Бітва за Басру (2003)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бітва за Басру (2003)
Асноўны канфлікт: Уварванне ў Ірак (2003)
Баец ірландскай гвардыі Вялікабрытаніі падчас гарадскіх баёў.
Дата 21 сакавіка6 красавіка 2003
Месца Басра
Вынік перамога кааліцыі
Праціўнікі
 Вялікабрытанія
 ЗША
 Аўстралія
 Польшча
Ірак Ірак
Страты
11[1] або больш[2] забітых, 11 параненых[3], не менш за 4 БПЛА[4], не менш за 3 танкі 395—515 ваенных і грамадзянскіх забіта[5], 300 палонных, не менш за 15 танкаў

Бітва за Басру — адна з першых бітваў Іракскай вайны ў перыяд ўварвання ў Ірак. Сутыкненні пераважна ішлі паміж іракскімі і брытанскімі войскамі.

Баі ў ваколіцах[правіць | правіць зыходнік]

З самага пачатку ўварвання Басра падвяргалася інтэнсіўным бамбардзіроўкам авіяцыі міжнароднай кааліцыі. Горад абараняў 3-і армейскі корпус іракскай арміі. З боку брытанскіх войскаў прымала ўдзел 7-я танкавая брыгада. 23 сакавіка баі завязаліся ў прыгарадах горада, іракская армія пайшла ў контрнаступленне.

25 сакавіка каля канала Шат-Аль Басра быў знішчаны брытанскі танк Чэленджэр 2, як паведамлялася, ад стрэлу аднатыпнага танка. У выніку выбуху загінулі два танкіста, у танка сарвала вежу[6].

26 сакавіка над горадам збіта два брытанскіх БПЛА «Фенікс».

27 сакавіка паведамлялася, што брытанскія войскі захапілі тэлебачанне і радыёстанцыю Басры[7]. У гэты ж дзень яны ўступілі ў найбуйнейшае танкавае змаганне з часоў Другой сусветнай вайны. У ходзе бітвы Каралеўская шатландская драгунская гвардыя знішчыла 14—15 іракскіх танкаў Т-55, не нясучы страт[8].

У пачатку красавіка ў выніку блакады і недахопу медыкаментаў у горадзе пачалася эпідэмія халеры[9].

4 красавіка над Басрай збіты яшчэ два брытанскіх «Фенікса».

24 сакавіка брытанская 847-я эскадрылля марской авіяцыі займалася тылавым забеспячэннем наземных войскаў разгорнутых у Кэмп-Вікінг, Кувейт. Выкарыстоўваліся верталёты Westland Gazelle і Westland Lynx AH.7 для разведкі і транспарціроўкі. Праз 11 дзён эскадрылля знішчыла 43 мэты вакол Паўднёвай Басры без страт.

Тады пры падтрымцы танкаў брытанцы сталі авалодваць ускраінамі горада[10]. 27 сакавіка брытанская 3-я брыгада спецыяльнага прызначэння Каралеўскай марской пяхоты двойчы здзяйсняла рэйды ў прыгарадзе Абу-аль-Хасіб пры падтрымцы танкаў; 40-ы батальён 3-й брыгады СпН КМП падчас разведкі выявіў пазіцыі іракскіх войскаў у прыгарадзе[11].

30 сакавіка брытанскія войскі правялі аперацыю «Джэймс» (Operation James) з мэтай захопу пагорка Абу-аль-Хасіб. Роты Альфа (A), Брава (B) і Дэльта (D) 40-га батальёна 3-й брыгады СпП і манеўраная група падтрымкі (Maneuver Support Group) атакавалі прыгарад. 3-я брыгада СпН КМП захапіла мост праз раку, якая аддзяляе горад ад прыгарада пасля перастрэлкі з 20-30 іракскімі салдатамі. Брытанскія марпехі сустракалі эпізадычны супраціў падчас аперацыі ў прыгарадзе. Падтрымку ім аказваў эскадрон Challenger 2 Каралеўскай шатландскай драгунскай гвардыі. Да 31 сакавіка прыгарад быў ачышчаны ад іракскіх сіл[12].

Штурм горада[правіць | правіць зыходнік]

Брытанскія танкі і мотапяхота 7-й танкавай брыгады, вядомай як «пустынныя пацукі» (Desert Rats), увайшлі ў цэнтр горада з паўночнага боку 6 красавіка[13][14]. Брытанскія салдаты знішчылі штаб-кватэру партыі Баас, страціўшы трох вайскоўцаў[15][16]. Неўзабаве стала відавочна, што іракская абарона развальваецца, іракцы пакідалі пазіцыі, брыгада на працягу 3 гадзін змагалася супраць 300 праціўнікаў у літаратурным каледжы, у канчатковым выніку атрымаўшы перамогу над апалчэнцамі-фідаінамі[16].

