Бірманскі бурштын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мнаганожка Burmanopetalum inexpectatum (Callipodida) у кавалку бірманскага бурштыну
Геалагічная карта Паўночнай М’янмы
Мурашка Haidomyrmex zigrasi у бурштыне
Вухавёртка Astreptolabis ethirosomatia у бурштыне
Вухавёртка Tytthodiplatys mecynocercus
Мурашка Ceratomyrmex ellenbergeri

Бірманскі бурштын (англ.: Burmese amber, birmite, ням.: Birmit) — від бурштыну, які здабываецца ў паўночна-ўсходняй частцы М’янмы (ранейшая назва Бірма, Паўднёва-Усходняя Азія), галоўным чынам у штаце Качын  (руск.), які мяжуе з Кітаем і Індыяй. Выкапнёвая смала, міжнародная геалагічная назва «бірміт», асноўны від азіяцкага бурштыну, які мае камерцыйнае значэнне.

Бурштын датуецца узростам каля 99 мільёнаў гадоў, у самым пачатку сенаманскага веку  (руск.) позняга мелу  (руск.). Бурштын прадстаўляе значную палеанталагічную цікавасць з-за разнастайнасці флоры і фаўны  (руск.), якая змяшчаецца ў выглядзе уключэнняў, асабліва членістаногіх, шматлікіх насякомых і павукападобных, а таксама птушак, яшчарак, змей, жаб і фрагментарных астанкаў дыназаўраў. Бурштын вядомы і камерцыйна эксплуатуецца з першага стагоддзя нашай эры, а навуцы вядомы з сярэдзіны XIX стагоддзя. Даследаванні на радовішчы выклікалі дыскусіі з-за яго ролі ў фінансаванні ўнутранага канфлікту ў М’янме і небяспечных умоў працы на шахтах, дзе ён збіраецца[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Афарбоўка ад жоўтай да карычневай. Бірманскі бурштын трохі цвярдзей балтыйскага бурштыну (цвёрдасць 2,5-3). Хімічны склад: 80,05 % вугляроду, 11,5 % вадароду, 8,43 % кіслароду і 0,02 % серы[2].

З дапамогай сканіруючай электроннай мікраскапіі, раманаўскай спектраскапіі і рэнтгенаўскай мікратамаграфіі выяўлена, што насякомыя ў бірманскім бурштыне захоўваюцца ў мінералізаваным выглядзе. Насякомыя з бірманскага бурштыну складаюцца ў асноўным з кальцыту, кварцу і халцэдону. Таксама сустракаюцца і іншыя мінералы — напрыклад, агат і пірыт[3].

Гісторыя вывучэння[правіць | правіць зыходнік]

Бірманскі бурштын вядомы больш за дзве тысячы гадоў, і яшчэ падчас дынастыі Хань выкапні смалы апрацоўвалі кітайскія рамеснікі. У Еўропе аб бірманскім бурштыне ўпершыню даведаліся ў XVII—XVIII стагоддзях ад падарожнікаў і дыпламатаў. Прамысловая распрацоўка бурштыну ў Бірме пачалася ў XIX стагоддзі[2][4].

Назва «бурміт» (Burmite) упершыню згадваецца нямецкім даследчыкам Ота Хельмам  (ням.) у 1893 годзе[5], які атрымаў бурштын ад нямецкага геолага Фрыца Нётлінга  (ням.), які адным з першых еўрапейцаў у 1891—1892 гадах пабываў на бурштынавых шахтах Бірмы[6]. Ота Хельм таксама выкарыстоўваў у 1894 годзе і другую назву «бірміт» (Birmit)[7].

У пачатку XX стагоддзя некалькі сотняў невялікіх шахт знаходзіліся ў эксплуатацыі, і ў 1897—1930 гадах агульная здабыча бірманскага бурштыну перавысіла 40 тон[8]. Затым шахты былі зачыненыя больш, чым 60 гадоў, у 1936—1999 гадах[9]. Пазней здабыча аднавілася і вар’іруе ў межах ад 10 кг да 500 кг у год[10]. Бірманскі бурштын прадстаўлены галоўным чынам дробнымі кавалкамі, буйныя сустракаюцца рэдка. У Лонданскім музеі натуральнай гісторыі самы буйны асобнік важыў 15 кг[11].

