Бёрда (ткацтва)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Бёрда, ткацтва)
Прынцып дзеяння бёрда

Бёрда, бярдо (фінск.: pirta, kaide, piirta, piirto, руск.: бёрдо, укр.: бердо, балг.: бърдо, сербахарв.: бр̏до, славенск.: brdȯ, славацк.: brdo, чэшск.: brdo, польск.: bardo) — адно з асноўных рабочых прыстасаванняў ткацкага станка. Mae выгляд грэбеня з вузкімі металічнымі пласцінкамі, замацаванымі ў драўляных або металічных планках. Служыць для раўнамернага размеркавання ніткі асновы, якая праходзідь паміж пласцінкамі па шырыні тканіны.

Таксама бёрдам называюць прыстасаванне для ручнога ткацтва, род грэбня. Вядомае са старажытных часоў. Можа быць выкарыстана для стварэння нешырокай тканай паласы. На бёрдзе можа быць выраблены пояс, нешырокі ручнік, абрусы і да т. п.

Будова і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Бёрда ўяўляе сабой плоскую дошчачку, у якой зроблена некалькі дзесяткаў падоўжных шчылін. У кожным «слупку», падзеленым на дзве шчыліны, зроблена адтуліна. Такіх адтулін можа быць — па вертыкалі — ад аднаго да трох, што дазваляе ўскладняць ўзор, працуючы з ніткамі розных колераў.

Пры стварэнні палатна ў бёрда забэрзваюцца ніткі — як у падоўжныя шчыліны, так і ў «слупковыя» адтуліны. Затым бёрда перамяшчаецца уверх-уніз. Ніткі ў падоўжных шчылінах застаюцца на месцы, а ніткі, якія забэрзаны у адтуліны, ссоўваюцца ўверх ці ўніз. За кошт гэтага ствараецца «зеў» — прамежак паміж ніткамі асновы. У гэты «зеў» забэрзваецца нітка ўтка — рукамі ці з дапамогай чаўнака. Такім чынам ствараецца палатно тканіны або пояса.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Бежкович А. С. [и др.] Хозяйство и быт русских крестьян. — М.: Советская Россия, 1959. — с.98.
  • Восточно-славянский этнографический сборник. — М.: Изд-во АН СССР. — Лебедева Н. И. Прядение и ткачество восточных славян в XX в. — Т.30. — С.516.
  • Vuorela T. Kansatieteen sanasto. — SKS. — Helsinki, 1964. [Этнографический словарь] — с.155.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]