Бітва за Мараві

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бітва за Мараві
Асноўны канфлікт: Унутраны ўзброены канфлікт на Філіпінах
Bombing on Marawi City.jpg
Пажар пасля авіяцыйнага налёту ВПС Філіпін, 15 чэрвеня 2017.
Дата 23 мая23 кастрычніка 2017
Месца Мараві, Паўднёвы Ланаа, Філіпіны
Вынік Рашучая перамога філіпінскай арміі
Праціўнікі
Flag of the Philippines.svg Філіпіны
пры падтрымцы:
ShababFlag.svg Ісламская дзяржава:
Камандуючыя
Філіпіны Раналда Батістута AQMI Flag asymmetric.svg Існілон Хапілон
Сілы бакоў
3000 ваенных i палiцыянтаў(лiпень)
6500 ваенных i палiцыянтаў (верасень)
звыш за 1000 баевікоў
Страты
168 забітых, 1400 параненых 978 забітых, 12 палонных
Агульныя страты
87 мірных грамадзян загінулі
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Бітва за Мараві[9] — узброены канфлікт у горадзе Мараві, правінцыя Паўднёвы Ланаа, паміж філіпінскім урадам і ісламісцкімі ўзброенымі групоўкамі Маўтэ (падраздзяленне IДIЛ) і «Абу Саяф», які пачаўся 23 мая 2017 года[10].

Паводле афіцыйнай версіі, сутыкненні пачаліся, калі ўрадавыя войскі пачалі аперацыю ў горадзе з мэтай захапіць Існілона Хапілона — лідара «Абу Саяф», пасля атрымання інфармацыі, што Хапілон знаходзіцца ў горадзе, дзе, магчыма, праходзіць яго сустрэча з баевікамі Маўтэ[11][12]. Сілы Хапiлона адкрылі агонь па арміі і паліцыянтам, пазней да іх далучыліся баевікі групоўкі «Маўтэ», якія, магчыма, нясуць адказнасць за тэракт ў Даваа[13] ў 2016 годзе[14].

Групоўка Маўтэ напала на ваенную базу Рана і на некалькі будынкаў у горадзе, уключаючы гарадскую галерэю, Універсітэт Мінданаа, бальніцу і гарадскую турму. Таксама баевікі захапілі галоўную вуліцу і падпалілі царкву Святой Марыі, сярэднюю школу і каледж Дансалан[15].

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Узброеныя сілы Філіпін (УСФ) заявілі, што баявыя дзеянні ў Мараві пачаліся з нападу баевікоў у ходзе аперацыі, якая праводзіцца вайскоўцамі ў супрацоўніцтве з Філіпінскай Нацыянальнай паліцыяй. Урадавыя сілы бяспекі атрымалі паведамленне, што баевікі «Абу Саяф» на чале з Iснiлонам Хапiлонам былі ў Маравi, каб, магчыма, сустрэцца з баевікамі «Маўтэ». Міністэрства юстыцыі ЗША назвала Хапiлона «самым адшукваесым тэрарыстам», прызначыўшы ўзнагароду ў $5 млн за яго злоў.

Напад на горад[правіць | правіць зыходнік]

Перастрэлкі паміж урадавымі войскамі і баевікамі пачаліся прыкладна ў 14:00 23 мая 2017 года. Сутыкненне адбылося ў раёне Башак Малутлут, калі Хапiлон выклікаў баевікоў Маўтэ. Апошнія занялі бальніцу Амаi-Пакпак і загадалі ўсім супрацоўнікам пакінуць яе. Баевікі замянілі тагальскі сцяг на чорны сцяг, які выкарыстоўваецца Ісламскай дзяржавай.

103-я брыгада філіпінскай арміі, дыслакаваная ў лагеры Рана, была атакаваная больш чым пяццюстамі банвікамі групоўкі Маўтэ[16]. Шэраг баевікоў, што былi на вуліцах Маравi, дасталі сцягі IДIЛ[17].

