Бітва за Сірт (2016)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Трэцяя бітва за Сірт
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі (з 2014)
Sirteof.svg
Карта аперацыi УНА у Сiрце.
Дата 12 мая6 снежня 2016
Месца Сірт
Вынік Перамога УНА[1][2]
Праціўнікі
Лівія УНА
Libya Shield Force.png Шчыт Лівіі
Ваенная падтрымка:
Flag of the United States.svg ЗША[3]
Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія[4]
Flag of Italy.svg Італія[5]
Flag of the Islamic State of Iraq and the Levant2.svg IДIЛ
Камандуючыя
Фаіз Сарадж
Аль-Махдзі Аль-Бaрхaні
Абу Бакр аль-Багдадзі
Абу Хабіба Джазравi
Сілы бакоў
6000 чалавек[6](+ ВПС и ВМФ ЗША, SAS, спецпрызн Iталii) 2500 чалавек[7]
Страты
4740 забітых i параненых[8]
2500 забiтых, параненых i палонных[9]
Агульныя страты
37 мiрных жыхароў загiнулi пры бамбаваннях[10]

Трэцяя бітва Сірт — бiтва грамадзянскай вайны ў Лівіі за горад Сірта паміж тэрарыстамi Ісламскай дзяржавай Ірака і Леванта (IДIЛ) і сіламi Урада нацыянальнага адзiнства (УНА).

Перадгiсторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сірт з’яўляецца адным з найбуйнейшых гарадоў Лiвiі. У 2011 годзе ён стаў апошнім бастыёнам арміі Муамара Кадафі[11]. У 2015 годзе ісламісты разграмілі Усеагульны Нацыянальны Кангрэс, захапіўшы горад. Сфармаваныя ў сакавіку 2016 г. Прэзідэнцкі савет і Урад Нацыянальнага Адзінства на чале з Ф.Сараджам паставілі задачу аб’яднаць краіну, а таксама пазбавіцца ад джыхадзістаў. Першай буйной аперацыяй новай улады супраць баевікоў стала сiрцская аперацыя.

Ход баёў[правіць | правіць зыходнік]

12 мая 2016 годы войска Урада Нацыянальнага Адзінства пайшлі ў наступ на Сірт. Касцяк надыходзячых войскаў склалі апалчэнцы з Місураты. Ужо ў пачатку чэрвеня яны дасягнулі горада, дзе завязаліся разлютаваныя баі.

4 чэрвеня 2016 лівійская армія, верная УНА, вызваліла аэрадром Аль-Гардабія ў 20 кіламетрах на поўдзень ад Сірта. Удар быў нанесены ў рамках аперацыі «Аль-Буньян Аль-Марсус», мэтай якой з’яўляецца вызваленне падкантрольных ІД тэрыторый. Таксама ўзяты пасёлак Абу-Хадзі, размешчаны ў 2 кіламетрах на ўсход ад авіябазы. Пасля чаго авіяцыя нанесла ўдары па пазіцыях тэрарыстаў на ўзлётна-пасадачнай паласы № 17 і каля горада Ас-Сахаір[12].

8 чэрвеня армія УНА ў ходзе аперацыі па вызваленні Сірта здолела прасунуцца ўглыб горада, нягледзячы на ​​жорсткi супраціў баевікоў, i захапiць ключавой гарадскi мост, які тэрарысты выкарысталі для пакарання сваіх супернікаў. На наступны дзень вызваленчыя войскі дасягнулі цэнтра Сірта[13].

1 жніўня 2016 пачаліся ўдары з паветра ВПС ЗША па пазіцыях тэрарыстаў, а затым і падлучэнне да баёў за Сірт амерыканскіх і брытанскіх спецпрызнаўцаў[14]. Тым часам апалчэнцы з Місураты захапілі універсітэт, які знаходзіцца на поўдні горада[15].

18 жніўня смяротнікі IДIЛ падарвалі два аўтамабіля, у выніку загінулі не менш за восем чалавек[16]. 28 жніўня армія УНА здзейсніла магутны ўдар па абароне тэрарыстаў, пры гэтым Яна панесла страты ў 18 забітых і 120 параненых[17]. Пасля ўрадавыя сілы Лівіі заявілі аб узяцці аднаго з жылых раёнаў у цэнтральнай частцы Сірта, які знаходзіцца пад кантролем IДIЛ. 3 верасня прадстаўнікі войскаў УНА паведамілі, што прасунуліся ўглыб раёна нумар 3, аднаго з апірышчаў баевікоў[18].

5 верасня Халіф Хафтар, кіраўнік ЛНА, заявіў аб незаконнасці бамбаванняў Сірта амерыканскай авіяцыяй[19].

У кастрычніку прасоўванне лівійскай арміі было запаволена з-за актыўнасці снайпераў «Ісламскай дзяржавы»[20].

31 кастрычніка пачаўся штурм раёна Гіза-Бахрыя, які з’яўляўся апошнім бастыёнам тэрарыстаў[21]. Ужо 5 снежня баевікі спынілі супраціў, УНА абвясцілі аб поўным вызваленні горада[22].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. After the liberation of Sirte: What’s next for Libya?
  2. AP Explains: What next after the downfall of IS in Sirte?
  3. Yan, Holly US launches airstrikes on ISIS targets in Libya. CNN. Праверана 2 жніўня 2016.
  4. One in six UK jihadis who have gone to fight with ISIS 'are dead'. Праверана 13 ліпеня 2016.
  5. https://www.defensenews.com/global/mideast-africa/2016/08/11/italy-reportedly-sends-special-forces-to-libya/
  6. Libya forces de-mine and clear Sirte after liberation from Isis militants (11 жніўня 2016). Праверана 11 жніўня 2016.
  7. How IS is surrounded in Sirte
  8. 740 Libyan govt fighters killed in fight against IS in Sirte: Spokesman. Xinhua. Global Times (19 снежня 2016). Праверана 19 снежня 2016.
  9. Al-Ghasri: 2500 IS radicals were killed in Sirte battle. Libya Observer (19 снежня 2016). Праверана 11 лістапада 2016.
  10. The Last Days of ISIS’ Libya Stronghold
  11. Храналогiя вайны ад «РИA Новости»
  12. Ливийские войска отбили у ИГ авиабазу Аль-Гардабия в 20 километрах к югу Сирта
  13. Представитель ВС Ливии заявил о скором освобождении Сирта от боевиков ИГ
  14. Обама санкционировал авиаудары по объектам ИГ в ливийском Сирте (руск.) 
  15. Ливийские военные взяли под контроль университет в захваченном ИГ Сирте
  16. В Ливии смертники подорвали два автомобиля, восемь человек погибли
  17. При атаке на ИГ в Сирте погибли не менее 18 ливийских военных, 120 ранены
  18. Ливийские военные штурмуют последние укрытия боевиков ИГ в Сирте
  19. Командующий армией Ливии заявил о незаконности авиаударов США в Сирте
  20. В ливийском Сирте в столкновениях с боевиками убиты не менее 14 военных
  21. Ливийские отряды начали штурм последнего оплота ИГ в Сирте
  22. Правительственные силы Ливии заявили об освобождении Сирта от ИГ