Бяссківічныя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бяссківічныя

Мінога рачная (Lampetra fluviatilis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Agnatha

Клас
Кругларотыя (Cyclostomata)

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  914178
EOL  55867450
FW  91606

Бяссківічныя, агнаты (Agnatha) — надклас ніжэйшых пазваночных жывёл.

Вядома 2 вымерлыя класы: няпарнаноздравыя і парнаноздравыя; 1 сучасны клас — кругларотыя, які ўключае міног і міксінаў. Пашыраны ў абодвух паўшар'ях, у марскіх і прэсных водах, на Беларусі вядомы 3 віды міног.

Старажытныя прымітыўныя рыбападобныя жывёлы без сківіц і парных канечнасцей, з хордай. Даўжыня ад некалькіх сантыметраў (верацёнападобныя жывёлы) да 1 м (пляскатыя донныя формы). Унутраны шкілет храстковы (у вымерлых быў вонкавы касцявы шкілет). Шчэлепы ў выглядзе мяшкоў з пялёсткамі энтадэрмальнага паходжання. Ноздравая адтуліна ў большасці няпарная. Паўкружных каналаў 1 ці 2. Рот круглы, сысучага тыпу.

Корм лічынак — раслінныя рэшткі, водарасці; дарослыя паядаюць мяса і кроў рыб ці зусім не кормяцца. Выкапнёвыя бяссківічныя ўсмоктвалі разам з глеем і пяском дробныя арганізмы.

Рэшткі бяссківічных вядомы з кембрыю да позняга дэвону. Росквіт наступіў у познім сілуры і раннім дэвоне. Іх рэшткі з'яўляюцца вызначальнымі выкапнямі пры вывучэнні адкладаў.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]