Бітва за Пальміру (сакавік 2016)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вызваленне Пальміры
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Сірыі
Сірыйскія вайскоўцы ў вызваленай Пальміры, 28 сакавіка 2016.
Сірыйскія вайскоўцы ў вызваленай Пальміры, 28 сакавіка 2016.
Дата 13 — 27 сакавіка 2016
Месца Пальміра і Тадмар, Сірыя
Вынік Перамога Сірыйскай арміі і саюзнікаў, вяртанне Пальміры пад кантроль ўрада Сірыі
Праціўнікі
Камандуючыя
Сірыя Сухель Аль-Хасан
Сірыя Алі-Рахмун †
Сірыя Алі Шахін
Расія Руслан Галіцкі
Султан Бін Абдыль-Рахман †[5]
Халіл Махамед †[6]
Сілы бакоў
звыш за 6000 байцоў каля 2000 баевікоў
Страты
Сірыя 195 загінулых[7][8][9][10][11][12][13]
Расія 1 загінулы[2]
Іран 1 загінулы[14]
Па заяве SOHR: 417 забітых
Па заяве САА: 450 забітых
Даныя Расіі: 500 забітых[15][16][17][11][18][19][20]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вызваленне Пальміры — эпізод сірыйскага канфлікту, падчас якога часці арміі Сірыі і расійскага спецназа вызвалілі[21] горад Пальміра і яго сучасную частку (Тадмар) ад баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава». Аперацыя доўжылася з 13 па 27 сакавіка 2016 года і скончылася поўным вызваленнем гарадоў і іх наваколля[22][23][24].

Падрыхтоўка[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаючы з 9 сакавіка ПКС Расіі наносілі авіяўдары па пазіцыях джыхадзістаў блізу Пальміры, а таксама па канвоях баевікоў, які ішлі з Ракі і Дэйр-эз-Зора з падтрымкай. Па стане на 12 сакавіка ПКС РФ забілі больш за 100 мяцежнікаў[25].

Ход аперацыі[правіць | правіць зыходнік]

13 сакавіка 2016 года армія Сірыі пачала аперацыю па вызваленні горада[26].

14 сакавіка сірыйскія вайскоўцы занялі дзве з трох стратэгічна важных вышынь — «вышыню 800» і «вышыню 853» паўднёваўсходней Пальміры[27]. У баі за іх быў забіты адзін з «эміраў» Пальміры Халіл Махамед[6].

15 сакавіка сірыйскай арміі пры падтрымцы ПКС РФ удалося заняць апошнюю стратэгічна важную для вызвалення горада «вышыню 939», у гарах на захад ад Пальміры[28].

17 сакавіка баевікі ІДІЛ распачалі беспаспяховы контр-напад на «вышыню 939», якая пасля некалькіх гадзін бою была адбіта сірыйскімі вайскоўцамі[29]. Пазней, у той жа дзень, да ўрадавых атрадаў прыбыло падмацаванне, якое складалася з марскіх пяхотнікаў і апалчэнцаў Хезбала[30]. У той жа дзень баевікі ІДІЛ апублікавалі відэа з забітым, па іх словах, расійскім вайскоўцам. На відэа паказана цела забітага і рыштунак (медыкаменты з надпісамі на рускай мове). Ісламісты заявілі аб 5 забітых расійскіх вайскоўцаў. Некалькі гадзін праз у інтэрнэт выкладзены групавыя і адзінкавыя фатаграфіі з расійскімі салдатамі, атрыманыя, верагодна, з мабільнага тэлефона забітага[31].

18 сакавіка ў баі з урадавымі войскамі за гістарычную частку горада быў забіты другі «эмір» Пальміры Султан Бін Абдыль-Рахман[5].

23 сакавіка стала вядома, што сірыйская ўрадавая армія ўзяла пад кантроль гістарычную частку горада[32] пры дапамозе ССА Расіі[33].

24 сакавіка стала вядома пра гібель расіяніна Аляксандра Прахарэнкі[34], афіцэра расійскіх ССА[35] паблізу Пальміры: каб пазбегнуць траплення ў палон да баевікоў ён быў вымушаны выклікаць агонь на сябе. Гэта адбылося, калі сірыйскія ўрадавыя войскі вызвалілі гістарычную частку Пальміры ад байцоў ІДІЛ[36].

25 сакавіка сірыйская армія вызваліла гістарычны замак Фахр-ад-Дзіна, пануючы над Пальмірай. Акрамя таго, на паўднёвым-захадзе горада вызвалены раён гасцініц і рэстаранаў, крэпасць, а таксама даліна некропаля[37].