Горад быў заблякаваны; баевікі Маўтэ падпалілі некалькі будынкаў і дамоў, некалькі дзясяткаў баевікоў занялі мэрыю горада, з двух турмаў былі вызваленыя 107 зняволеных. З-за баёў былі пашкоджаны лініі электраперадач[18]. Дарогі ў Маравi былі заблакаваныя як з боку ўрадавых сілаў, так і з боку баевікоў.

Па некаторых дадзеных, баевікі Маўтэ выкрадалі мірных жыхароў; у прыватнасці, групоўка скрала святара і некалькі прыхаджан, запатрабаваўшы ад урадавых войскаў спыніць наступленне[19].

Сутыкнення справакавалі масавы адток жыхароў з горада і прылеглых раёнаў, з прычыны чаго хутка ўтварыліся шматкіламетровыя коркі на шляху ў Іліган і Кагаян-дэ-Ора[20]. Па меншай меры адзінаццаць грамадзянскіх асоб былі забітыя падчас перастрэлак[21][22][23]. Таксама быў пакараны супрацоўнік паліцыі.

Аперацыя ўрадавых сiл[правіць | правіць зыходнік]

Пасля пачатку баёў прэзідэнт Філіпін Радрыга Дутэртэ абвясціў 23 мая ў 22:00 у Мінданаа ваеннае становішча. Згодна з Канстытуцыяй 1987 г., ваеннае становішча будзе доўжыцца 60 дзён. Апроч іншага, Дутэртэ вырашыў скараціць свой візыт у Расію[24], дзе, у ліку іншага, планаваў выступіць з лекцыяй у сценах МГІМА[25].

Віцэ-прэзідэнт краіны Лені Рабрэда заклікала да адзінства, у той час як урадавыя войскі працягвалi удзельнічаць у перастрэлцы з мясцовай тэрарыстычнай групоўкай у Маравi[26].

24 мая[правіць | правіць зыходнік]

24 мая прыбыло падмацаванне ўрадавых войскаў, ваенныя аднавілі кантроль над бальніцай Амаi Пакпак. 120 мірных жыхароў былі выкарыстаны ў якасці жывога шчыта групоўкай «Маўтэ» для таго, каб пакінуць бальніцу[27]. Філіпінскія ваенныя адбілі мэрыю і Універсітэт Мінданаа[28].

25 мая[правіць | правіць зыходнік]

25 мая адбыліся баі ў раёне Паўднёвага Ланаа. Баевікі «Маўтэ» і «Абу Саяф» былі заўважаныя на асноўных дарогах горада і мастах. Філіпінскія ваенныя пачалі бамбаванне трох вёсак, дзе былі заўважаныя рэшткі групоўкі.

Паступіла паведамленне, што два малайзійскіх тэрарыста, якія былі з Iснiлонам Хапiлонам ў Маравиi з мэтай стварэння ісламскай дзяржавы ў Паўднёва-Усходняй Азіі, былі ў ліку баевікоў, забітых таго ж дня. Некаторыя крыніцы таксама паведамілі, што ў выніку гарадскіх перастрэлак былі забітыя саудаўскія арабы і інданезійцы, звязаныя з Ісламскай дзяржавай[29]. 26 баевікоў «Маўтэ» былі забітыя; па паведамленнях тэрарыстаў, у баях таксама было забіта 39 ваеннаслужачых філіпінскай арміі[30].

26 мая[правіць | правіць зыходнік]

На прэс-брыфінгу ў Даваа, брыгадны генерал Оэсцітута Падылья пацвердзіў, што ў ліку баевікоў, якія ўдзельнічаюць у гарадскіх баях, ёсць грамадзяне замежных дзяржаў;[31] шэсць з дванаццаці забітых у апошняй перастрэлцы баевікоў — замежнікі. Падылья паведаміў аб малайзійцах, інданезійцаў, сінгапурцах і асобах неўсталяванай нацыянальнасці, якія ваююць на баку баевікоў[32].

