелюбівыя; жывуць скрытна — у лясным подсціле, глебе, пад карой дрэў, у гнілой драўніне і інш. Кормяцца глебавым дэтрытам, пылком кветак і інш.; некаторыя драпежнікі.