Бітва за Гому (2025)
Бітва за Гому (2025) | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Канфлікт у Ківу | |||
Дата | з 25 па 30 студзеня 2025 | ||
Месца | Гома | ||
Вынік | перамога паўстанцаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
![]() |
Бітва за Гому (фр.: Bataille de Goma) — бітва за сталіцу кангалезскай правінцыі Паўночнае Ківу ў студзені 2025 года.
Сітуацыя
[правіць | правіць зыходнік]У правінцыі Паўночнае Ківу знаходзяцца шахты золата, калтану і волава. У 2004 годзе на тэрыторыі правінцыі пачалося ўзброенае паўстанне прадстаўнікоў народа тутсі, падтрыманых суседняй Руандай. У 2022 годзе баевікі актывізавалі баявыя дзеянні. З сакавіка 2022 года Руанда наўпрост удзельнічала ў канфлікце з ДР Конга[1].
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]Раніцай 25 студзеня паўстанцы групоўкі «Рух 23 сакавіка», падтрыманыя руандыйскімі інтэрвентамі[2], прасунуліся на ўскраіну Гомы[3], але, як паведамляецца, прасоўванне было адкінута сіламі ДР Конга[1]. Баевікі захапілі і закрылі Міжнародны аэрапорт Гомы[3].
Да вечара 26 студзеня паступілі паведамленні аб тым, што паўстанцы прарваліся праз раён Мунігі за 9 кіламетраў ад цэнтра горада[4]. Падчас сутычак загінула 13 міратворцаў[5].
27 студзеня паўстанцы цалкам захапілі Гому[6]. Са слоў уругвайскіх міратворцаў, 100 кангалезскіх жаўнераў здаліся і перадалі сваю зброю на базе MONUSCO, як таго патрабавалі паўстанцы, у той час як 26 іншых вайскоўцаў і адзін паліцэйскі здаліся руандыйскім памежнікам блізу Гомы[7].
28 студзеня баявыя дзеянні працягваліся ў ваколіцах. Было афіцыйна пацверджана пра захоп аэрапорта Гома[8]. Да 29 студзеня колькасць загінулых мірных жыхароў дасягнула 100 чалавек[9]. Большая частка Гомы кантралявалася баевікамі[10]. 30 студзеня асноўныя сутыкненні вяліся ў паўночных ваколіцах. Асабліва цяжкія баі ішлі ў раёне вёскі Турунга[11].
У ходзе баёў баевікі захапілі Су-25 і 20 беларускіх дронаў «Беркут-ВМ»[12].
Ахвяры
[правіць | правіць зыходнік]Міністэрства аховы здароўя Дэмакратычнай Рэспублікі Конга паведаміла, што станам на 30 студзеня ў бальнічных моргах горада Гома і вакол яго знаходзіліся 773 целы. Па словах міністэрства, шмат цел ляжаць на вуліцах, з 26 па 30 студзеня зафіксавана 2880 параненых[13].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Congo severs ties with Rwanda as eastern conflict escalates . Reuters (25 студзеня 2025). Праверана 26 January 2025.
- ↑ DR Congo updates: UN chief urges Rwanda to pull back troops . Deutsche Welle. Праверана 26 January 2025.
- ↑ а б DR Congo rebels close in on key city as 13 peacekeepers killed . BBC (26 студзеня 2025). Праверана 26 January 2025.
- ↑ Congo's M23 rebels say they will seize eastern city overnight . Reuters (26 студзеня 2026). Праверана 26 January 2025.
- ↑ 13 peacekeepers killed in eastern DRC, Kinshasa withdraws diplomats from Rwanda . Le Monde (25 студзеня 2025). Праверана 26 January 2025.
- ↑ r2. Повстанцы М23 заявили о взятии города Гома на востоке ДРК (руск.) . ИА "Африканская инициатива" (27 студзеня 2025). Праверана 27 студзеня 2025.
- ↑ Congo rebels reach centre of eastern city in major escalation . Reuters (27 студзеня 2025). Праверана 27 January 2025.
- ↑ Congo's M23 rebels take control of Goma airport, embassies attacked in capital(нявызн.).
- ↑ France-Presse: В столкновениях в Гоме погибло более 100 человек . Ридус. Праверана 28 студзеня 2025.
- ↑ DR Congo live news: Rwanda-backed M23 rebels tighten grip on Goma . Al Jazeera (29 студзеня 2025). Праверана 29 January 2025.
- ↑ M23 : reprise des combats à Turunga dans le Nyiragongo . Actualite.cd (30 студзеня 2025). Праверана 30 January 2025.
- ↑ Беспилотники из Беларуси захватили повстанцы в Демократической Республике Конго
- ↑ Congo health ministry says 773 bodies in Goma hospital morgues (1 лютага 2025). Праверана 1 February 2025.