Бінгу ва Мутарыка
| Бінгу ва Мутарыка | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| англ.: Bingu wa Mutharika | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Бакілі Мулузі | ||||||
| Пераемнік | Джойс Банда | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Муамар Кадафі | ||||||
| Пераемнік | Тэадора Абіянг Нгема Мбасога | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
24 лютага 1934 |
||||||
| Смерць |
5 красавіка 2012[1][2] (78 гадоў) |
||||||
| Жонка | Callista Chimombo[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Месца працы | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Бінга ва Мутарыка (англ.: Bingu wa Mutharika, 24 лютага 1934, Тыёла, Ньясаленд — 5 красавіка 2012, Лілонгвэ) — прэзідэнт Малаві з 24 мая 2004 да смерці.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў універсітэт Дэлі. З 1978 працаваў у ААН, стаў пазней Дырэктарам па працы і эканамічнаму развіццю Афрыкі. З 1991 — генеральны сакратар КОМЕСА. Адной з прычын працы Мутарыка на міжнароднай арэне была яго апазіцыйнасць да рэжыму Хастынгса Камузу Банды, першага і пажыццёвага на той момант прэзідэнта Малаві.
Прэзідэнцтва
[правіць | правіць зыходнік]Бінгу ва Мутарыка ўзначаліў Малаві ў 2004 годзе, у 2009 годзе яго пераабралі на другі тэрмін.
За час свайго прэзідэнцтва Бінгу ва Мутарыка правёў шэраг рэформаў у сельскагаспадарчым сектары, даючы мясцовым фермерам дзяржаўныя субсідыі, што спрыяла росту эканомікі Малаві.
Аднак у апошнія гады яго кіравання эканоміка краіны пачала стагнаваць на фоне дэфіцыту бензіну і замежнай валюты пры высокім узроўні беспрацоўя, што вылілася ў маштабныя антыўрадавыя дэманстрацыі.[5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Bingu wa Mutharika // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bingu wa Mutharika // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bethke F. S. Database of Cabinet Politics in Sub-Sahara Africa
- ↑ https://www.nyasatimes.com/dedza-govt-secondary-school-celebrates-70th-anniversary-on-tuesday-april-27/
- ↑ Президент Малави умер после сердечного приступа (руск.)