Бітва за Басру (2008)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бітва за Басру
Асноўны канфлікт: Іракская вайна
Ваеннаслужачы ўрадавай арміі з захопленымі мінамётнымі снарадамі.
Дата 25—30 сакавіка 2008
Месца Басра
Вынік перамога ўрадавай арміі і яе саюзнікаў
Праціўнікі
 Ірак
Іракскі Курдыстан Пешмерга[1]
Арганізацыя Бадра[2]
пры падтрымцы:
 ЗША
 Вялікабрытанія
Армія Махдзі[3]
Спецыяльныя групы

Ісламская партыя дабрачыннасці[4]

Камандуючыя
Ірак Алі Гайдан Маджыд Муктада ас-Садр
Сілы бакоў
30 000 байцоў 16 000 байцоў
Страты
загінула 30 урадвых сілавікоў[5][6][7], невядома кольксаць апалчэнцаў загінула 210 баевікоў[8]
Агульныя страты
50 мірных грамадзян загінулі[9][10]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бітва за Басру — штурм іракскімі ўрадавымі войскамі горада Басра, дзе панавалі паўстанцы з групоўкі «Армія Махдзі» на чале з шыіцкім багасловам Муктадой ас-Садрам. Аперацыя па вызваленні населенага пункта насіла кодавае абазначэнне «Атака рыцараў» (араб. هجوم الفارس‎‎) і праходзіла ў рамках так званага паўстання Арміі Махдзі.

Яшчэ ў 2007 годзе Армія Махдзі абвясціла аб адмове ад вядзення ўзброенай барацьбы тэрмінам на паўгода, і ў лютым 2008 года падоўжыла спыненне агню. Аднак неўзабаве пасля гэтага ўрад краіны выступіў з ініцыятывай правядзення буйной армейскай аперацыі ў Басры. Раней горад кантралявалі брытанскія войскі, якія ў снежні 2007 года перадалі адказнасць за сітуацыю ў Басры іракскім сілам бяспекі, аднак тут быў традыцыйна моцным уплыў арміі Махдзі, і пазіцыі іракскай арміі і паліцыі пасля сыходу брытанцаў апынуліся вельмі хісткімі. Камандуючы сухапутнымі войскамі Ірака генерал-лейтэнант Алі Гайдан абвясціў, што мэта аперацыі ў Басры — «ачысціць горад ад тых, хто паставіў сябе па-за законам»[11]. Як пісаў Віктар Мяснікоў, аглядальнік расійскага «Независимого военного обозрения», асноўнай мэтай іракскага ўрада было аднавіць кантроль над экспартам нафты, які праходзіць праз Басру (найбуйнейшы порт краіны). Ас-Садр заяўляў, што чыноўнікі кіруючай кааліцыі нажываюцца за кошт махінацый з экспартам; зрэшты, і сама «Армія Махдзі» была замяшана ў кантрабандзе нафты[11].

Аперацыя ў Басры пачалася 25 сакавіка. Яна праводзілася пад асабістым кантролем прэм’ер-міністра Нуры аль-Малікі і была практычна цалкам іракскім мерапрыемствам, хоць кааліцыйныя войскі аказалі артылерыйскую і авіяцыйную падтрымку, калі ў гэтым паўстала неабходнасць. Увайшоўшы ў горад, падраздзяленні ўрадавых войскаў адразу ж сутыкнуліся з актыўным супрацівам баевікоў. Актыўныя баявыя дзеянні працягваліся амаль тыдзень. Хоць урадавым сілам не ўдалося дасягнуць значных поспехаў, 30 сакавіка ас-Садр абвясціў аб перамір’і, загадаўшы сваім партызанам пакінуць вуліцы Басры і іншых гарадоў Ірака[12].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Hendawi, Hamza (5 April 2008). "Analysis: Iraqi PM Wins Rare Kurdish, Sunni Support". ABC News. Associated Press. Архівавана з арыгінала 11 April 2008. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2008. Праверана 2 снежня 2020.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2008. Праверана 2 снежня 2020.
  2. «Армия Махди» в Ираке: формирование и развитие // Дмитрий Рустемович Жантиев, Вестник Московского университета. Серия 13. Востоковедение (2012 год)
  3. Baxter, Sarah; Marie Colvin; Hala Jaber (6 April 2008). "Iran joined militias in battle for Basra". Times Online (London).
  4. Kamber, Michael; Glanz, James (26 March 2008). "Iraqi Crackdown on Shiite Forces Sets Off Fighting". The New York Times.
  5. 15 soldiers killed, 400 wounded since security plan launched in Basra(недаступная спасылка)
  6. Hammoudi, Laith (26 March 2008). "Round-up of Daily Violence in Iraq - Wednesday 26 March 2008". McClatchy Washington Bureau. Архівавана з арыгінала 31 March 2008.
  7. 18 people killed, 100 wounded in Basra as clashes continue - Aswat Aliraq
  8. Paul Wood - Britain and the Battle For Basra - BBC
  9. Griffis, Margaret. Saturday: 2 US Soldiers, 171 Iraqis Killed, 289 Wounded (29 сакавіка 2008).
  10. Iraqi cleric calls off militias - BBC
  11. а б Виктор Мясников. «Чеченские тройки» в Басре и Багдаде (Праверана 12 мая 2009)
  12. «Армия Махди» отступает. Ас-Садр готов на перемирие Архівавана 3 чэрвеня 2008. (Праверана 12 мая 2009)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]