Біль аб правах 1689 года
Выгляд
Біль аб правах 1689 — «Акт, які дэкларуе права і свабоды падданага і ўстанаўлівае ўспадкоўванне Кароны» (англ.: Bill of Rights - "An Act declaring the Rights and Liberties of the Subject and Settling the Succession of the Crown") — заканадаўчы акт, прыняты парламентам Англіі 16/26 снежня 1689 года ў выніку «Слаўнай рэвалюцыі» — адна з асноўных частак брытанскай Канстытуцыі (нараўне з Хабеас корпус актам і Актам пра ўладкаванне). Стаў адным з першых дакументаў, які юрыдычна зацвердзіў правы чалавека.
У ім былі замацаваны абмежаванні правоў манарха на карысць вышэйшага органа прадстаўнічай улады. Кароль пазбаўляўся наступных правоў:
- прыпыняць дзеянне законаў або іх выкананне;
- ўсталёўваць і спаганяць падаткі на патрэбы кароны;
- фарміраваць і ўтрымоўваць пастаяннае войска ў мірны час.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біль аб правах, англійскі тэкст Архівавана 18 чэрвеня 2008.