Бітва за Багдад (2003)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бітва за Багдад
Асноўны канфлікт: Уварванне ў Ірак (2003)
Marines in Saddams palace DM-SD-04-12222.jpg
Амерыкаскія марпехі прачэсваюць палац Садама Хусейна.
Дата 3—12 красавік 2003
Месца Багдад
Вынік • Рашучая перамога ЗША;
• Пераход горада пад кантроль ЗША;
• Звяржэнне Садама Хусейна і партыі Баас.
Праціўнікі
Flag of the United States.svg ЗША
Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія (падтрымка ВПС)
Ірак Ірак
Камандуючыя
Злучаныя Штаты Амерыкі Томі Фрэнкс
Злучаныя Штаты Амерыкі Джэймс Мэціс
Злучаныя Штаты Амерыкі Дэвід Петрэус
Ірак Садам Хусейн
Ірак Удэй Хусейн
Сілы бакоў
30 000 байцоў 45 000 байцоў
Страты
Па заяве ЗША:
27—34 забітых[1]
Па заяве Ірака:
сотні альбо больш загінуўшых[2]
Па заяве ЗША:
2320 забітых[3]
Па незалежных ацэнках:
1700—2120 забітых[4]

Бітва за Багдад — вырашальная бітва пачатковага этапу Іракскай вайны, падчас якой амерыканскія войскі авалодалі Багдадам, вымусіўшы прэзідэнта Садама Хусейна бегчы з горада і канчаткова дэзарганізаваўшы тым самым іракскую армію.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да пачатку вайны ў Багдадзе меркаваўсч найбольш жорсткі супраціў. На думку аднаго з ваенных аналітыкаў, чакалася фарміраванне пяці кольцаў абароны вакол сталіцы. Меркавалася, што два знешніх кальца будуць падтрымліваць радавыя ваенныя часткі, а ўнутры будуць тры кольцы з самых адборных атрадаў, што разам з іншымі фактарамі дазволіла б зацягнуць уварванне. Амерыканскае ваеннае камандаванне адводзіла да трох месяцаў на ўзяцце Багдаду, а страты нават па самых аптымістычных падліках павінны былі скласці не менш за 3 тысячы загінуўшых і параненых салдат[5].

Першыя бамбардзіроўкі Багдаду пачаліся ў першы дзень ўварвання кааліцыі ў Ірак — 19 сакавіка 2003 года[6]. За тры дні бамбаванняў кааліцыя правяла 1700 самалёта-вылетаў (504 — з выкарыстаннем крылатых ракет).

Амерыканскія афіцыйныя асобы заявілі, што іх войскі вядуць перастрэлкі з двума групамі Рэспубліканскай гвардыяй Ірака на паўднёвай ускраіне горада. Генерал-маёр Віктар Рэнуарт заявіў, што кааліцыйныя сілы могуць рушыць на Багдад ў любы момант, адрасаваўшы гэтыя словы Садаму Хусейну[7]. Газета The Guardian паведамляла, што амерыканйы занялі два прэзідэнцкія палацы[8]. Армія таксама акружыла Міністэрства інфармацыі і іншыя ключавыя ўрадавыя будынкі[9].

24 сакавіка генерал арміі ЗША у адстаўцы Бары Маккефры сказаў у інтэрв’ю BBC-News: «калі [іракцы] на самай справе вырашаць змагацца, то бітва будзе жорсткай, і трэба быць гатовымі да прыкладна 3000 ахвяр»[10].

Сілы бакоў[правіць | правіць зыходнік]

Штурм Багдаду вёўся сіламі 1-й дывізіі марской пяхоты ЗША і 3-й механізаванай дывізіі, абсталяванай танкамі М1 Абрамс, БМП «Брэдлі» і бронетранспарцёрамі M113[11]. Гэтыя сілы былі падтрыманы амерыканскімі і брытанскімі самалётамі B-52, Harrier GR7 і A10 Warthogs. Ім супрацьстаялі 36 000 салдат Рэспубліканскай гвардыі Ірака, якія ўмацаваліся ў крузе бункераў у 30 мілях ад Багдаду, пры падтрымцы танкаў Т-72 «Asad Babil» і цяжкай артылерыі[10].

Бітва[правіць | правіць зыходнік]

Аэрапорт[правіць | правіць зыходнік]

Раніцай 3 красавіка 2003 года амерыканскія войскі рушылі на Міжнародны аэрапорт «Садам» на паўднёва-заходняй ускраіне горада[12]. Пасля некалькіх гадзін бою першая брыгада 3-й механізаванай дывізіі здолела ўзяць яго пад свой кантроль. Аэрапорт стаў асновай амерыканскай лагістыкі ў Іраку на працягу наступных сямі гадоў. Перад усходам сонца 4 красавіка амерыканцы выпрабавалі жорсткую контратаку іракскіх войскаў, якую ўдалося адлюстраваць пасля падыходу танкаў.

