Біргер Персан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Біргер Персан
Birger Peterssons grafsten i Uppsala, Nordisk familjebok.png
 
Дзейнасць: палітык, рыцар, Riksråd, Nobiles, ваенны
Нараджэнне: XIII стагоддзе
Смерць: 1327 ці 1327[1]
Пахаванне:
Жонка: Ingeborg Bengtsdotter[d]
Дзеці: Брыгіта Шведская, Katarina Birgersdotter[d] і Israel Birgersson[d]

Біргер Персан (шведск.: Birger Persson, таксама выкарыстоўваецца Петэрсан; ? — 1327) — шведскі арыстакрат, каралеўскі райца, галоўны суддзя правінцыі Упланд, сааўтар Упландскага права і бацька св. Брыгіты.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Імя Біргера Петэрсана згадваецца каля 1280 года, калі ён стаў рыцарам. У 1285—1291 гадах ён быў каралеўскім райцам, а ў 1293 годзе стаў галоўным суддзёй правінцыі Упланд. На гэтай пасадзе Біргер сістэматызаваў у агульны збор законы некалькіх правінцый.

Біргер Петэрсан быў адным з самых блізкіх паплечнікаў караля Біргера Магнусана. У 1303 годзе разам з архіепіскапам Андрэасам І выступаў арбітрам паміж каралём і яго братам герцагам Эрыкам ў спрэчцы за маёмасць у правінцыі Упланд. У 1317 годзе быў аднім з удзельнікаў паўстання супраць караля Магнусана, у выніку якога сталец заняў трохгадовы сын Магнусана Магнус Эрыксан. У 1321 годзе паломнічаў у Авіньён, які тым часам быў рэзідэнцыяй рымскіх папаў. У апошнія гады жыцця Біргер стаў адным з буйнейшых землеўласнікаў Швецыі і адным з найбагацейшых людзей краіны. Біргер Петэрсан памёр 3 красавіка 1327 года і пахаваны ў Упсальскім саборы, яго надмагілле захавалася да нашых дзён.

Зноскі