Верагодна, самая вялікая і самая важная ў свеце калекцыя артэфактаў бірманскага бурштыну размешчана ў Амерыканскім музеі натуральнай гісторыі  (руск.) ў Нью-Ёрку. Яна ўключае ў сябе больш за 3000 членістаногіх[12]. Другой па велічыні калекцыяй з 1200 членістаногімі валодае Музей натуральнай гісторыі  (руск.) ў Лондане[13].

Узрост[правіць | правіць зыходнік]

Узрост бурштыну з М’янмы першапачаткова быў вызначаны ў ≈ 50 млн гадоў (эацэн), але пасля такая датыроўка была аспрэчана і паказаны ўзрост 97-105 млн гадоў (мелавы перыяд). Праведзеная ў 2012 годзе радыёметрычная датыроўка бірманскага бурштыну уран-свінцовым метадам  (руск.) паказала яго ўзрост роўным 98.79млн гадоў (ранні сенаман  (руск.)), што блізка да мяжы з альбскім ярусам  (руск.)[14][15].

У выніку параўнальнага аналізу ўзросту розных відаў бурштыну былі атрыманы наступныя дадзеныя (у млн гадоў)[16]:

Фаўна і флора бірманскага бурштыну[правіць | правіць зыходнік]

Да канца 2019 года апісана больш за 42 класы, 108 атрадаў, 569 сямействаў, 1017 родаў і 1379 відаў арганізмаў, у тым ліку больш за 300 відаў за адзін 2019 год, большасць (94 %) з якіх гэта членістаногія[19][20][21][22].

Першыя інклюзы насякомых у бірманскім бурштыне былі апісаны ў 1916 годзе амерыканскім энтамолагам Тэадорам Кокерэлам, які першым выказаў здагадку пра мелавы ўзрост гэтых знаходак[10][23][24].

У бірманскім бурштыне выяўлена найбольшая сярод усіх мелавых дэпазітаў разнастайнасць сямействаў членістаногіх (да 2013 года 252 сямействы Arthropoda)[13]. Да 2017 года з бірманскага бурштыну (Ross, 2017) апісаны 481 від насякомых, уключаючы 73 перапончатакрылых. Hymenoptera прадстаўлены 30 сямействамі, што складае 12 % ад агульнай разнастайнасці членістаногіх у бірманскім бурштыне. Сярод Hymenoptera шмат эндэмічных груп: Aptenoperissidae[25], Bryopompilidae[26], Melittosphecidae[27], Othniodellithidae[28] і іншыя, яшчэ неапісаныя сямействы. Гэтакі высокі працэнт эндэмікаў у гэтым бурштыне, як мяркуецца, можа казаць пра тое, што месца, дзе ён фармаваўся, было ізалявана ад астатняй Паўднёвай Азіі і ўяўляў сабой востраў або групу астравоў[29].

Акрамя сухапутных арганізмаў, у бірманскім бурштыне трапляюцца таксама марскія жывёлы, уключаючы аманітаў, астракод і бруханогіх і двухстворкавых малюскаў[30][31][32]. Гэта сведчыць, што дрэвы, чыя смала дала пачатак бірманскаму бурштыну, раслі недалёка ад марскога ўзбярэжжа[30].

У 2005 годзе апісаны мікраарганізм Paleohaemoproteus burmacis у рэштках крывасмактальнага насякомага — выкапнёвага макраца роду Protoculicoides[33]

Беспазваночныя[правіць | правіць зыходнік]

Беспазваночныя пераважаюць у выкапнёвай фауне бірманскага бурштыну (больш за 1000 відаў), уключаючы самых старажытных прадстаўнікоў Palpigradi (Electrokoenenia)[34] і Schizomida (Mesozomus)[35].