26 сакавіка групы баевікоў адступілі на паўночныя ўскраіны Пальміры. Аднак як на ўсходзе, так і на захадзе горада ісламарадыкалы яшчэ аказвалі ўпарты супраціў[38]. За суткі ПКС РФ здзейснілі 40 вылетаў у раёне Пальміры, нанесеныя ўдары па 158 аб’ектах баевікоў, у выніку якіх знішчана больш за 100 паўстанцаў, 4 танкі, 3 артылерыйскія ўстаноўкі, 4 склада з боепрыпасамі і 5 адзінак аўтамабільнай тэхнікі[39].

27 сакавіка сірыйская ўрадавая армія цалкам вызваліла Пальміру ад джыхадзістаў[40]. За суткі ПКС Расіі здзейснілі 40 вылетаў у гэтым раёне і нанеслі ўдары па 117 ваенных аб’ектах ісламістаў. Знішчаны 8 пунктаў кіравання, 12 апорных пунктаў, больш за 80 байцоў ІД, 2 танкі 3 артылерыйскіх ўстаноўкі, 8 адзінак аўтамабільнай тэхнікі і 6 складоў з боепрыпасамі[41].

Роля Расіі[правіць | правіць зыходнік]

28 сакавіка начальнік Генеральнага штаба УС РФ Валерый Герасімаў паведаміў, што Пальміра вызвалена пры ўдзеле ПКС РФ, расійскага спецназа і ваенных саветнікаў[1]. У гэты дзень у цэнтры горада ў 15:00 па мясцовым часе быў узняты дзяржаўны сцяг Сірыі.

Паводле распараджэння Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, у размініраванні горада прынялі ўдзел Міжнародны супрацьмінны цэнтр Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі[42], а ў рэстаўрацыі гістарычных помнікаў горада — Дзяржаўны Эрмітаж[43]. Архітэктурна-гістарычную частку Пальміры расійскія спецыялісты цалкам размініравалі да 21 красавіка[44].

Работа расійскіх сапёраў у Пальміры. 9 красавіка 2016 года.

31 сакавіка стала вядома, што расійская авіяцыя ў перыяд з 7 па 27 сакавіка ў інтарэсах падраздзяленняў урадавых войскаў у раёне Пальміры выканала каля 500 баявых вылетаў, падчас якіх нанесена больш за 2 000 авіяцыйных удараў. ПКС РФ штодня знішчалі аўтамабільныя калоны з баевікамі і боепрыпасамі, якія спрабавалі прарвацца ў Пальміру з боку Ракі і Дэйр-эз-Зора. Акрамя гэтага, стала афіцыйна вядома пра выкарыстанне расійскімі ПКС на кірунку «Пальміра» верталётаў Мі-28[45].

Наступныя падзеі[правіць | правіць зыходнік]

5 мая сімфанічны аркестр Марыінскага тэатра пад кіраўніцтвам Валерыя Гергіева даў канцэрт пад назвай «З малітвай аб Пальміры» ў старажытным амфітэатры. Канцэрт быў прымеркаваны да Дня Перамогі і прысвечаны памяці пакаранага баевікамі ІДІЛ наглядчыка Пальміры Халіда Асаада і расійскага афіцэра Героя Расійскай Федэрацыі Аляксандра Прахарэнка, які загінуў пры вызваленні Пальміры[46].

Па даных СМІ, 8 мая расійскія вайскоўцы пачалі ўладкоўваць новую ваенную базу ў раёне Пальміры, недалёка ад ваеннага аэрадрома, якая, як планавалася, будзе з’яўляцца цэнтрам падрыхтоўкі аперацый супраць баевікоў ІДІЛ. Так, на кадрах журналістаў «Франс-Прэс» былі заўважаны сродкі супрацьпаветранай абароны Панцыр-С1[47]. Мінабароны Расіі абвергла інфармацыю аб будаўніцтве ваенны базы ў Пальміры, заявіўшы што на фотаздымках са спадарожніка, якія апублікавала выданне, знаходзіцца часовы лагер[48].

У снежні ісламарадыкалы разгарнулі наступленне на Пальміру, паўторна акупаваўшы горад. Аднак, дзякуючы сумесным намаганням войскаў Сірыі, Расіі і Ірана, яго атрымалася адбіць.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Міністэрства абароны Расіі заснавала медаль «За вызваленне Пальміры» і «За размініраванне Пальміры».

