Бячанская Буда
Вёска
Бячанская Буда
|
Бяча́нская Бу́да[1] (трансліт.: Biačanskaja Buda, руск.: Бечанская Буда) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Азяранскага сельсавета.
На поўдні і ўсходзе мяжуе з лесам.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]За 37 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 270 км ад Гомелю.
Транспартная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Чэрнічы — Жыткавічы. Планіроўка складаецца з 2 плыўна выгнутых шыротных вуліц, злучаных паміж сабой на ўсходзе і захадзе. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Тураўскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў ліпені 1943 года нямецкія акупанты спалілі 30 двароў і забілі 9 жыхароў. 17 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгасу «Савецкая Беларусь» (цэнтр — вёска Азяраны).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]- 2004 год — 19 гаспадарак, 25 жыхароў.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — 19 двароў, 76 жыхароў (паводле перапісу).
- 1908 год — 89 жыхароў.
- 1917 год — 110 жыхароў.
- 1940 год — 31 двор, 170 жыхароў.
- 1959 год — 251 жыхар (паводле перапісу).
- 2004 год — 19 гаспадарак, 25 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Бу́да
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх