Бітва за Вазін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баі за Вазін
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі (2011), Баі за горы Нафуса
Дата 21 красавіка29 ліпеня 2011
Месца гарады Вазін і Дэхіба, лівійскі-туніская мяжа
Вынік Вазін перайшоў да паўстанцаў ПНС
Праціўнікі
ВСНЛАД ПНС
 Туніс
Страты
28 вайскоўцаў забіта, 14 трапілі ў палон (яшчэ 105 захоплены УС Туніса) 34 паўстанцаў забіта, 1 мірны жыхар Туніса паранены, некалькі параненых і забітых туніскіх вайскоўцаў[1]

Баі за Вазін — узброеныя сутыкненні падчас лівійскай грамадзянскай вайны за авалоданне горадам Вазін, размешчанага недалёка ад лівійска-туніскай мяжы[2][3].

Папярэднія падзеі[правіць | правіць зыходнік]

У першыя дні вайны ў гарах Нафуса даволі хутка былі сфармаваны паўстанцкія атрады, якія змагаліся супраць урада Муамара Кадафі. Аднак рэвалюцыянеры панеслі сур’ёзныя паразы ад лаялістаў. Вазін яшчэ ў сакавіку быў узяты мяцежнікамі. Неўзабаве горад адбіла ўрадавая армія, адрэзаўшы адзін са шляхоў забеспячэння паўстанцкіх атрадаў з Туніса і Еўропы. Каб аднавіць пастаўкі ўзбраенняў і баепрыпасаў праз Вазін ад замежных саюзнікаў у горы Нафуса, паўстанцы пачалі рыхтаваць аперацыю па паўторнаму захопу горада[4].

Баі[правіць | правіць зыходнік]

21 красавіка атрады мяцежнікаў паспрабавалі штурмам узяць Вазін, але сустрэлі супраціў з боку ўрадавай арміі[5]. Аднак крыху пазней паўстанцы змаглі заціснуць лаялістаў паміж горадам і Тунісам, тым самым блакаваўшы цэлую роту. У выніку 105 вайскоўцаў лівійскай арміі збеглі ў Туніс, дзе яны здаліся туніскім уладам[6][7].

Тым часам у самім горадзе мяцежнікі арыштавалі 13 чалавек, якія сімпатызавалі ўраду Муамара Кадафі. Неўзабаве аднавіліся пастаўкі з Туніса ў паўстанцкія атрады Нафускіх гор[8].

24 красавіка сілы кадафістаў пачалі абстрэльваць пазіцыі паўстанцаў блізу Вазіна.

28 красавіка ўрадавыя сілы вярнулі пад свой кантроль Вазін, адкінуўшы паўстанцаў да мяжы, дзе баі працягваліся на ўскраінах туніскага пагранічнага горада Дэхіба[9]. Паведамлялася, што некалькі мяцежнікаў былі забіты, а яшчэ некалькі захоплены ў палон. На працягу дня мяцежнікі паспрабавалі контратакаваць. Баі працягваліся і ўначы, але рэвалюцыянерам не ўдалося дасягнуць значных вынікаў[10][11][9][12].

На наступную раніцу ў сутыкненні на баку паўстанцаў прыняла ўдзел туніская армія. Туніскія вайскоўцы змаглі адкінуць назад войскі ўрада. Аднак аб’яднаным сілам ПНС і Туніса ўзяць Вазін не ўдалося[13]. Горад атрымалася ўзяць толькі праз некалькі дзён.

1 мая кадафісты абстралялі тэрыторыю Туніса[14].

7 мая адноўленыя баявыя дзеянні ў Вазіне прывялі да ўзмацнення абстрэлаў тэрыторыі Туніса. Улады Туніса былі вымушаны эвакуіраваць ўсё мясцовае насельніцтва ў прымежным горадзе Дэхіба. Прыкладна 100 снарадаў упалі на тэрыторыі Туніса, у выніку чаго адзін дом быў пашкоджаны, аднак ахвяраў не было. Туніскія ўлады заявілі, што сітуацыя «вельмі небяспечная» і што яны будуць рабіць усё, каб абараніць сваю краіну.

Праз дзевяць дзён, 16 мая, туніскія войскі прадухілілі спробу перасячэння мяжы 200 салдат урадавай арміі. На здзіўленне, усё прайшло мірна і без прымянення зброі.

9 ліпеня аднавіліся сутыкненні ў Вазіне.

29 ліпеня паўстанцы атакавалі лаялістаў у населеным пункце Айн-Газае, які знаходзіцца недалёка ад Вазіна. Больш узброеных сутыкненняў паблізу Вазіна і на лівійскім-туніскай мяжы не адбывалася[15].

Зноскі

  1. Noueihed, Lin. Libya says Gaddafi survives air strikes, but son killed (англ.). Stuff.co.nz (2 мая 2011). Праверана 17 верасня 2011.
  2. "Need to Know News: Two photographers killed in Libya; gas prices at all time high". CNN [англійская]. 2011-04-21. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2018. Праверана 23 снежня 2018.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2018. Праверана 23 снежня 2018.
  3. Libya Rebels Claim Control over Tunisian Crossing (англ.). Egypt Daily. Праверана 3 лістапада 2014.
  4. Libya Rebels Claim Control over Tunisian Crossing (англ.)(недаступная спасылка). CRI. Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2014. Праверана 3 лістапада 2014.
  5. Libya Live Blog - April 21 (англ.)(недаступная спасылка). Aljazeera.net (20 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2011. Праверана 5 снежня 2018.
  6. Eileen Byrne. Libyan rebels seize western border post (англ.). Financial Times (22 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2015. Праверана 5 снежня 2018.
  7. Libya Live Blog - April 22 (англ.)(недаступная спасылка). Aljazeera.net (21 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2011. Праверана 5 снежня 2018.
  8. "Rebels make advances seize border crossing". Sydney Morning Herald.(недаступная спасылка)
  9. а б Libya Live Blog - April 28 (англ.)(недаступная спасылка). Aljazeera.net (27 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2011. Праверана 5 снежня 2018.
  10. New clashes between Libyans at Tunisia border post (англ.)(недаступная спасылка). Reuters. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2014. Праверана 3 лістапада 2014.
  11. WRAPUP 1-Libya angers Tunisia as war briefly crosses border (англ.)(недаступная спасылка). Reuters. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2014. Праверана 3 лістапада 2014.
  12. C. J. Chivers. Rebels Register Small Gains in Western Libya (англ.)(недаступная спасылка). The New York Times (29 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2018. Праверана 5 снежня 2018.
  13. Libya Live Blog - April 29 (англ.)(недаступная спасылка). Aljazeera.net (28 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 29 April 2011. Праверана 5 снежня 2018.
  14. "Libyan artillery rounds land in Tunisian town". Reuters [англійская]. 1 May 2011. Архівавана з арыгінала 4 мая 2011. Праверана 23 снежня 2018. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2018. Праверана 14 студзеня 2022.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2011. Праверана 14 студзеня 2022.
  15. F_474. Amid heavy fighting, Libyan insurgents close down border post with Tunisia (англ.). People's Daily. Праверана 3 November 2014.