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в Генштаб РФ: Пальмира освобождена при участии российского спецназа и военных советников
  2. а б Окруженный в районе Пальмиры российский офицер вызвал огонь на себя
  3. а б Leith Fadel. Iranian special forces arrive in Palmyra to help liberate the city(недаступная спасылка). Al-Masdar News (21 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2016. Праверана 21 March 2016.
  4. Leith Fadel. Syrian Army, Hezbollah overwhelm ISIS in west Palmyra: dozens killed(недаступная спасылка). Al-Masdar News (17 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2016. Праверана 17 March 2016.
  5. а б Top ISIS emir in Palmyra killed by the Syrian Army Архівавана 10 чэрвеня 2016., almasdarnews.com
  6. а б Top ISIS emir in Palmyra killed by Syrian Army Архівавана 20 красавіка 2016.
  7. Leith Fadel. Tiger Forces liberate Hill 800 in west Palmyra(недаступная спасылка). Al-Masdar News (14 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2016. Праверана 16 March 2016.
  8. Syrian army re-enters Palmyra as ISIS are warned they will be 'crushed' | Daily Mail Online
  9. jack. IS kills 26 seals and their commander in Tadmur city. Syrian Observatory For Human Rights. Праверана 24 March 2016.
  10. Leith Fadel. Syrian Army less than 1 km from ISIL's training camp in Palmyra(недаступная спасылка). Al-Masdar News (16 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2016. Праверана 16 March 2016.
  11. а б jack. Regime forces is 2km Away from Tadmur city. Syrian Observatory For Human Rights. Праверана 24 March 2016.
  12. http://achtungpartisanen.ru/cena-osvobozhdeniya-palmiry/
  13. Syrian forces pursue campaign against Islamic State after retaking Palmyra - Reuters News 3/28/2016 6:59 AM Архівавана 5 красавіка 2016.
  14. US says Iran forces pulling back in Syria; others say no | Fox News
  15. Syrian forces retake historic city of Palmyra from Islamic State - Chicago Tribune
  16. Syrian army aims for eastward advance with Palmyra attack(недаступная спасылка). The Daily Star Newspaper - Lebanon. Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2016. Праверана 16 March 2016.
  17. jack. 300 airstrikes and shells target Tadmur city. Syrian Observatory For Human Rights. Праверана 16 March 2016.
  18. Reuters Editorial. 26 die as Russian jets back Syrian advance near Palmyra - monitor(недаступная спасылка). Reuters India (15 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2020. Праверана 16 March 2016.
  19. jack. Aerial bombardment kills 18 IS in Tadmur city. Syrian Observatory For Human Rights. Праверана 24 March 2016.
  20. The Latest: Russian Officer Killed Near Palmyra in Syria. AP (24 сакавіка 2016). Праверана 24 March 2016.
  21. Сирийская армия выбила боевиков с высоты в районе Пальмиры
  22. UNESCO chief welcomes the liberation of Syria’s Palmyra world heritage site
  23. Russian lawmaker: Liberation of Palmyra will show world who confronts IS Архівавана 30 сакавіка 2016.
  24. Syrian troops 'at the gates' of ancient ISIS-held city of Palmyra
  25. Российские ВКС ликвидировали более 100 боевиков за 48 часов Архівавана 10 красавіка 2016.
  26. Боевики 'Исламского государства' отступают из Пальмиры
  27. Breaking: Syrian Army liberates Point 853 in western Palmyra Архівавана 19 красавіка 2016., almasdarnews.com]
  28. Syrian troops push toward Palmyra, with Russian support | The Japan Times(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2016. Праверана 12 верасня 2019.
  29. Syrian Army, Hezbollah overwhelm ISIS in west Palmyra: dozens killed Архівавана 29 мая 2016.
  30. Massive convoy of Syrian Army reinforcements leave Latakia for Palmyra Архівавана 8 мая 2016.
  31. ISIS kills five Russian soldiers during fighting in ancient Syrian city of Palmyra
  32. Пальмира освобождена
  33. Освобождение Пальмиры стало возможным благодаря российским ВКС
  34. Russian «Rambo» will never see his unborn child
  35. Герой Пальмиры | Где жил и чему учился погибший в Сирии спецназовец Александр Прохоренко
  36. В стране и мире — Телеканал «Звезда»(недаступная спасылка)
  37. Сирийская армия освободила цитадель в Пальмире
  38. Часть боевиков ИГ отступила к северным окраинам Пальмиры
  39. Информационный бюллетень российского Центра по примирению враждующих сторон на территории Сирийской Арабской Республики (26 марта 2016 г.) Архівавана 30 сакавіка 2016.
  40. Армия полностью освободила от террористов ДАИШ город Тадмор
  41. Информационный бюллетень российского Центра по примирению враждующих сторон на территории Сирийской Арабской Республики (27 марта 2016 г.) Архівавана 1 красавіка 2016.
  42. Пальмира освобождена от ИГ: в центре города поднят флаг Сирии | РИА Новости
  43. Пиотровский: Эрмитаж готов активно помогать восстанавливать Пальмиру | РИА Новости
  44. Архитектурно-историческую часть Пальмиры разминировали
  45. Брифинг начальника Главного оперативного управления Генерального штаба ВС РФ генерал-лейтенанта Сергея Рудского Архівавана 5 красавіка 2016.
  46. Путин по видеосвязи пообщался с участниками концерта в Пальмире lenta.ru
  47. СМИ узнали о создании российской военной базы в Пальмире // lenta.ru
  48. Минобороны опровергло информацию о строительстве военный базы в Пальмире // АиФ, 17.05.2016

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]