Бібліятэка імя Івана Вазава
Бібліятэка імя Івана Вазава пры чыталішчы імя Хрыста Боцева | |
---|---|
балг.: Библиотека „Иван Вазов“ при НЧ „Христо Ботев 1884“ | |
Краіна | |
Адрас | Боцеўград, плошча Вызвалення, 12 |
Заснавана | 1883 |
Фонд | |
Склад фонду | кнігі, перыядычныя выданні, публікацыі, нотныя выданні, грамафонныя пласцінкі, альбомы, навуковыя артыкулы і іншыя дакументы |
Аб'ём фонду | 84911 адзінак |
Доступ і карыстанне | |
Выдача штогод | 48000 |
Колькасць чытачоў | 2000 |
Вэб-сайт | bot-chit.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бібліятэка імя Івана Вазава пры новым чыталішчы імя Хрыста Боцева 1884 года (балг.: Библиотека „Иван Вазов“ при НЧ „Христо Ботев 1884“) — балгарская бібліятэка і сучасны агульнаадукацыйны інстытут, які размяшчаецца ў горадзе Боцеўград, цэнтры аднайменнай абшчыны. Займаецца зборам, захоўваннем і апрацоўкай розных бібліятэчных фондаў, абслугоўваннем чытачоў, ажыццяўляе даведачна-бібліяграфічную і інфармацыйную дзейнасць, выконвае арганізацыйна-метадычныя функцыі на тэрыторыі Боцеўграда і прадастаўляе свабоднае карыстанне бібліятэчна-інфармацыйнымі рэсурсамі. Садзейнічае павышэнню адукацыйнага ўзроўню, прадаўжэнню атрымання адукацыі, інфармаванасці, якасці жыцця, сацыяльнай інтэграцыі і пашырэнню электроннага доступу да інфармацыі.
Гісторыя бібліятэкі
[правіць | правіць зыходнік]Бібліятэка імя Івана Вазава адлічвае сваю гісторыю ад 1883 года, калі адкрылася чыталішча «Напредък» (балг.: Передовик). Першапачатковы кніжны фонд склаў ад 700 да 800 тамоў і быў падораны мясцовымі патрыятычна настроенымі жыхарамі. Арганізаваная бібліятэчная дзейнасць адлічвае сваю гісторыю дэ-юрэ з 1924 года, калі ў новым адкрытым чытальным зале з'явілася спецыяльнае бібліятэчнае памяшканне. Пасля 1973 года бібліятэка пераехала ў новы будынак чыталішча імя Хрыста Боцева, яе фонд налічваў ужо 45 тысячаў тамоў. 17 верасня 1981 года адкрыўся новы будынак чыталішча і бібліятэкі імя Івана Вазава.
У цяперашні час збор налічвае 84 911 адзінак: гэта кніжныя томы, перыёдыка, аўдыёвізуальныя дакументы, графічныя выявы, нотныя выданні і г. д. Штогод абслугоўваецца да 2 тысячаў пастаянных чытачоў, выдаецца 48 тысячаў дакументаў, колькасць наведвальнікаў складае 26 тысячаў чалавек. У бібліятэцы ёсць тры аддзела: дзіцячы аддзел, аддзел для дарослых і інфармацыйны аддзел (з інтэрнэт-доступам). Аўтаматызацыя працэсаў вядзецца з 2003 года. Бібліятэка ўключана ў Інтэграваную бібліятэчна-інфармацыйную сістэму E-Lib.
З 2007 года ў бібліятэцы дзейнічае Спецыялізаваная чытальная зала для студэнтаў Міжнароднай вышэйшай бізнес-школы. 2 снежня 2010 года ў бібліятэцы была ўстаноўлена і выпрабаваная кампутарная тэхніка ў рамках праграмы «Глабальныя бібліятэкі »: 13 кампьютараў, ноўтбук, мультыфункцыянальная прылада, каляровы прынтэр, праектар і экран.
Структура і дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аддзел для дарослых
[правіць | правіць зыходнік]Абслугоўвае ўсіх чытачоў ва ўзросце ад 14 гадоў. Тут праводзіцца поўная рэгістрацыя новых чытачоў, якія прад'яўляюць пасведчанне асобы і атрымліваюць чытацкі білет, дзякуючы якім могуць карыстацца ўсімі аддзеламі бібліятэкі. Больш за 60 тысячаў кніжных тамоў, падзеленых па галінах ведаў і выкладзеныя ў свабодны доступ, могуць брацца на дом. Праз традыцыйны азбучны і сістэматызаваны каталог, а таксама праз электронны каталог можа быць прадастаўлена бібліяграфічная даведка. Арганізуюцца выставы і сустрэчы з пісьменнікамі.
Дзіцячы аддзел
[правіць | правіць зыходнік]Абслугоўвае дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў. Фонд налічвае больш за 16 тысячаў кніг, дзіцячых часопісаў і аўдыёкасет з казкамі. Падтрымліваецца электронны, сістэматычны і загалоўны каталог, тэматычная картатэка. У чытальнай зале дзіцячага аддзела знаходзіцца шмат ілюстраваных энцыклапедый і разнастайных даведнікаў. Аддзел распрацоўвае розныя праграмы для розных груп чытачоў. Праводзіць урокі па краязнаўстве, лекцыі і гутаркі, прысвечаныя розным датам і падзеям. Для самых маленькіх наведвальнікаў ладзяцца ранішнікі і сустрэчы з аўтарамі дзіцячай літаратуры.
Даведачна-бібліяграфічны і інфармацыйны аддзел
[правіць | правіць зыходнік]Гэты аддзел забяспечвае імгненнае і дакладнае прадастаўленне інфармацыі для чытачоў дзякуючы традыцыйнай бібліятэчнай службе, аўтаматызаваным базам дадзеных і Інтэрнэту. Падтрымлівае базу дадзеных аналітычных апісанняў артыкулаў з кніг і зборнікаў. У аддзеле наводзяцца бібліяграфічныя даведкі, ажыццяўляецца пошук інфармацыі (у тым ліку і ў Інтэрнэце), падаюцца бібліяграфічныя кансультацыі, адказы на запыты па тэлефоне і электроннай пошце, а таксама паслугі друку і сканавання дакументаў. Падтрымліваюцца тэматычныя картатэкі, захоўваецца перыядычная прэса. Добра арганізаваны даведачны апарат. У кампьютарным пакоі ёсць 10 кампьютараў, сканер, прынтэр і мультымедыя, забяспечваецца пастаянны і хуткі доступ у Інтэрнэт.
Задачы бібліятэкі
[правіць | правіць зыходнік]- Укараненне інавацыйных паслуг на аснове новых тэхналогій і задавальненне патрэб спажыўцоў.
- Падтрымка адукацыі і самаадукацыі розных мэтавых груп супольнасці — бібліятэкараў, школьнікаў і студэнтаў, пажылых людзей.
- Прапанова якасных паслуг, заснаваных на высокай прафесійнай кваліфікацыі спецыялістаў бібліятэчнай справы.
Магчымасці бібліятэкі
[правіць | правіць зыходнік]- Урокі і прэзентацыі у бібліятэке
- Сустрэчы з пісьменнікамі і паэтамі
- Арганізацыі дзён чытання падчас канікулаў
- Работа з дзецьмі з дзіцячых садоў
- Мастацкія майстэрні і выраб розных рэчаў з прыродных і зручных матэрыялаў
- Арганізацыя святаў і іншых памятных мерапрыемстваў, прысвечаных тым ці іншым падзеям
- Юрыдычная інфармацыя ў бібліятэке
- Курсы базавай кампьютарнай пісьменнасці
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт (балг.)