Білінгвізм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Двухмоўе або білінгвізм (ад лац.: bi «двойчы» і лац.: lingua «мова»): папераменнае карыстанне дзвюма мовамі. Калі ва ўжытку знаходзяцца тры і больш моваў, прынята гаварыць пра шматмоўе або полілінгвізм[1].

Білінгвізм як складаная з’ява даследуецца ў розных аспектах, з якіх асноўныя: псіхалагічны, педагагічны, сацыялінгвістычны. Псіхалагічны аспект двухмоўя звязаны з асаблівасцямі псіхалагічнага складу індывіда, з яго разумовымі здольнасцямі, эмацыянальнай прыстасаванасцю, з праблемай пераключэння з аднаго моўнага кода на другі. Педагагічны бок білінгвізму закранае розныя аспекты навучання другой мове, у тым ліку і ўплыў адной мовы на працэс засваення другой. Сацыялінгвістычны аспект двухмоўя ахоплівае кола пытанняў, звязаных з вывучэннем адносін «білінгвізм — грамадства», такіх як: сфера выкарыстання першай і другой мовы; ступень авалодвання мовамі; размеркаванне камунікацыйных функцый паміж мовамі; кантынгент ахопленых двухмоўем членаў соцыуму і шырыня выкарыстання другой мовы, свядомае ўмяшанне грамадства ў моўныя працэсы і г. д.

Пры фармаванні двухмоўя з блізкароднасных моваў, і пры нізкай моўнай кампетэнтнасці білінгва (носьбіта дзвюх моваў), можа ўзнікаць моўная інтэрферэнцыя.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя «Беларуская мова», 1994. С.174.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская мова. Прафесійная лексіка : дапам. / аўт.-склад. В. В. Маршэўская, І. В. Піваварчык, А. С. Садоўская. — Гродна : ГрДУ, 2006. — 84 с. ISBN 985-417-772-6
Білінгвізм у Беларусі
Асноўная літаратура
    • Білінгвізм. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2014. Праверана 14 студзеня 2022.
    • Абабурка М. Культура беларускай мовы. Мн.: Вышэйш.шк., 1984.
    • Адамовіч Я. М., Клачко А. М. Беларуская мова. Мн.: Вышэйшая школа, 1992.
    • Анiчэнка У. В. Асновы культуры маўлення і стылістыкі. Мн.: Універсітэцкае, 1992.
    • Антонюк Л. А. Белорусская научная терминология: (Формирование, структура, функционирование). Мн., 1987.
    • Асновы культуры маўлення і стылістыкі / Пад рэд. У. В. Анічэнкі. Мн., 1992.
    • Беларуская мова: Цяжкія пытанні фанетыкі, арфаграфіі, граматыкі. Мн., 1987.
    • Беларуская мова. Энцыклапедыя. Мн., 1994.
    • Беларуская мова ў 2-й палове ХХ стагоддзя. Мн., 1998.
    • Беларуская мова. Як пазбегнуць памылак руска-беларускамоўнай інтэрферэнцыі / Склад. А. І. Манько, П. І. Малько. Горкі, 1999.
    • Бурак Л. У. Пунктуацыя беларускай мовы. 2-е выд. Мн., 1969.
    • Бурак Л. У. Сучасная беларуская мова. Мн., 1974.
    • Веселов П. В. Современное деловое письмо в промышленности. М., 1990.
    • Веселов П. В. Как составить служебный документ. М.: Экономика, 1982.
    • Гістарычная лексікалогія беларускай мовы. Мн., 1970.
    • Граматыка беларускай мовы. У 2-х т. Мн., 1962—1966.
    • Гурскі М. У. Параўнальная граматыка рускай і беларускай моў. 2-е выд. Мн., 1966.
    • Дьячков М. В. Проблемы двуязычия (многоязычия) и образования. М., 1991.
    • Каўрус А. А. Стылістыка беларускай мовы. Мн., 1992.
    • Каўрус А. А. Дакумент па-беларуску. Мн., 1994.
    • Кривицкий А. А., Михневич А. Е., Подлужный А. И. Белорусский язык для говорящих по-русски. 3-е изд., Мн., 1972.
    • Культура устной и письменной речи делового человека: Справочник-практикум. М.: Наука, 1997.
    • Лепешаў У. Я., Малажай Г. М., Панючыц К. М. Практыкум па беларускай мове. Мн., 1980.
    • Лепешаў У. Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі. Практыкум. Мн., 1969.
    • Ляшчынская В. А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка. Мн.: РІВШ БДУ 2001.
    • Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1995.
    • Падлужны А. І. Мова і грамадства., Мн., 1997.
    • Праблемы беларускай навуковай тэрміналогіі. Матэрыялы першай нацыянальнай канферэнцыі. Мн., 1995.
    • Практыкум па беларускай мове: Вуч. дапаможнік для нефілал. вну / Пад рэд. Г. М. Малажай. Мн., 1993.
    • Пытанні культуры пісьмовай мовы / Пад рэд. А. І. Падлужнага. Мн., 1991.
    • Рахманин Л. В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных документов: Учебное пособие. М., 1997.
    • Руска-беларускі слоўнік сельскагаспадарчай тэрміналогіі / М. В. Бірыла і інш. Мн.: Ураджай, 1994.
    • Русско — белорусский политехнический словарь. В 2-х т. / Бурак И. Л., Орешонкова А. В., Люштик В. В. Мн.: Беларуская навука, 1997.
    • Сарока У. А., Мальцава Т. М. Беларуска-рускі слоўнік справаводчай і архіўнай тэрміналогіі // Русско-белорусский словарь делопроизводственной и архивной терминологии / В. А. Сорока и др. — Мн.: Полымя, 1997.
    • Слоўнік іншамоўных слоў. У 2-х т. / А. М. Булына Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1999.
    • Сямешка Л. У., Шкраба У. Р., Бадзевич З. У. Курс беларускай мовы. Мн., 1996.
    • Янкоўскі Ф. М. Гістарычная граматыка беларускай мовы. Мн., 1989.
    • Яўневіч М. С. Беларуская мова. Мн.: Вышэйшая школа. 1991.
Дадатковая літаратура
    • Бірыла М. В. Беларуская антрапамія: Уласныя імёны — мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы. Мн., 1966.
    • Красней В. Стылістычныя рэсурсы лексікі // Роднае слова. 1990. № 11-12.
    • Лаўрэль Я. Мова -найважнейшы сродак зносін // Роднае слова. 1996. № 3. С. 110—121.
    • Малажай Г. Лінгвістычны аналіз тэксту // Роднае слова. 1998. № 3. С. 70-72.
    • Мартынаў В. У мовы роднай — моцнае карэнне. Беларуская мова сярод іншых славянскіх моў // Роднае слова. 1993. № 1-2.
    • Міхневіч А. Чалавек, які гаворыць // Роднае слова. 1996. № 9. С.120-127.
    • Наркевіч А. Моўны стандарт і штамп. Характар сувязі і праяўленняў // Роднае слова. 1997. № **
    • Станкевіч С. Русіфікацыя беларускай мовы ў БССР. Мн., 1994.
    • Цыхун Г. Беларуская мова і моўная экалогія // Полымя. 1994. № 11. С.176-182.
    • Шакун Л. Карані нашай мовы // Роднае слова. 1996. № 9. С.108-119.
    • Шчэрбін В. Факты і міфы. Рэформа беларускага правапісу 1933 г. // Роднае слова. 1989. № 9. С.14.
    • Яновіч А. Беларуская граматыка Браніслава Тарашкевіча // Роднае слова. 1990. № 9. С.16-17.