Білі Боб Торнтан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Білі Боб Торнтан
англ.: Billy Bob Thornton[1]
Billy Bob Thornton 2017 (cropped).jpg
Дата нараджэння 4 жніўня 1955(1955-08-04)[2][3][…] (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Connie Angland[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр, кінарэжысёр, кінаакцёр, сцэнарыст, музыкант, спявак, акцёр агучвання, тэлеакцёр, аўтар-кампазітар, кінапрадзюсар, студыйны музыкант
Кірунак кантры-рок і блюз-рок
Узнагароды
IMDb nm0000671
billybobthornton.net
Commons-logo.svg Білі Боб Торнтан на ВікіСховішчы

Білі Боб Торнтан (англ.: Billy Bob Thornton; нар. 4 жніўня 1955, Хот-Спрынгс, Арканзас) — амерыканскі акцёр, сцэнарыст, рэжысёр і спявак. Стаў шырока вядомы пасля выхаду драмы «Навостранае лязо» (1996), за напісанне сцэнарыя да якой Торнтан атрымаў прэмію «Оскар».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Білі Боб Торнтан нарадзіўся ў горадзе Хот-Спрынгс, штат Арканзас. Яго бацька Уілі Рэй Торнтан выкладаў гісторыю ва ўніверсітэце і працаваў па сумяшчальніцтве баскетбольным трэнерам. У сям’і акрамя Білі Боба, было яшчэ трое сыноў — Джымі Дон, Джым Бін і Джон Дэвід. У дзяцінстве Білі Боб шмат часу праводзіў са сваім дзядулем — Оцісам Торнтанам, які працаваў лесніком і жыў у маленькай хаціне пасярод лесу.

У школе ён хацеў стаць музыкантам і граў на барабанах у гурце «Stone Cold Fever». Потым пачаў кар’еру спевака ў калектыве «Tres Hombres».

Сусветную славу Торнтану прынесла драма «Навостранае лязо» (1996). У ёй ён выступіў рэжысёрам-пастаноўшчыкам, выканаўцам галоўнай ролі і аўтарам сцэнарыя, які прынёс яму адзіную ў кар’еры прэмію «Оскар».

7 кастрычніка 2004 года ён атрымаў уласную зорку на галівудскай «Алеі Славы» ў Галівудзе.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 15 студзеня 2019.
  2. Billy Bob Thornton // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Billy Bob Thornton // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Billy Bob Thornton // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.