Біблія Веліслава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стварэнне Сусвету
Стварэнне Сусвету
Біблія Веліслава. 1325-1349
лац.: Velislai biblia picta
Матэрыял Пергамент
Памеры 30,7 × 24,5 см
Нацыянальная бібліятэка Чэшскай Рэспублікі  (руск.), Прага
(інв. XXIII.C.124)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біблія Веліслава (лац.: Velislai biblia picta) — ілюмінаваны манускрыпт, створаны ў 1325—1349. Гэта Біблія з'яўляецца адной з самых вялікіх кніг Сярэднявечча, паколькі нават пасля страты некалькіх аркушаў змяшчае амаль сем з паловай соцен выяў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Праха

Манускрыпт па сутнасці з’яўляецца кніжкай з малюнкамі  (руск.) па Бібліі, паколькі тэкст абмяжоўваецца кароткімі назвамі або апісаннямі 747 выяў са Старога і Новага Запавету, пісанняў пра Антыхрыста, Дзеянняў Апосталаў і з легенд пра святых, асабліва Святога Вацлава. Рукапіс з’яўляецца прыкладам Бібліі бедных  (руск.), хоць не тыповай формы, якая мае шмат больш малюнкаў. Большасць выяў створаны толькі чарніламі, хоць на некаторых і выкарыстаны колеры.

Рукапіс складаецца са 188 фоліа  (англ.) з пергаменту, з памерам старонкі 307 х 245 мм. Ён знаходзіцца ў Чэшскай нацыянальнай бібліятэцы  (руск.) ў Празе. Манускрыпт быў створаны некалькімі мастакамі, верагодна, для каноніка  (руск.) Веліслава (пам. 1367), натарыуса Яна Сляпога і яго сына Карла IV, якія жілі ў Празе. Сам Веліслаў прадстаўлены на каленях перад статуяй Святой Кацярыны Александрыйскай на фоліа 188r.

У 2006 годзе Веліславава Біблія была ўключана ў Спіс нацыянальных помнікаў культуры Чэшскай Рэспублікі  (руск.)[1].

Сучасныя перавыданні[правіць | правіць зыходнік]

У 2007 годзе выдавецтва Archa 90 стварыла факсіміле-выданне Веліслававай бібліі ў накладзе 799 асобнікаў. У 2008 годзе выпусцілі набор з 69 асобнікаў, выданых на паперы ручной працы, якія максімальна нагадваюць арыгінальны рукапіс, іх кошт склаў каля 149 тысяч чэшскіх крон за адзін[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Richterová, Alena «Velislavova Bible» in: Grbad Biblio; 2009, ročník 3, číslo 2 (13 pp.)
  • Uhlíř, Zdeněk: Velislavova bible = Velislai biblia picta = Velislaus Bible. Praha 2007. ISBN 978-80-7050-516-8

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]