Бёюк-Зіра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бёюк-Зіра
азерб. Böyük Zirə
Маяк
Маяк
Характарыстыкі
Плошча1,2 км²
Насельніцтва
  • 0 чал. (2017)
Размяшчэнне
40°17′40″ пн. ш. 49°55′10″ у. д.HGЯO
АкваторыяКаспійскае мора
Краіна
Бёюк-Зіра (Азербайджан)
Бёюк-Зіра
Бёюк-Зіра
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бёюк-Зіра (азерб.: Böyük Zirə) — адзін з астравоў Бакінскага архіпелага ў Каспійскім моры. Уваходзіць у склад Азербайджана. Плошча - 1,2 км².

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Бёюк-Зіра месціцца ў Бакінскай бухце ў 8,9 км на поўдзень ад гарадской набярэжнай. Выцягнуты з захаду на ўсход на 3 км, з поўначы на поўдзень — на 140 м - 620 м. Узбярэжжа скалістае, часткова ў атачэнні камяністых і пясчаных пляжаў. Паўночна-заходні край вострава высокі. Найвышэйшы пункт — 37 м. Сталых крыніц пітной вады няма.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Зараснікі ксерафітных раслін маюцца на ўзвышанай частцы вострава Бёюк-Зіра. Жывёльны свет бедны, прадстаўлены рэдкімі паўзунамі, птушкамі і казуркамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Назва вострава Бёюк-Зіра складаецца з двух слоў — азерб.: Böyük ("вялікі") і перс.: جزیره ("востраў"). У 1719 г. Пётр I даў яму назву Нарген, паколькі Бёюк-Зіра нагадаў яму аднайменны востраў у Фінскім заліве. Старая назва была вернута ў 1991 г. з набыццём незалежнасці Азербайджана.

11 снежня 1884 г. на паўночным узбярэжжы быў усталяваны маяк. У 1941 г. ён быў узарваны, каб прадухіліць магчымыя бамбёжкі Баку з боку нямецкай авіяцыі, якая магла арыентавацца на святло маяка. Узноўлены ў 1958 г.

Падчас I Сусветнай вайны на востраве знаходзілася 10 тысяч турэцкіх ваеннапалонных, захопленых пры наступленні расійскіх войск ва Усходняй Анатоліі. Большасць з іх загінула. У гады сталінскіх рэпрэсій Бёюк-Зіра з'яўляўся месцам растрэлаў і катаванняў.

Пасля 1991 г. востраў Бёюк-Зіра знаходзіцца ў распараджэнні ваеннага ведамства Азербайджана. На поўдзень ад вострава створаны падводныя ўмацаванні для абароны Баку. У 2011 г. быў прэзентаваны праект стварэння на Бёюк-Зіра турыстычна-забаўляльнай зоны.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]