Білагародка (Кіева-Святошынскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Білагародка
укр.: Білогородка
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
980
Плошча
  • 55 км²
Насельніцтва
  • 21 367 чал. (2015)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
08140
КААТУУ
3222480401
Афіцыйны сайт
Білагародка на карце Украіны ±
Білагародка (Кіева-Святошынскі раён) (Украіна)
Білагародка (Кіева-Святошынскі раён)
Білагародка (Кіева-Святошынскі раён) (Кіеўская вобласць)
Білагародка (Кіева-Святошынскі раён)

Білагародка[1] (укр.: Білогородка) — вёска ў Бучанскім раёне Кіеўскай вобласці Украіны. Размешчана на правым беразе ракі Ірпінь, за 22 км ад Кіева, з якім спалучана шасэйным шляхам, і за 8 км ад чыгуначнай станцыі Боярка.

У ХІХ стагоддзі сяло Білагародка было ў складзе Білагародскай воласці Кіеўскага павета Кіеўскай губерні[2].

З 1937 па 2020 год вёска ўваходзіла ў склад Кіева-Святошынскага раёна. 12 чэрвеня 2020 года была ўтворана Білагародская сельская абшчына, у якую ўваходзяць дзесяць навакольных вёсак.

Кіеўскі ўмацаваны раён[правіць | правіць зыходнік]

На мяжы 1920-х і 1930-х гадоў вакол Кіева пачалося будаўніцтва ўмацаванняў на выпадак вайны з Польшчай. Білагародка была самай заходняй кропкай першай лініі ўмацаванняў. Адсюль і да Юрыўкі фронт умацаванняў не быў прыкрыты ракой. На тэрыторыі Білагародскай сельскай абшчыны шырыня першай лініі ўмацаванняў найбольшая. Адлегласць ад перадавых да тылавых ДАТаў складае 8 км. На тэрыторыі сельскай абшчыны размешчана сотня ДАТаў, на тэрыторыі ўласна вёска — два дзясяткі. Амаль усе яны адносіліся да дваццатага батальёнаў раёну абароны, паўночныя — да трэцяга. Сем з іх абвешчаныя помнікамі гісторыі. Толькі ў дваццатым батальённым раёне абароны выкарыстоўваліся кулямётныя гнёзды тыпу «Барбет».

Зноскі