Біблія Якуба Вуека

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Біблія Якуба Вуека
Першае выданне Новага Запавету (1593)
Поўная назва Biblia to jest Księgi Starego y Nowego Przymierza według Łacińskiego przekładu starego, w kościele powszechnym przyjętego, na Polski ięzyk z nowu z pilnością przełożone, z dokładaniem textu Żydowskiego y Greckiego, y z wykładem Katholickim, trudnieyszych miejsc, do obrony wiary swiętej powszechnej przeciw kacerstwóm tych czasów należących: przez D. Iakuba Wuyka z Wągrowca, Theologa Societatis Iesu.
Іншыя назвы Біблія Вуека, Вуек
Скарачэнне Wuj.
Мова Польская
Поўная Біблія апублікавана 1599
Апакрыфічныя кнігі Тавіта, Юдзіф, 1 Макавейская, 2 Макавейская, Мудрасці, Мудрасць Сіраха, Баруха
Перакладзена з Вульгата
Мова крыніцы Лацінская
Канон Каталіцкі

Бі́блія Яку́ба Ву́ека (польск.: Biblia Jakuba Wujka) — пераклад Бібліі на польскую мову, выдадзены ў 1599 годзе. Названы паводле выканаўцы перакладу, езуіцкага ксяндза Якуба Вуека. яго Біблія заставалася асноўным тэкстам польскіх набажэнстваў да сярэдзіны XX стагоддзя. Пасля 1965 яго замяніла Біблія Тысячагоддзя.

Пераклад[правіць | правіць зыходнік]

У 1584 годзе езуіты і прымас Польшчы Станіслаў Карнкоўскі прыйшлі да высновы пра неабходнасць стварэння новага перакладу Бібліі, паколькі Біблія Леапаліты 1561 года саступала сучасным пратэстанцкім перакладам[1][2].

Пасля атрымання адпаведнай згоды папы Рыгора XIII для перакладу быў абраны Якуб Вуек, ужо вядомы сваімі выдатнымі перакладамі асобных частак Пісання для гаміліяў[1]. У адрозненне ад ранейшых варыянтаў заданнем Якуба Вуека мела быць выкананне перакладу, «які б не саступаў будучым перакладам, а праўдай і шчырасцю выкладу пераўзышоў усе іншыя».

Пераклад адбываўся з лацінскай версіі, прыпісванай Ераніму Стрыдонскаму — г. зв. Вульгаты, якая на Трыдэнцкім саборы ў 1546 годзе была прызнана афіцыйным тэкстам Рымска-каталіцкае царквы.

Пераклад Вуека абапіраўся на лёвенскай рэдакцыі Вульгаты, але перакладчык выкарыстоўваў таксама яўрэйскі Стары і грэчаскі Новы Запаветы з тэксту Антверпенскай паліглоты[3][4]. У 1593 Вуек дакладна прыстасаваў тэкст свайго перакладу да тэксту «клементынскай Вульгаты»[5].

У 1593 выйшаў пераклад Новага Запавету, перадрукаваны з папраўкамі і псальмамі ў 1594, пасля яшчэ чатыры разы ў XVII стагоддзі. Поўны пераклад быў скончаны ў 1595, аднак езуіты мелі яго пераправерыць з мэтай даставання да клементынскай Вульгаты. Праца рэвізійнае камісіі заняла некалькі гадоў, і афіцыйны пераклад выйшаў толькі праз два гады па смерці Якуба Вуека, у 1599. Унесеныя рэвізійнай камісіяй змены былі даволі значныя і шматлікія, аднак тым не менш гэты пераклад стаў вядомы як пераклад Вуека.

Пераклад замяніў няўдалую Біблію Леапаліты і выконваў ролю асноўнага польскага перакладу 367 гадоў, аж да з'яўлення Бібліі Тысячагоддзя як першага каталіцкага перакладу на польскую мову з арыгіналу (1965).

Характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак 6 раздзелу Кнігі Зыход з першага выдання 1599 года. Імя Божае пададзенае як «Аданай»
Другое выданне са збораў Віленскага ўніверсітэта
Тытульны аркуш выдання 1599 года

У аснову перакладу палегла лацінская Вульгата, дапрацаваная з улікам вядомых у XVI стагоддзі грэчаскіх тэкстаў (напрыклад, Textus Receptus), а ўсе разбежкі былі апісаны ў каментарох. Гэта было істотна для перакладу, паколькі недасканалае веданне святым Еранімам іўрыту, а найперш з'яўленне вялікай колькасці памылак перапісчыкаў за амаль тысячагоддзе прывяло да таго, што ў шмат якіх месцах Вульгата была ўвогуле незразумелая і нават бессэнсоўная. Недахопы Вульгаты былі вядомыя, паколькі ў XV і XVI стагоддзях даследчыкі (Ларэнца Валья, Якаб Фабер  (фр.), Эразм Ратэрдамскі) неаднакроць паказвалі на іх (асабліва ў тэксце Старога Запавету), а таксама рабілі ўласныя пераклады, аднак ніводзін з іх не здабыў прызнання і не здолеў замяніць Вульгату. Вуек падаваў у каментарах значэнне арыгінальнага тэксту (яўрэйскага ці грэчаскага), такім чынам палягчаючы разуменне тэксту.