Павукападобныя[правіць | правіць зыходнік]

Павук Nephila burmanica і наезнік Cascoscelio incassa (Scelioninae)

Мнаганожкі[правіць | правіць зыходнік]

Скрытнасківічныя[правіць | правіць зыходнік]

Скрытнасківічныя (Entognatha). 8 сямействаў.

Насякомыя[правіць | правіць зыходнік]

Vetuformosa buckleyi (Ephemeroptera)
Наезнік Myanmymar aresconoides (Mymaridae)

Чэрві[правіць | правіць зыходнік]

Малюскі[правіць | правіць зыходнік]

  • Аманіты, марскія гастраподы і 7 сямействаў наземных бруханогіх малюскаў

Ракападобныя[правіць | правіць зыходнік]

Пазваночныя[правіць | правіць зыходнік]

Бірманскі бурштын змяшчае ў выглядзе уключэнняў таксама птушак, яшчарак, змей, жаб і фрагментарныя рэшткі дыназаўраў.

Amoebozoa[правіць | правіць зыходнік]

Флора бірманскага бурштыну[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Александр Храмов. Янтарь раздора(руск.) // Троицкий вариант — Наука : Газета. — 2020. — № 308(14). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2020.
  2. а б Zherikhin V.V., A.J. Ross. A review of the history, geology and age of Burmese amber (Burmite)(англ.) // Bulletin of the natural History Museum. London. (Geology) : Журнал. — London: Natural History Museum, 2000. — Т. 56. — № 1. — С. 3—10.
  3. Александр Храмов. Насекомые в бирманском янтаре сохраняются в минерализованном виде (руск.). elementy.ru (27 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2022. Праверана 30 чэрвеня 2022.
  4. Фракей Э. Янтарь из Азии // Янтарь / докт.геол.-мин.наук Е.Я.Киевленко. — М.: Мир, 1990. — P. 101—120. — 198 p. — 50 000 экз. — ISBN 5-03-001268-0.
  5. Helm O. (1893): Further note on Burmite, a new amber-like fossil resin from Upper Burma. Records of the Geological Survey ofbuf.ia, 26 (2): 61-64.
  6. Noetling F.: On the occurrence of Burmite, a new fossil resin from Upper Burma. Records of the Geological Survey of India 26 (1), 1893, S. 31-40.
  7. Helm O. (1894): Mittheilungen über Bernstein. XVI. Ueber Birmit, ein in Oberbirma vorkommendes fossiles Harz. In: Schriften der Naturforschenden Gesellschaft in Danzig, Neue Folge, 8. Band, 3. und 4. Heft, Danzig 1894, S. 63-66.
  8. B. Kosmowska-Ceranowicz: Amber deposits: geology, resources, modern extraction methods. In: Amber — Views — Opinions.Warschau 2006, S. 9-13.
  9. Burmese Amber. Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2016.
  10. а б Poinar, Buckley & Brown (2005): The secrets of Burmese amber Архівавана 17 жніўня 2016.. In: Mid-America Paleontology Society (MAPS) 20, Cedar Rapids (Iowa) 2005; S. 20-29.
  11. Wiederaufnahme der Förderung (englisch)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2011.
  12. David A. Grimaldi: Amber — Window to the Past. New York 1996, ISBN 0-8109-1966-4.
  13. а б Rasnitsyn, A. P. 1996. Burmese amber at the Natural History Museum. Inclusion Wrostek, No. 23, 19—21.
  14. Age constraint on Burmese amber based on U-Pb dating of zircons(англ.) // Cretaceous Research : journal. — 2012. — Т. 37. — С. 155—163. — DOI:10.1016/j.cretres.2012.03.014