Аперацыя «Thunder Run»[правіць | правіць зыходнік]

5 красавіка аператыўная група 1-64 3-й механізаванай дывізіі правяла аперацыю, пазней названую Thunder Run, каб прамацаць лініі іракскай абароны. Аперацыя пачалася на поўдзень ад Багдаду, салдаты прайшлі праз галоўныя дарогі на заняты аэрапорт. Іракскі супраціў быў дэзарганізаваным, гвардзейцам Садама ўдалося падбіць з РПГ толькі адзін танк. Экіпаж не пацярпеў. Пазней ВПС разбамбілі танк, а іракскае міністэрства інфармацыі заявіла, што ён быў знішчаны абаронцамі горада.

5 красавіка ў горадзе пачаліся першыя кароткачасовыя танкавыя рэйды, сустрэтыя жорсткім вулічным супрацівам.

Праз два дні 2-я брыгада 3-й механізаванай дывізіі зноў прайшла па той жа трасе. На гэты раз пазіцыі іракцаў былі моцна ўмацаваныя, але палкоўнік Дэвід Перкінс, камандзір брыгады, у гэты раз, нечакана для іракцаў, згарнуў на ўсход, ва ўрадавыя кварталы, а не на захад, у бок аэрапорта, як у першы раз. 2-я брыгада лёгка ўзяла пад кантроль так званую «зялёную зону» і ўмацавалася перад кідком да цэнтра горада.

6 красавіка на выездзе з горада была абстраляная калона расійскіх дыпламатаў, якая накіроўвалася ў Дамаск.

7 красавіка жорсткія баі праходзілі ўздоўж шашы 8, абарона якога для амерыканскіх войскаў забяспечвала магчымасць прасоўвання ўглыб горада. Тут іракцы, па заяве ЗША, страцілі 350—500 чалавек. Амерыканскія танкі і механізаваныя падраздзяленні прыйшлі на дапамогу сваім. Да канца бою іракская ракета выбухнула сярод прыпаркаваных транспартных сродкаў у штаб-кватэры 2-й брыгады, забіўшы двух салдат і двух журналістаў, параніўшы 15 чалавек і знішчыўшы 17 транспартных сродкаў[13].

Палац Тартар[правіць | правіць зыходнік]

Амерыканскія марскія пяхотнікі вядуць бой супраць іракскіх байцоў у сакавіку 2003 года.

7 красавіка быў узяты штурмам прэзідэнцкі палац на беразе Тыгра, і на гэты раз было вырашана не вяртаць войскі на пазіцыі вакол горада, як 3—6 красавіка, а застацца ў цэнтры. Пры гэтым 7 красавіка Міністэрства інфармацыі Ірака паведамляла, што ніякай амерыканскай арміі ў горадзе няма[14].

На працягу некалькіх гадзін пасля захопу Палаца Садама і трансляцыі тэлерэпартажаў пра гэта амерыканскія войскі загадалі іракскім сілам у Багдадзе здацца, ці горад выпрабуе поўнамаштабную атаку. Іракскія ўрадавыя чыноўнікі альбо зніклі, альбо прызналі паразу.

Мост Джумхурыя[правіць | правіць зыходнік]

8 красавіка каля 500 іракцаў правялі жорсткую контратаку праз мост Джумхурыя, прымусіўшы частку войскаў ЗША на заходнім баку Багдаду адступіць, але іракцы страцілі каля 50 чалавек, і падчас атакі ў адказ былі рассеяны[15].

Завяршэнне баёў[правіць | правіць зыходнік]

9 красавіка амерыканскія войскі занялі Рэспубліканскі палац і іншыя цэнтральныя будынкі. Адначасова з гэтым Садам Хусейн апошні раз у якасці прэзідэнта Ірака звярнуўся да натоўпу гараджан каля свайго бункера на поўначы сталіцы. Шпацыр Садама па вуліцы была заснятая на плёнку і транслявалася некалькі дзён пасля гэтай падзеі на тэлеканале Аль-Арабія. Яго суправаджалі целаахоўнікі і іншыя прыхільнікі, у тым ліку па меншай меры адзін з яго сыноў і яго асабісты сакратар. Пасля прагулкі Хусейн вярнуўся ў свой бункер да сям’і.

