Кам’янка (Запарожская вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Більмак)
Пасёлак гарадскога тыпу
Кам’янка
укр.: Кам’янка
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Кам’янка (1782—1845 гг.),
Царэкасцянтыніўка
(1845—1926, 1930—1935 гг.),
Пэршатраўнэвэ
(1926—1930 гг.),
Куйбышэвэ (1935—2016 гг.)
Більмак (2016—2021 гг.)
ПГТ з
Плошча
10,41 км²
Вышыня цэнтра
203 м
Насельніцтва
6900 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-6147
Паштовы індэкс
71000
КААТУУ
2322755100
Кам’янка на карце Украіны ±
Кам’янка (Запарожская вобласць) (Украіна)
Кам’янка (Запарожская вобласць)
Кам’янка (Запарожская вобласць) (Запарожская вобласць)
Кам’янка (Запарожская вобласць)

Кам’янка[1] (укр.: Кам'янка) — пасёлак гарадскога тыпу ў Палогыўскім раёне Запарожскай вобласці Украіны.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Ранейшыя назвы: Кам’янка — з 1782 г., Царэкасцянтыніўка — з 1845 г., Пэршамайскэ — з 1926 г., Царэкасцянтыніўка — з 1930 г., Куйбышэвэ — з 1935 г. па 2016 г., Більмак — з 2016 г. па 2021 г.

У 2016 г. пасёлак быў перайменаваны ў Більмак (у гонар пагорка Бэльмак-Магіла — помніка прыроды, геалогіі і археалогіі, самай высокай кропкі Прыазоўскага ўзвшша — 324 метра) у адпаведнасці з Законам Украіны аб дэкамунізацыі, але жыхары пасёлка патрабавалі ад мясцовых дэпутатаў адмяніць сваё рашэнне, а Вярхоўную Раду Украіны зацвердзіць новую назву (гістарычную) — Кам’янка.

15 снежня 2016 г., падчас пасяджэння 10-й сесіі Запарожскага абласнога савета 7-га склікання дэпутаты падтрымалі прапанову аб перайменаванні пасёлка гарадскога тыпу Більмак і Більмацкага раёна. Адпаведны зварот абласнога савета быў накіраваны ў Вярхоўную Раду Украіны аб перайменаванні пасёлка Більмак на Кам’янку, а Більмацкага раёна — на Кам’янскі раён Запарожскай вобласці. Перайменаванне Більмака ў Кам’янку адбылося ў 2021 годзе (на гэты час Більмацкі раён ужо быў скасаваны ў 2020 годзе).

Зноскі