29 верасня[правіць | правіць зыходнік]

Узброеныя сілы Філіпін завяршылі аперацыю па зачыстцы ад тэрарыстаў ключавога раёна горада Маравi. У ходзе аперацыі была таксама вызвалена ад баевікоў мячэць Бата, якая стала ключавым месцам абароны баевікоў тэрарыстычнай арганізацыі «Маўтэ»[33].

16 кастрычніка[правіць | правіць зыходнік]

На 16 кастрычніка з моманту пачатку аперцыi знішчана больш як 820 баевікоў, звязаных з «Ісламскай дзяржавай». Тады жа былi ліквідаваныя Iснiлон Хапiлон, які раней быў прызначаны эмірам крыла тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава« і Амархаям Маўтэ — верхавод групоўкі «Маўтэ»[34].

23 кастрычніка[правіць | правіць зыходнік]

Міністр абароны Філіпін Дэльфін Лорензана заявіў, што баявыя дзеянні ў горадзе Маравi супраць баевікоў тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» спыненыя[35].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Сацыяльныя сеткі[правіць | правіць зыходнік]

Рэакцыя на ўвядзенне ваеннага становішча ў сацыяльных сетках была неадназначная: некаторыя жыхары выказалі занепакоенасць увядзеннем надзвычайнага становішча[36]. На фоне паведамленняў аб захопе «Маўтэ» грамадскіх і прыватных устаноў у Маравi, малітвы апанавалі сацыяльныя сеткі днём з хэштегам #PrayForMarawi (з англ. маліся за Мараві)[37][38]. Многія Філіпінскія тэлевядучыя выказалі падтрымку урадавым войскам у барацьбе супраць тэрарыстычнай групоўкі «Маўтэ» у Мінданаа[39].

Мусульманская абшчына[правіць | правіць зыходнік]

Тагальскі цэнтр ісламу і дэмакратыі асудзіў дзеянні баевікоў і заявіў, што гэтыя дзеянні супярэчаць вучэнню ісламу. Мусульманская група адзначыла, што інцыдэнт адбыўся ў той час, калі мусульмане рыхтаваліся да Рамадану, што толькі пацвярджае супярэчнасць ix рэлiгii[40].

