Бітва за Багдад (1917)
Бітва за Багдад | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Месапатамская кампанія | |||
![]() Баі на подступах да Багдаду | |||
Дата | 8 — 11 сакавіка 1917 | ||
Месца | Багдад, Месапатамія (сучасны Ірак) | ||
Вынік | перамога брытанскіх войскаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Бі́тва за Багда́д — ваенная аперацыя, якая праводзілася ў перыяд 8 — 11 сакавіка 1917 года, у часы Першай сусветнай вайны, падчас якой брытанскія войскі здолелі нанесці паражэнне турэцкім войскам і захапіць важны населены пункт у Месапатаміі — Багдад.
Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пасля таго як англійскія войскі капітулявалі ў Куце 29 красавіка 1916 года, брытанскія войскі ў Месапатаміі патрабавалі аднаўлення і рэарганізацыі. Быў прызначаны новы камандуючы брытанскімі войскамі ў Месапатаміі генерал Стэнлі Мод. Новаму камандуючаму было даручана аднавіць баяздольнасць арміі і пачаць актыўныя дзеянні супраць турэцкіх войскаў у Іраку. Астачу 1916 года генерал Мод прысвяціў аднаўленню баяздольнасці англійскай арміі ў Месапатаміі. У асноўным брытанскія войскі ў Іраку складаліся з індыйскіх войскаў. Індыйскія падраздзяленні прыбывалі па моры з Індыі ў Басру.
Наступ на Багдад[правіць | правіць зыходнік]
Наступ брытанцаў пачаўся 13 снежня 1916 года. Генерал Мод меў у сваім распараджэнні 50 000 навучаных і аснашчаных салдат і афіцэраў. Турэцкімі войскамі ў Іраку камандаваў Халіль Кут, пад камандаваннем якога мелася 25 000 салдат і афіцэраў. Наступ брытанцы вялі па абодвух берагах ракі Тыгр. У ходзе прасоўвання брытанцы натыкаліся на ўмацаваныя пазіцыі асманскіх войскаў. Так напрыклад яны з 6 студзеня па 19 студзеня 1917 года штурмавалі ўмацаваную пазіцыю турак Хадаіры. Пасля разлютаваных баёў і штурму шэрагу абарончых пазіцый асманскай арміі, да канца лютага брытанцы падышлі да Эль-Кута. Пасля чаго англічане распачалі штурм горада і 24 лютага захапілі яго. Аднак турэцкі генерал Карабекір не паўтарыў памылкі англійскага генерала Таўнсенда і здолеў вывесці турэцкія войскі з горада, не даўшы магчымасці англійскім войскам замкнуць турак у «пастцы».
11 сакавіка брытанскія войскі на чале з генералам Модам увайшлі ў Багдад. Брытанскія войскі былі лагодна сустрэтыя мясцовым насельніцтвам. Праз тыдзень пасля захопу горада генерал Мод выдаў дакумент, у якім гаварылася[1]:
Нашы войскі ўступаюць у вашы гарады і зямлі як вызваліцелі, а не як заваёўнікі або ворагі.
Арыгінальны тэкст (англ.)Our armies do not come into your cities and lands as conquerors or enemies, but as liberators.
Баі за Багдад[правіць | правіць зыходнік]
Наступ у накірунку Багдаду брытанцы аднавілі 5 сакавіка. Праз тры дні індыйскія войскі дасягнулі ускраін Багдаду на рацэ Дыяла. Халіл Кут прыняў рашэнне абараняць горад ля зліцця рэк Дыяла і Тыгр, на поўдзень ад горада. Першыя атакі 9 сакавіка на асманскія пазіцыі не прынеслі належнага выніку. Асманскія войскі люта супраціўляліся. Пасля гэтага генерал Мод прыняў рашэнне перакінуць асноўныя сілы на поўнач, абыйсці турэцкія войскі і атакаваць горад з неабароненага боку. У сваю чаргу, Халіль-паша прыняў рашэнне перакідваць свае войскі паралельна брытанскім на іншым беразе Дыялы. Аднак 10 сакавіка брытанскія сілы нечакана атакавалі турак і нанеслі ім адчувальныя страты. Пасля гэтага Халіль-паша аддае загад адступаць турэцкай арміі з Багдаду ў паўночным накірунку. Улады Асманскай імперыі прынялі рашэнне аб эвакуацыі Багдаду ў 8 гадзін вечара 10 сакавіка. Аднак узяць сітуацыю пад кантроль турэцкаму камандаванню не ўдалося, і ўжо 11 сакавіка, пераследуя адыходзячыя асманскія войскі, брытанцы ўвайшлі ў Багдад. Адступленне ператварылася ва ўцёкі разрозненых турэцкіх падраздзяленняў. У выніку гэтага каля 9000 турэцкіх салдат трапіла ў брытанскі палон.
Наступствы[правіць | правіць зыходнік]
Захоп Багдаду стаў важнай перамогай англічан і адчувальным паражэннем для Асманскай імперыі. Прэстыж брытанскай арміі пасля капітуляцыі Эль-Кута быў часткова адноўлены. Турэцкае камандаванне было вымушана спыніць аперацыі ў Персіі і пачаць фарміраванне групы войскаў для прадухілення брытанскага наступу ў кірунку Масула. Асманская правінцыя з цэнтрам у Багдадзе стала першай правінцыяй, якая перайшла пад кантроль брытанскай арміі. Генерал-губернатарам у Месапатаміі быў прызначаны генерал Мод. Таксама паколькі асноўнымі войскамі Брытаніі ў гэтай аперацыі былі індыйскія, урад Брытанскай Індыі спрабаваў стварыць уласную адміністрацыю ў Месапатаміі. У выніку ў Басры была створана брытанская адміністрацыя, а ў Багдадзе мясцовая арабская.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Duffy, M. The Capture of Baghdad. — The First World War. — 2002.
- Fromkin, D. A Peace to End All Peace: The Fall of the Ottoman Empire and the Creation of the Modern Middle East. — The First World War. — New York: Henry Holt and Company, 2001. — ISBN 0-80506-884-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Бітва за Багдад (англ.)
- Капітуляцыя Багдада (англ.)