У гэты ж дзень Багдад быў афіцыйна заняты кааліцыйнымі сіламі. 10 красавіка ўвечары амерыканская армія пачала штурм бункера, які суправаджаўся гранатамётным агнём і жорсткімі авіяўдарамі, аднак ні сам садам, ні іншыя члены верхавіны Баас схопленыя не былі. Пасля гэтага пакінуты лаяльным Хусейну поўнач Багдаду цягам двух дзён падвяргаўся масіраваным артабстрэлам і бамбаванням. Да поўдня 12 красавіка амерыканцы цалкам авалодалі горадам.

Многія іракцы святкавалі падзенне Садама знішчэннем яго партрэтаў і статуй. Сімвалічным пунктам у бітве стаў знос бронзавай статуі Садама на плошчы Фірдаўс.

Марадзёрства[правіць | правіць зыходнік]

У выніку капітуляцыі багдадскага гарнізона ў горадзе пачалося беспрэцэдэнтнае па маштабах марадзёрства. Як толькі амерыканскія войскі занялі Багдад, іракскія грамадзянскія асобы і замежныя вайскоўцы пачалі рабаваць палацы і ўрадавыя будынкі. У бальніцы Ярмук было выкрадзена усе медыцынскае абсталяванне. Сур’ёзныя рабаванні былі зафіксаваныя ў Нацыянальным музеі Ірака і Цэнтры мастацтваў Садама, Універсітэце Багдаду, трох пяцізоркавых гасцініцах: Аль-Рашыд, Аль-Мансур і Бабель, дзяржаўных супермаркетах, пасольствах і заводах[16].

У Нацыянальным музеі Ірака многія з 170000 неацэнных артэфактаў былі альбо скрадзеныя, альбо пашкоджаны. 14 красавіка Нацыянальная бібліятэка Ірака і нацыянальныя архівы былі спалены, былі знішчаны тысячы рукапісаў[17].

На працягу васьмі дзён пасля ўварвання толькі 5% ад 700 жывёл у заапарку Багдаду выжылі. Гэта было вынікам крадзяжу некаторых жывёл для пражытка людзей і голаду жывёл. Выжылі ў асноўным буйныя жывёлы, такія як львы, тыгры і мядзведзі[18].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. iCasualties | OIF | Iraq | Fatalities Details
  2. Данные Ирака о потерях коалиции: 700 убитых и тысячи раненых // News.ru, 31 марта 2003
  3. Iraqi Death Toll, Health Perils Assessed by Medical Group Архівавана 18 чэрвеня 2013 года.
  4. The Wages of War – Appendix 1. Survey and assessment of reported Iraqi combatant fatalities in the 2003 War
  5. Саддам Хусейн превращает Багдад в «Багдадоград». NEWSru.com (3 сакавіка 2003). Праверана 13 жніўня 2010.
  6. «Operation Iraqi Freedom — By the Numbers», USCENTAF, April 30, 2003, 15.
  7. US forces raid Baghdad, BBC News (5 красавіка 2003). Праверана 26 красавіка 2010.
  8. Jeffery, Simon. US forces occupy palaces, The Guardian (7 красавіка 2003). Праверана 26 красавіка 2010.
  9. DAYBOOK : A look at the day's major developments in the war with Iraq, The Washington Post (8 красавіка 2003). Праверана 26 красавіка 2010.
  10. 10,0 10,1 [chrome://browser/content/browser.xul Battle for Baghdad begins]. The Guardian. — «http://www.guardian.co.uk/world/2003/mar/25/iraq.rorymccarthy»  Праверана 10 красавіка 2010.
  11. Sipress, Alan. U.S. Forces Enter the Heart of Baghdad, Washington Post (5 красавіка 2003). Праверана 19 лістапада 2006.
  12. Iraq Special Guard Promises Stiff Test
  13. Battle Of Baghdad
  14. US poised for Baghdad battle, BBC (April 3, 2003). Праверана 10 красавіка 2010.
  15. Iraqis Launch Counterattack In Baghdad; 50 Reported Killed
  16. Collier, Robert. Looters shake Iraqi cities / CHAOS: Troops watch as Baghdad is ransacked – SFGate, The San Francisco Chronicle (12 красавіка 2003). Праверана 10 красавіка 2010.
  17. Eskander, Saad. "The Tale of Iraq’s 'Cemetery of Books' " (cover story) // Information Today; Dec 2004, Vol. 21, issue 11, p. 1-54; 5 pl, 1 color
  18. The Choice, featuring Lawrence Anthony. BBC Radio 4 (4 верасня 2007). Праверана 4 верасня 2007.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Kevin W. Woods, Michael R. Pease, Mark E. Stout, Williamson Murray, James G. Lacey Iraqi Perspectives Project. A View of Operation Iraqi Freedom from Saddam's Senior Leadership ISBN 0-9762550-1-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]