Бірка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Археалагічная зона на востраве Б'ёрке.

Бірка — найбуйнейшы гандлёвы цэнтр шведскіх вікінгаў у 800-975 гадах, згадваецца ў жыціі «паўночнага апостала» св. Ансгара і ў творах Адама Брэменскага.

З XIX ст. атаясамліваецца з востравам Б'ёркё на возеры Меларэн, знаходзіцца пад аховай ЮНЕСКА як помнік Сусветнай спадчыны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Горад заснаваны каля 800 года, знішчаны пажарам каля 975 года. Складаўся з замка на скале і вакольнага горада. На могільніку даследавана больш за 1200 пахаванняў (большасць курганныя), у т.л. багатых гараджан з рабынямі, коньмі, зброяй, каштоўнымі ўпрыгожаннямі, начыннем і інш.

Найстаражытнейшы горад на тэрыторыі сучаснай Швецыі, Бірка служыла канчатковым пунктам гандлёвага шляху, які злучае Скандынавію з Арабскім халіфатам. Пра гэта сведчаць багатыя знаходкі арабскіх манет і тавараў.

У канцы X стагоддзя Бірка саступіла сваё палітычнае і эканамічнае значэнне Сігтуне, магчыма, з прычыны буйнога пажару альбо абмялення рачных шляхоў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).