Бітва за Радушу (2001)
Бітва за Радушу | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Канфлікт у Македоніі (2001) | |||
| |||
Дата | 20—23 чэрвеня/10—13 жніўня 2001 | ||
Месца | вёска Радуша | ||
Вынік | Перамога македонскіх сіл | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Бітва за Радушу (макед.: Битка за Радуша) — серыя ўзброеных сутыкненняў паміж сіламі бяспекі Македоніі і албанскімі паўстанцамі АНВ у раёне вёскі Радуша, недалёка ад мяжы з Косава[3]. Першыя сутыкненні адбыліся ў канцы чэрвеня, а асноўныя баі праходзілі ў сярэдзіне жніўня 2001 года.
Галоўнае наступленне албанскіх паўстанцаў пачалося раніцай 10 жніўня, калі яны атакавалі паліцэйскі ўчастак у Радушы. На той момант у вёсцы знаходзілася група з трыццаці паліцэйскіх. Гэты напад быў здзейснены членамі Корпуса абароны Косава, якія на працягу ночы з боку Крывеніка на косаўскай тэрыторыі перабраліся ў Радушу пры падтрымцы мясцовых паўстанцкіх фарміраванняў[4][5].
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У студзені 2001 года ў Македоніі актывізуюцца албанскія ўзброеныя фармаванні, якія ставілі сваёй мэтай атрымаць незалежнасць для раёнаў краіны, дзе пераважаюць албанцы. Шмат у чым яны натхняліся прыкладам Косава, адкуль албанскія атрады змаглі выцесніць армію Югаславіі.
Чэрвеньскія сутыкненні
[правіць | правіць зыходнік]20 чэрвеня чацвёра паліцыянтаў падчас палявога патрулявання сутыкнуліся з 40 паўстанцамі ля падножжа гары Зедэн. Паліцыя неадкладна адкрыла агонь па членам АНВ. Паводле звестак ад МУС Македоніі, адзін паўстанец быў забіты і яшчэ адзін паранены. Албанцы адказалі агнём, пад націскам якога паліцэйскі патруль адступіў і выклікаў авіяпадтрымку. У 19 гадзін, пасля налёту македонскіх верталётаў, паўстанцы вымушаны былі адступіць[6].
Неўзабаве ў месцы, дзе адбылося сутыкненне, было выяўлена некалькі палатак. Паводле высноваў паліцыі, тут знаходзіўся трэніравальны лагер[7].
23 чэрвеня каля Радушы паліцыянты, якія праводзілі свой чарговы патруль, былі атакаваны членамі АНВ[8]. Паліцэйскі патруль узначальваў камандзір паліцэйскага ўчастка ў Радушы Ака Стаяноўскі[9]. Паўстанцы кінулі ў бок аўтамабіля МУС РМ дзве гранаты, але паліцыянтам удалося выжыць. Камандзір Стаяноўскі змог даць адпор албанцам, а таксама адвесці двух сваіх параненых калегаў у сховішча. Неўзабаве ўсіх траіх эвакуявалі з месца здарэння.
Наступленне албанцаў
[правіць | правіць зыходнік]Ранняй раніцай 10 жніўня пачынаецца наступленне АНВ з тэрыторыі Косава, накіраванае ў раён Радушы. Першыя баі пачаліся а 20:00 з мінамётнага абстрэлу паліцэйскага ўчастка. У гэты час вёску абараняў толькі адзін узвод з трыццаці пяці чалавек. Пад удар трапілі таксама атрады Узброеных Сіл. Паводле інфармацыі ўпраўлення бяспекі і разведкі Македоніі, напад быў здзейснены 600—700 членамі Корпуса абароны Косава[10].
Перастрэлка працягвалася да 2 гадзін ночы. Праз гадзіну паўстанцы пачынаюць новую атаку, якая доўжылася да 8 гадзін раніцы. Аднак македонцам удалося выстаяць. Падчас нападу адзін вайсковец атрымаў раненні[11].
Раніцай 11 жніўня ў Радушскі раён было адпраўлена спецпадраздзяленне «Цігар». Перад байцамі стаяла задача прарвацца да паліцэйскага ўчастка і, такім чынам, выцягнуць з акружэння паліцыянтаў. Аднак з-за моцнага агню яны не выканалі сваю місію.
Неўзабаве атрад з двухсот паўстанцаў атакуе памежную вартавую вежу, размешчаную паміж сёламі Кучкава і Радуша. Паралельна паўстанцы робяць новую спробу ўзяць паліцэйскі ўчастак, аднак яна, як і дзве папярэднія, правалілася. Да 13 жніўня паліцыі і арміі ўдалося цалкам ачысціць раён вёскі ад албанскіх баевікоў.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Михаил Жирохов, Александр Заблотский. Воздушная война в Югославии. Часть 3 // Уголок неба : авиационная энциклопедия. — 2004.
- ↑ Боевые действия в районе Радуши (09 - 12.08.2001) . ArtOfWar.ru (4 кастрычніка 2014). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2017. Праверана 9 ліпеня 2016.
- ↑ «Исповед — Радуша 2001». Звонко Младеновски. Скопје. 2003
- ↑ Погребите ја погребаа командната одговорност(недаступная спасылка). Македонско Сонце (28 студзеня 2005). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2019. Праверана 17 ліпеня 2016.
- ↑ Наместо награда за храброста, резервистот го прават луд!(недаступная спасылка). Дневник (4 кастрычніка 2001). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2013. Праверана 17 ліпеня 2016.
- ↑ «ВО БОРБИ КАЈ РАДУША. Разбиена терористичка група на Жеден». Дневник. 22 јуни 2001 [1] Архівавана 3 кастрычніка 2013.
- ↑ «Албанските терористи на планината Жеден разапнале шатори». Весник ВЕСТ. 22 јуни 2001 [2] Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ «Терористите нападнаа со зољи и минофрлачи а се најдовме и во вкрстен оган од автомати». Весник ВЕСТ. 5 Декември 2001(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2013. Праверана 19 студзеня 2019.
- ↑ «Цела деценија ме измачува Радуша». Нова Македонија. 24 Јуни 2011(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2011. Праверана 19 студзеня 2019.
- ↑ «ЖЕСТОКИ БОРБИ ВО СКОПСКО — Заробени дваесетина терористи». Дневник. 13 август 2001 [3] Архівавана 3 кастрычніка 2013.
- ↑ «Нападнати пунктови на полицијата и на АРМ кај Радуша и Чашка». Весник ВЕСТ. 11 август 2001 [4] Архівавана 2 кастрычніка 2013.