У той жа час 42-і батальён СпП падтрыманы эскадронам танкаў Чэленджэр 2, напаў на горад з поўдня і застаў іракцаў знянацку. Рота Майк (M) захапіла 5 мастоў у горадзе ў момант уцёкаў фідаінаў. 539-ы штурмавы батальён каралеўскіх марскіх пяхотнікаў і атрад SEAL паспрабавалі ўвайсці ў горад водным шляхам па рацэ Шат-эль-Араб, але ім перашкодзілі іранскія патрульныя караблі. Калі рота J падышла да прэзідэнцкага палаца, Harrier II КМП ЗША скінуў 500-кілаграмовую авіябомбу на ахову палаца, прымусіўшы яе пакінуць пазіцыі[17].

У ходзе штурму было захоплена 300 іракскіх палонных[18][19][20][21].

Фейкавыя паведамленні[правіць | правіць зыходнік]

7 красавіка адзін з вайскоўцаў 7-й брыгады заявіў, што кааліцыйныя войскі ўвайшлі ва ўсе раёны горада, у тым ліку ў ягоны гістарычны цэнтр і што ў Басры знаходзяцца чатыры тысячы байцоў, 200 танкаў і сотні бронетранспарцёраў. Кіраўніком горада быў прызначаны адзін з іракскіх шэйхаў[22]. Тады ж паведамлялася, што ў горадзе знайшлі цела Алі Хасана аль-Маджыда[23], але пасля ўся гэтая інфармацыя убыла абвергнута. На месцы выбуху авіяцыйнай бомбы, скінутай амерыканскім самалётам, замест Маджыда знайшлі целы 17 мірных грамадзян[24].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Operation Iraqi Freedom: Iraq Coalition Casualties: Military Fatalities(недаступная спасылка). icasualties.org. Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2010. Праверана 21 February 2010.
  2. Данные Ирака о потерях коалиции: 700 убитых и тысячи раненых // News.ru, 31 марта 2003
  3. Stephen Hoshmer. Why the Iraqi resistance to the coalition invasion was so weak (RAND Corporation), p. 2.
  4. Documented Coalition Losses in the III Persian Gulf War Архівавана 19 ліпеня 2011 года.
  5. Wages of War—Appendix 1. Survey of reported Iraqi combatant fatalities in the 2003 war. Commonwealth Institute of Cambridge. Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2012. Праверана 25 апреля 2010.
  6. Board of injury report
  7. Британцы захватили телевидение и радио Басры | Новости. Новости дня на сайте Подробности
  8. British troops destroy 14 Iraqi tanks
  9. В Басре начинается эпидемия холеры — MedPortal.ru
  10. Luke Harding, “Eight militiamen killed in battle for Basra”, The Guardian, 5 April 2003, p. 7; accessed via ProQuest, 7 June 2013.
  11. Rossiter, Mike, Target Basra , Corgi, 2009 ISBN 0552157007 ISBN 978-0552157001, p.260-263
  12. Rossiter, Mike, Target Basra , Corgi, 2009 ISBN 0552157007 ISBN 978-0552157001, p.260-316
  13. Sarah Crown, “British troops move into Basra”, The Guardian, 6 April 2003 (updated 2:30am 7 April).
  14. Rosalind Russell, "British tanks shoot their way into Basra", IOL News, 6 April 2003.
  15. "On April 6, British forces moved into Basra, destroying Ba'ath Party headquarters and battling the last paramilitary fighters, losing three soldiers." Operation Iraqi Freedom, Marc Kusnetz, p. 182, Andrews McMeel Publishing, 2003
  16. а б Rossiter, Mike, Target Basra , Corgi, 2009 ISBN 0552157007 ISBN 978-0552157001, p.322
  17. Rossiter, Mike, Target Basra , Corgi, 2009 ISBN 0552157007 ISBN 978-0552157001, p.323-328
  18. UK forces destroy breakaway tank squadron”, The Guardian, 27 March 2003.
  19. Tim Butcher, "Battle for the streets of Basra", The Guardian, 31 March 2003.
  20. "British attack column of Iraqi tanks near Basra Архівавана 28 мая 2012.", PBS, 27 March 2003.
  21. Tom Newton Dunn, "War Watch: Iraqi tank column breaks out of Basra", The Guardian, 31 March 2003; pooled report quoting Major Mick Green.
  22. Lenta.ru: Мир: Британцы назначили иракского шейха наместником в Басре Архівавана 28 лютага 2007.
  23. Газета. Ru — Труп «Химического Али» найден британцами в Басре Архівавана 11 студзеня 2012.
  24. Docherty & Garlasco, «Off Target» (2003), pp. 28-33