Бібліятэка Харлі
Бібліятэка Харлі, Калекцыя Харлі (лац.: Bibliotheca Harleiana) — адна з галоўных «закрытых» калекцый Брытанскай бібліятэкі ў Лондане (раней бібліятэка Брытанскага музея).
У калекцыі 7660 рукапісаў, у тым ліку 2200 ілюмінаваных рукапісаў[1], больш за 14 000 арыгінальных прававых дакументаў; і больш за 500 рулонаў. Яе сфарміравалі Роберт Харлі (1661—1724) і яго сын Эдвард(англ.) бел.. У 1753 годзе брытанскі ўрад купіў калекцыю за 10 000 фунтаў стэрлінгаў. Разам з калекцыямі сэра Роберта Котана (Котанаўская бібліятэка ) і Ганса Слоан (бібліятэка Слоана) яна лягла ў аснову калекцыі рукапісаў Брытанскага музея, якая пераехала ў новую Брытанскую бібліятэку ў 1973 годзе[2].
Калекцыя змяшчае ілюмінаваныя рукапісы, якія ахопліваюць перыяд ад ранняга сярэдневякоўя да эпохі Адраджэння . Ёсць важныя раннія брытанскія рукапісы, многія з Заходняй Еўропы і некалькі візантыйскіх рукапісаў на грэчаскай і іншых мовах.
Рукапісы[правіць | правіць зыходнік]

Сярод найбольш значных рукапісаў:
- Лакнунга(англ.) бел. (Харлі 585)
- Псалтыр Харлі (Харлі 603)
- Вершы Кілдэра(англ.) бел. (Харлі 913)
- Sumer is icumen in(руск.) бел., у Харлі 978
- Інвентар Генрыха VIII(англ.) бел. (Харлі 1419)
- Евангелле Мальбрайт(англ.) бел. (Харлі 1602)
- Харлі 1775(англ.) бел., ілюмінаваная кніга Евангелля, выдадзеная ў Італіі ў апошняй чвэрці VI стагоддзя
- Мінускул 113(англ.) бел. (Харлі 1810) — і многія іншыя
- Паэзія Харлі(англ.) бел. (Харлі 2253)
- Залатое Евангелле (Харлі 2788)
- Псалтыр Рэмсі (Харлі 2904)
- Наннамінстэрская кніга (Харлі 2965)
- Мінускул 3686(англ.) бел.
- Генеалогіі Харлі(англ.) бел. (Харлі 3859)
- Мінускул 104(англ.) бел. (Харлі 5537)
- Мінускул 505(англ.) бел. (Харлі 5538)
- Унцыял 0121a(англ.) бел. (Харлі 5613)
- Геаграфія Пталямея(англ.) бел. (Харлі 7182 і 7195)
- Харлі МС 7334(англ.) бел.
- Малітоўнік Харлі (Харлі 7653)
Зноскі
- ↑ Laura Nuvoloni. The Harleian Medical Manuscripts. published by The British Library. http://www.bl.uk/eblj/2008articles/pdf/ebljarticle72008.pdf. Retrieved on 2015-07-26.
- ↑ British Library. «History of the Harley Library».
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- British Library Journal vol. 15 (1989) is devoted to Robert Harley and his collections.
- C. E. and C. R. Wright, eds. The Diary of Humfrey Wanley 1715—1726, 2 vols (London, 1966).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- The foundation collections at the Catalogue of Illuminated manuscripts
- List of medicine and alchemist manuscripts PDF, 192 KB
- Trilingual Psalter
- Harley Bestiary (Harley 4751)
- The Book of Nunnaminster (Harley 2965)