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. MNLF in Marawi on standby to fight against Maute (3 мая 2017). Праверана 27 мая 2017.
  2. Pia Gutierrez. [http: //news.abs -cbn.com/news/05/31/17/duterte-milf-create-peace-corridor-in-marawi Duterte, MILF create 'peace corridor' in Marawi ] , ABS-CBN News (31 May 2017). Праверана 1 чэрвеня 2017.
  3. Viray, Patricia Lourdes. Fact check: Duterte's claims on US aid to military , The Philippine Star (24 October 2017). Праверана 24 кастрычніка 2017.
  4. U.S. provides 'technical assistance' to troops in Marawi - AFP (6 June 2017). Праверана 7 чэрвеня 2017.
  5. US Special Forces Helping Philippines Fight Militants in Marawi. Праверана 10 чэрвеня 2017.
  6. Australia to send spy planes to help Philippines fight militants , Reuters (23 June 2017).
  7. Duterte thanks China for firearms, ammo vs Mautes. Праверана 16 кастрычніка 2017.
  8. Duterte thanks Netanyahu for help in ending Marawi siege. Aljazeera English. Праверана 7 верасня 2018.
  9. Marawi Clash: Special coverage. Rappler (25 мая 2017). Праверана 26 мая 2017.
  10. Marawi crisis: What we know so far. The Philippine Star (25 мая 2017). Праверана 25 мая 2017.
  11. TIMELINE: Maute attack in Marawi City. ABS-CBN News (23 мая 2017). Праверана 24 мая 2017.
  12. AFP: Marawi clashes part of security operation, not terrorist attack , The Philippine Star (23 May 2017). Праверана 23 мая 2017.
  13. Взрыв в филиппинском Давао: погибли 10 человек (en-GB), BBC Русская служба (2016-09-02). Праверана 20 кастрычніка 2017.
  14. Nery, J. Key facts about a tumultuous Tuesday in Marawi City. Philippine Daily Inquirer (24 мая 2017). Праверана 24 мая 2017.
  15. UCCP Statement on the Burning of Dansalan College. Праверана 25 мая 2017.
  16. Gov't forces, Maute group clash in Marawi City , CNN Philippines (23 May 2017). Праверана 23 мая 2017.
  17. Maute Group waves ISIS black flag on Marawi streets. Rappler (23 мая 2017). Праверана 24 мая 2017.
  18. Fernandez, E.O. WE’RE NOT OK: Marawi mayor, residents confirm fires in city, blackout, gunfire. Philippine Daily Inquirer (23 мая 2017). Праверана 24 мая 2017.
  19. CATHEDRAL TORCHED Maute group holds hostage Marawi priest, several parishioners —bishop. GMA News (24 мая 2017). Праверана 24 мая 2017.
  20. Lagsa, B. Thousands flee Marawi to eacape clashes. Rappler (24 мая 2017). Праверана 24 мая 2017.
  21. Gagalac, R. At least 2 civilians dead in Marawi attack. ABS-CBN News (24 мая 2017). Праверана 24 мая 2017.
  22. Bajo, A.F. Maute group ties up, shoots dead 9 civilians in Marawi. GMA News (24 мая 2017). Праверана 25 мая 2017.
  23. 9 na sibilyan na napadaan sa checkpoint ng Maute sa Marawi, brutal na pinatay (tl). GMA News. Праверана 25 мая 2017.
  24. Morales, Yvette. Duterte declares martial law in Mindana , CNN Philippines (24 May 2017). Праверана 24 мая 2017.
  25. Лично убивавшего людей президента Филиппин Дутерте МГИМО сделал почетным доктором, Московский Комсомолец
  26. Leni calls for unity amid Marawi siege , ABS-CBN News (24 May 2017). Праверана 24 мая 2017.
  27. Zambrano, Chiara Military rescues 42 teachers trapped during Marawi clash. ABS-CBN News (24 мая 2017). Праверана 24 мая 2017.
  28. Zambrano, C. Fighting reignites in Marawi. ABS-CBN News (25 мая 2017). Праверана 25 мая 2017.
  29. Vanar, M. Two Malaysians killed in Marawi City battle. The Star (Malaysia) (25 мая 2017). Праверана 25 мая 2017.
  30. AFP: Marawi clearing operations ongoing - CNN Philippines
  31. Lim, A. AFP: Foreign terrorists are fighting alongside Maute group in Marawi. The Standard (26 мая 2017). Праверана 26 мая 2017.
  32. Dancel, R. Singaporean among foreign fighters involved in ISIS-linked insurgency in southern Philippines' Marawi. The Straits Times (26 мая 2017). Праверана 26 мая 2017.
  33. Филиппинские войска завершили зачистку ключевого района Марави (руск.) . therussiantimes.com. Праверана 14 кастрычніка 2017.
  34. На Филиппинах ликвидированы два главаря примкнувших к ИГ террористических группировок (руск.) , ТАСС . Праверана 20 кастрычніка 2017.
  35. Власти Филиппин объявили о разгроме ИГ на территории страны . Праверана 23 кастрычніка 2017.
  36. Netizens terrified or trusting of martial law in Mindanao. Rappler.com (14 мая 2017). Праверана 25 мая 2017.
  37. #PrayForMarawi trends on social media , CNN Philippines (24 May 2017). Праверана 24 мая 2017.
  38. Cupin, Bea. PNP: Limit Marawi posts to 'what you know, what you see' , Rappler (24 May 2017). Праверана 24 мая 2017.
  39. Nelz, Jay Nelz Pinoy Celebrities React To Ongoing Marawi City Clash. PhilNews.ph (24 мая 2017). Праверана 25 мая 2017.
  40. MILF condemns terror attack in Marawi , ABS-CBN News (25 May 2017). Праверана 25 мая 2017.