  15. Barden P., Grimaldi D. A New Genus of Highly Specialized Ants in Cretaceous Burmese Amber (Hymenoptera: Formicidae)(англ.) // Zootaxa : journal. — 2013. — Т. 3681. — № 4. — С. 405—412. — DOI:10.11646/zootaxa.3681.4.5 Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  16. George Poinar, Jr. Amber // Encyclopedia of Insects / Vincent H. Resh & Ring T. Cardé. — 2nd. — Academic Press, 2009. — С. 8—11. — ISBN 9780123741448.
  17. Rasnitsyn A. P., A. S. Bashkuev, D. S. Kopylov, E. D. Lukashevich, A. G. Ponomarenko Sequence and scale of changes in the terrestrial biota during the Cretaceous (based on materials from fossil resins) // Cretaceous Research. — 2016-06-01. — Т. 61. — С. 234–255. — ISSN 0195-6671. — DOI:10.1016/j.cretres.2015.12.025 Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2019.
  18. Poinar, G.O.Jr. & Milki, R. (2001). Lebanese amber. The oldest ecosystem in fossilized resin. — Oregon State University Press, Corvallis, 96 pp.
  19. Ross, A.J. 2018. Burmese (Myanmar) amber taxa, on-line checklist v.2018.2 Архівавана 4 лютага 2020. 104pp
  20. Ross, A.J. 2019b. Burmese (Myanmar) amber taxa, on-line supplement v.2019.2 Архівавана 4 лютага 2020.. 33pp.
  21. Guo, M., Xing, L., Wang, B., Zhang, W., Wang, Sh., Shi, A., Bai, M., 2017. A catalogue of Burmite inclusions Архівавана 2 мая 2020.. Zoological Systematics 42(3), 249—379.
  22. Ross, A.J., 2017. Burmese (Myanmar) amber taxa, on-line checklist v.2017.1. https://www.nms.ac.uk/explore-our-collections/stories/natural-world/burmese-amber/ Архівавана 18 верасня 2020.
  23. Cockerell, T.D.A. 1916. Insects in Burmese amber. — American Journal of Science, Ser. 4, 42: 135—138.
  24. Cockerell, T.D.A. 1917. Arthropods in Burmese amber. — Psyche, 24 (2): 40—45.
  25. Rasnitsyn, A.P., Poinar, G.Jr., Brown, A.E., 2017. Bizzare wingless parasitic wasp from mid-Cretaceous Burmese amber (Hymenoptera, Ceraphronoidea, Aptenoperissidae fam. nov.). Cretaceous Research 69, 113—118.
  26. Rodriguez, J., Waichert, C., Dohlen C.D.von., Poinar, G.Jr., Pitts, J.P., 2016. Eocene and not Cretaceous origin of spider wasps: Fossil evidence from amber. Acta Palaeontologica Polonica 61(1), 89—96.
  27. Poinar, G.O.Jr., Danforth, B.N., 2006. A fossil bee from Early Cretaceous Burmese amber. Science, 314, p. 614.
  28. Engel, M.S., Huang, D.Y., Alqarni, A.S., Cai, C.Y., 2016. A remarkable evanioid wasp in mid-Cretaceous amber from northern Myanmar (Hymenoptera: Evanioidea). Cretaceous Research 60, 121—127.
  29. Qi Zhang, Alexandr P.Rasnitsyn  (руск.), Bo Wang, Haichun Zhang. Hymenoptera (wasps, bees and ants) in mid-Cretaceous Burmese amber: A review of the fauna(англ.) // Proceedings of the Geologists' Association. — 2018-12-01. — В. 6. — Т. 129. — С. 736—747. — ISSN 0016-7878. — DOI:10.1016/j.pgeola.2018.06.004 Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2020.
  30. а б David Dilcher, Bo Wang, Haichun Zhang, Fangyuan Xia, Pierre Broly An ammonite trapped in Burmese amber(англ.) // Proceedings of the National Academy of Sciences. — National Academy of Sciences, 2019-05-10. — С. 201821292. — ISSN 1091-6490 0027-8424, 1091-6490. — DOI:10.1073/pnas.1821292116 Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2019.