Прадмовы да асобных кніг змяшчалі даволі востра сфармуляваныя меркаванні пра пратэстанцкія пераклады, якія адлюстроўвалі тагачасныя каталіцкія погляды.

Розныя часткі цытаваліся польскімі паэтамі, у тым ліку Адамам Міцкевічам і Юльюшам Славацкім[2]. Яна таксама была галоўнай каталіцкай Бібліяй на польскай мове, пакуль у 1965 годзе не з'явілася Біблія Тысячагоддзя. Яна таксама была важнай крыніцай для першай пратэстанцкай Бібліі на польскай мове — Гданьскай 1632 года[1].

Мова перакладу[правіць | правіць зыходнік]

Тэкст перакладу захоўваў уласцівыя арыгіналу адцэнні сэнсу, захаваных і ў Вульгаце. Прыкладам такой руплівасці можа быць, напрыклад, выкарыстанне ў перакладзе Кнігі Роду словаў mąż / mężyna (бел.: муж / му́жава) як адпаведнік лацінскаму vir / virgo. У сучасных перакладах выкарыстоўваецца mężczyzna / niewiasta або kobieta (бел.: мужчына / маладуха або кабета), што не адпавядае такому саюза мужчыны за жанчынай, які выкарыстаны ў арыгінале. З іншага боку, гэта падвяргала перакладчыка крытыцы з прычыны ўжывання неалагізмаў. Большасць з іх, тым не менш, былі прыняты Касцёлам і рэдактарамі перакладу, што што стала прычынай ўзбагачэння і «пластычнасці» польскай мовы.

Вуек карыстаўся працамі сваіх папярэднікаў — у тым ліку і пратэстанцкімі перакладамі — з пункту гледжання мовы. Ён захоўваў старыя выразы і даўнюю рэлігійную тэрміналогію, адкідаючы «галоўным чынам новаўвядзенні, невядомыя старым хрысціянам тэрміны, якія новавернікі ўносяць, каб з касцёлам каталіцкім нічога агульнага не мець».

Мова перакладу вылучаецца прастатою, а разам з тым паважным і нават адухаўлёным стылем. Біблія Вуека лічыцца адным з найбольш істотных твораў польскага Адраджэння і значным штуршком да развіцця пісьмовай мовы[1][2].

Пераклады дваццатага стагоддзя таксама не адкідалі Вуекавы традыцыі перакладу. Некаторыя грунтаваліся на ім, напрыклад пераклад Новага Запавету Яўгеніюша Дамброўскага, іншыя свядома ўнікалі Вуекавага стылю, напрыклад пераклад Севярына Кавальскага ці Біблія Тысячагоддзя.

Выданні[правіць | правіць зыходнік]

  • 1593 — Новы Запавет
  • 1594 — Новы Запавет з выпраўленнямі, што надаюць большую адпаведнасць да Вульгаты
  • 1599 — уся Біблія
  • 1962 — тэкст у рэдакцыі Уладзіслава Лёгна
  • 1999 — транслітарацыя тыпу «B» арыгінальнага тэксту XVI стагоддзя і прадмовы, апрацаваў кс. Януш Франкоўскі

Бібліяй Вуека карысталіся хрысціяне розных вызнанняў. Заснаванае ў 1816 годзе Польскае біблейскае таварыства ўжо ў першы год дзейнасці распаўсюдзіла 18 тысяч асобнікаў перакладу. Таварыства перавыдавала яго без каментароў і другакананічных кніг да 60-х гадоў XX стагоддзя.

Зноскі

  1. а б в г Grzegorz Kubski, Wzór biblijnej polszczyzny Архівавана 9 снежня 2012., Przewodnik Katolicki, 1 August 2007.
  2. а б в Stanisław Koziara, Biblia Wujka w języku i kulturze polskiej Архівавана 10 чэрвеня 2009.
  3. Maria Kossowska, Biblia w języku polskim, Księgarnia św. Wojciecha, Poznań 1968, t. I, s. 323.
  4. Poliglota antwerpska w Sieci
  5. Maria Kossowska, Biblia w języku polskim, Księgarnia św. Wojciecha, Poznań 1968, t. I, s. 340.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]