Трэцяя бітва за Фалуджу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Бітва за Фалуджу (2014))
Бітва за Фалуджу
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іраку
Дата 30 снежня 20134 студзеня 2014
Месца Эль-Фалуджа, Ірак
Вынік перамога ІДІЛ
Праціўнікі
 Ірак ІДІЛ
Ірак Свабодная армія Ірака
Камандуючыя
невядома Абу Бакр аль-Багдадзі
Сілы бакоў
звыш за 1000 чалавек звыш за 750 чалавек
Страты
звыш за 458 забітых звыш за 50 забітых

Бітва за Фалуджу — бітва грамадзянскай вайны ў Іраку, якая доўжылася з канца 2013 па пачатак 2014, у выніку чаго ІДІЛ і астатнія суніцкія паўстанцы захапілі горад Эль-Фалуджа. Гэта быў адзін з першых гарадоў, над якімі страціў кантроль урад з пачатку кампаніі ў правінцыі Анбар.

Бітва[правіць | правіць зыходнік]

30 снежня 2013 года іракскія сілы разагналі лагер, у якім пратэставалі суніты. Гэты інцыдэнт раззлаваў многіх людзей. Некалькі ўзброеных асоб атакавалі вайсковыя патрулі[1].

2 студзеня 2014 года Аль-Каіда атрымала кантроль над некалькімі маленькімі гарадамі, размешчанымі недалёка ад Эр-Рамадзі. Пасля адступлення арміі з тэрыторыі баевікі ІДІЛ і іх прыхільнікі ўвайшлі ў абодва гарады. У Інтэрнэце з’явілася шмат відэа, на якіх паказаны сутыкненні ІДІЛ з паліцыяй, і як ІДІЛ атакуе і захоплівае паліцэйскія ўчасткі. 100 турэмных зняволеных былі вызвалены, зброя і амуніцыя былі захоплены[2].

Па некаторых паведамленнях, 3 студзеня горад цалкам знаходзіўся пад кантролем суніцкіх мяцежнікаў, але іракскі ўрад заявіў, што Фалуджа да гэтага часу была яшчэ пад кантролем Ірака. Мяцежнікі падпальвалі паліцэйскія машыны. Паўстанцы паднялі свой сцяг у Фалуджы, усталяваўшы сцягі на ўсе аддзяленні паліцыі і ваенныя пункты пасля таго, як сілы бяспекі пакінулі горад[3].

4 студзеня горад цалкам быў узяты суніцкімі мяцежнікамі і баевікамі Аль-Каіды. Спрабуючы вярнуць кантроль над населеным пунктам, іракская армія абстраляла яго з мінамётаў, аднак у выніку загінула 8 мірных жыхароў і было паранена 30. Як паведамлялася, 60 % горада знаходзілася пад кантролем паўстанцаў[4]. Нашмат пазней прэм’ер-міністр Нуры аль-Малікі, выступаючы на нацыянальным тэлебачанні, пакляўся знішчыць «усе тэрарыстычныя групоўкі». Начальнік паліцыі правінцыі Анбар заявіў, што іракская армія знаходзіцца ў прыгарадах Фалуджы, аднак сам горад кантралюецца ІДІЛ і яго саюзнікамі. У выніку перамоваў суніцкія плямёны адмовіліся дапамагаць іракскім войскам увайсці ў горад. Іракскія сілы працягнулі абстрэльваць горад з суседняй ваеннай базы[5].

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

26 чэрвеня 2016 года армія вярнула кантроль над горадам.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. "Fighting erupts as Iraq police break up Sunni protest camp". Reuters. December 30, 2013. Архівавана з арыгінала 24 верасня 2015. Праверана 11 December 2014.
  2. "Al Qaeda seizes partial control of 2 cities in western Iraq". Long War Journal. January 2, 2014. Праверана 11 December 2014.
  3. "Al Qaeda-linked forces capture town of Fallujah in Iraq". Праверана 11 December 2014.
  4. "Iraqi Army Shells Fallujah In Fight Against Al-Qaeda Rebels". Праверана 11 December 2014.
  5. "Iraq government loses control of Fallujah". Al-Jazeera. January 4, 2014. Праверана 11 December 2014.