  31. Xiaoqiao Wan, Ming Bai, Dangpeng Xi, Ryan C. McKellar, Benjamin Sames A gigantic marine ostracod (Crustacea: Myodocopa) trapped in mid-Cretaceous Burmese amber(англ.) // Scientific Reports. — 2018-01-22. — В. 1. — Т. 8. — С. 1365. — ISSN 2045-2322. — DOI:10.1038/s41598-018-19877-y Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2021.
  32. Andrew J. Ross, Ru D. A. Smith Amberground pholadid bivalve borings and inclusions in Burmese amber: implications for proximity of resin-producing forests to brackish waters, and the age of the amber(англ.) // Earth and Environmental Science Transactions of The Royal Society of Edinburgh. — 2018/01. — В. 2—3. — Т. 107. — С. 239—247. — ISSN 1755-6929 1755-6910, 1755-6929. — DOI:10.1017/S1755691017000287 Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2019.
  33. Poinar G. Jr., Telford S. R. Jr. (2005). Paleohaemoproteus burmacis gen. n., sp. n. (Haemospororida: Plasmodiidae) from an Early Cretaceous biting midge (Diptera: Ceratopogonidae) Parasitol. 131(1): 79—84.
  34. Engel, Michael S.; Breitkreuz, Laura C. V.; Cai, Chenyang; Alvarado, Mabel; Azar, Dany; Huang, Diying The first Mesozoic microwhip scorpion (Palpigradi): a new genus and species in mid-Cretaceous amber from Myanmar(англ.) // The Science of Nature  (англ.) : journal. — 2016. — Т. 103. — № 3—4. — С. 19. — DOI:10.1007/s00114-016-1345-4PMID 26879963.
  35. Müller, Sandro P.; Dunlop, Jason A.; Kotthoff, Ulrich; Hammel, Jörg U.; Harms, Danilo The oldest short-tailed whipscorpion (Schizomida): A new genus and species from the Upper Cretaceous amber of northern Myanmar(англ.) // Cretaceous Research : journal. — 2020. — Т. 106. — С. 104227. — DOI:10.1016/j.cretres.2019.104227
  36. Dwarfs under dinosaur legs: a new millipede of the order Callipodida (Diplopoda) from Cretaceous amber of Burma. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2021.
  37. Cretophengodidae, a new Cretaceous beetle family, sheds light on the evolution of bioluminescence Архівавана 14 лютага 2021., 20 January 2021
  38. Xing et al. A Feathered Dinosaur Tail with Primitive Plumage Trapped in Mid-Cretaceous Amber // Current Biology. — 2016. — DOI:10.1016/j.cub.2016.10.008
  39. Палеонтологи впервые представили в Пекине птенца в янтаре возрастом 99 млн лет (руск.). ТАСС (8 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2017. Праверана 8 чэрвеня 2017.
  40. Lida Xing, Jingmai K. O'Connor, Ryan C. McKellar, Luis M. Chiappe, Kuowei Tseng A mid-Cretaceous enantiornithine (Aves) hatchling preserved in Burmese amber with unusual plumage(англ.) // Gondwana Research. — 2017. — DOI:10.1016/j.gr.2017.06.001 Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2017.
  41. Rikkinen, Jouko; Grimaldi, David A.; Schmidt, Alexander R. Morphological stasis in the first myxomycete from the Mesozoic, and the likely role of cryptobiosis(англ.) // Scientific Reports  (англ.) : journal. — 2019. — Т. 9. — № 1. — С. 19730. — ISSN 2045-2322. — DOI:10.1038/s41598-019-55622-9PMID 31874965.
  42. Poinar, George; Vega, Fernando E. Mid-Cretaceous cellular slime mold (Eukarya: Dictyostelia?) in Burmese amber(англ.) // Historical Biology  (англ.) : journal. — Taylor & Francis, 2019. — С. 1—4. — ISSN 0891-2963. — DOI:10.1080/08912963.2019.1658095

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]