Бібліятэкі Сапегаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Бібліятэкі Сапегаў — Існавалі ў 16-18 ст. у Слоніме, Ружанах, Дзярэчыне, Кодані. Другі па велічыне прыватны кнігазбор на Беларусі (пасля бібліятэкі Радзівілаў).

Пачатак кнігазбору дала Ружанская бібліятэка канцлера вялікага літоўскага Л. І. Сапегі, якую павялічыў яго сын Казімір Леў. у 18 ст. ружанскі збор пераведзены ў Дзярэчын і значна папоўнены Аляксандрам, Міхалам, Францыскам Сапегамі. Бібліятэка ў Кодані вырасла дзякуючы бібліяфільству канцлера вялікага літоўскага Яна Фрыдэрыка і Аляксандра Сапегаў. У ёй найбольш поўна прадстаўлена літаратура па юрыспрудэнцыі, гісторыі, паэзіі, мовазнаўстве, геаграфіі, тэалогіі. Акрамя кнігазбору ў ёй былі архіў старажытных актаў, калекцыя гравюр. У 16441645 вялікую колькасць кніг К. Л. Сапега ахвяраваў бібліятэцы Віленскай езуіцкай акадэміі. У 1810 А. Сапега коданскую бібліятэку перадаў варшаўскаму Таварыству аматараў навук, у 1834 дзярэчынская бібліятэка і архіў вывезены ў Санкт-Пецярбург. Захаваліся вопісы на некаторыя часткі бібліятэк, экслібрысы некаторых уладальнікаў кнігазбору.

Большая частка кніг Сапегаўскіх бібліятэк, на ў начш час зберагаецца ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы, бібліятэцы Вільнюскага ўніверсітэта, рэшта — у бібліятэцы Расійскай АН, бібліятэцы Варшаўскага ўніверсітэта і іншых сховішчах.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
  • Иконников В. С. Опыт русской историографии. Киев, 1891. Т. 1, кн. 1. С. 784, кн. 2. 1892. С. 1237—1238.
  • Нікалаеў М. Аблічча сярэдневяковай бібліятэкі: Кнігазборы Сапегаў // Мастацтва Беларусі. 1985. № 7.