Біблія Лінкальна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Біблія Лінкальна

Біблія Лінкальна — выданне Бібліі, якое выкарыстоўваў для клятвы пры сваёй інаўгурацыі 16-ы прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Аўраам Лінкальн. На гэтай жа Бібліі, якая з'яўляецца зборам калекцыі Бібліятэкі Кангрэса, прымаў прысягу і 44-ы прэзідэнт ЗША Барак Абама[1].

Біблія выпушчана выдавецтвам Оксфардскага ўніверсітэта ў 1853 годзе і мае 1280 старонак. Памеры кнігі — 15 см у даўжыню, 10 см у шырыню і 4,5 см у таўшчыню[2]. Вокладка кнігі выканана з чырвонага аксаміту з пазалочанымі краямі.

Біблія дэманстравалася ў Бібліятэцы Кангрэса да мая 2009 года, калі праходзілі святкаванні двухсотгоддзя з дня нараджэння Аўраама Лінкальна[2].

Зноскі

  1. Абама будзе вымаўляць прысягу на Бібліі Лінкальна. Праверана 22 красавіка 2011.
  2. а б President-Elect Obama To Take Oath of Office on Lincoln-Inaugural Bible from Library of Congress. Бібліятэка Кангрэса (23 снежня 2008). Праверана 22 красавіка 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]