Біржайскі рэгіянальны парк
Біржайскі рэгіянальны парк | |
---|---|
Biržų regioninis parkas | |
IUCN category V: Protected Landscape/Seascape[d] | |
Размяшчэнне | Літва |
Плошча | 14 659 гектар |
Дата заснавання | 1992 |
Сайт | birzuparkas.lt |
Біржа́йскі рэгіяна́льны парк — адзін з 30 рэгіянальных паркаў у Літве, знаходзіць на поўначы краіны, дырэкцыя парка размешчана ў Біржаі. Асноўная яго частка размешчана ў Біржайскім раёне, астатняя ў Пасваліскім раёне.
Плошча парка складае 14 659 га, 20 % тэрыторыі займае лес. Даўжыня парка 25 кіламетраў, шырыня ад 0,5 кіламетраў да 9 кіламетраў. Біржайскі рэгіянальны парк заснаваны ў мэтах захавання карставага ландшафту тэрыторыі, яго прыроднага асяроддзя і культурнай спадчыны.
Помнікі прыроды
[правіць | правіць зыходнік]Парк уяўляе сабой унікальны ландшафт са шматлікімі карставымі праваламі ў зямлі. Усяго налічваецца 59 правалаў. Правалы раскіданы па ўсім Кіркілайскім ландшафтным запаведніку: на ворных палях, сенажацях, у лясах і нават ля сядзібных будынкаў. Як ні ў якім іншым месцы, у гэтым запаведніку большасць правалаў знаходзіцца ніжэй узроўня грунтовых вод і з гэтай прычыны яны ператварыліся ў маленькія азярыны ці балацянкі. Некаторыя карставыя правалы дасягаюць 20-30 м у дыяметры, а іх глыбіня — 8-11 м. Таксама тут знаходзіцца самы вялікі ў Літве карставы правал «Каровіна пячора» (Karvės ola).
Група азёр Кіркілай — унікальны элемент ландшафту, адзіны ў Прыбалтыцы. Возера Шырвена плошчай 320 га, на якім размешчаны 15 астравоў. Самы доўгі пешаходны мост праз возера даўжынёй 525 м.
У Лікенаі размешчаны гідрагеалагічны помнік — крыніца «Смардонес».
Культурная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]Біржайскі замак пабудаваны ў 1575—1589 гадах Крыштафам Радзівілам Перуном для адбіцця нападаў шведаў і з’яўляецца найзырчэйшым у Літве прыкладам бастыённых замкаў. У адноўленым замку-палацы размешчаны бібліятэка і Біржайскі краязнаўчы музей «Села» (Sėla).
У дваранскай сядзібе Садзялішкяй размешчана аўтэнтычная аўкштайцкая сядзіба пачатку XX стагоддзя з экалагічнай гаспадаркай. Дзейны вятрак, пабудаваны ў 1924 годзе, калекцыя даўнішніх матацыклетаў, аўтамабіляў, трактароў і паравых машын. Побач размешчаны загоны з аленямі, еўрапейскай ланню, муфлонамі.