Бібліятэка ўніверсітэта Осла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бібліятэка ўніверсітэта Осла
Дом Георга Сведрупа — сучасны будынак універсітэцкай бібліятэкі
Дом Георга Сведрупа — сучасны будынак універсітэцкай бібліятэкі
Краіна Нарвегія
Адрас  Нарвегія, Осла
Заснавана 1811
Філіялы 4
Вэб-сайт ub.uio.no
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бібліятэка ўніверсітэта Осла (нарв.: Universitetsbiblioteket i Oslo, UBO) — галоўная навуковая бібліятэка ў структуры універсітэта Осла.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Бібліятэка была заснавана разам з універсітэтам у 1811 годзе. Першым дырэктарам бібліятэкі быў Георг Свердруп. Доўгі час выконвала ролю нацыянальнай бібліятэкі. Размешчана ў старым кампусе ўніверсітэта.

У 1913 годзе было завершана будаўніцтва бібліятэчнага корпуса Henrik Ibsens gate. З 1876 да 1922 года дырэктарам бібліятэкі быў Аксель Дролсум.

У 1989 годзе была заснавана нацыянальная бібліятэка, якая толькі ў 1998 годзе ўзяла на сябе традыцыйныя функцыі нацыянальнай бібліятэкі. У тым жа годзе ўніверсітэцкая бібліятэка пераехала ў новае памяшканне — Дом Георга Сведрупа, размешчаны ў новым кампусе.

Структурныя падраздзяленні[правіць | правіць зыходнік]

  • Бібліятэка медыцыны і навук пра здароўе
  • Бібліятэка гуманітарных і грамадскіх навук
  • Бібліятэка права
  • Бібліятэка матэматыкі і прыродазнаўчых навук

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]