Бітва за Эль-Кут (2003)
| Бітва за Эль-Кут (2003) | |||
|---|---|---|---|
| Асноўны канфлікт: Уварванне ў Ірак (2003) | |||
| Дата | 3—4 красавіка 2003 | ||
| Месца | Эль-Кут | ||
| Вынік | перамога ЗША | ||
| Праціўнікі | |||
|
|
|||
| Камандуючыя | |||
|
|
|||
| Сілы бакоў | |||
|
|||
| Страты | |||
|
|||
Бітва за Эль-Кут — узброенае супрацьстаянне падчас амерыканскага ўварвання ў Ірак за горад Эль-Кут паміж амерыканскімі і іракскімі войскамі.
Перад вайной тут размяшчаліся аэрадром і, як заяўлялася амерыканскім бокам, завод па вытворчасці хімічнай зброі[1][2], што рабіла яго важным аб’ектам падчас кампаніі. Акрамя таго, Кут ляжаў на шляху планаванага кааліцыяй прасоўвання да Багдаду.
3 красавіка 1-я дывізія марской пяхоты ЗША дасягнула прадмесцяў горада і транслявала ўльтыматум іракскім салдатам з патрабаваннем здацца да 19:00. Адказу на ўльтыматум не было, і па яго заканчэнні амерыканцы пачалі атаку на Эль-Кут.
Амерыканскія вайсковыя падраздзяленні ўвайшлі ў Кут, сустракаючы невялікі супраціў, пакуль не апынуліся ў 1000 ярдаў ад іракскіх пазіцый. У гэты момант іракскія салдаты і нерэгулярныя часці адкрылі агонь са стралковай зброі і гранатамётаў. Баючыся маштабных гарадскіх баёў, амерыканцы засталіся на ўскраіне горада, адказваючы агнём і выклікаўшы авіяпадтрымку. Шматлікія авіяўдары, у тым ліку сіламі бамбардзіроўшчыкаў B-52, абрынуліся на іракскія пазіцыі. Падчас бамбардзіроўкі былі знішчаны іракскія танкі Т-62, БМП і іншыя транспартныя сродкі.
На зямлі амерыканскія салдаты былі на час спынены абстрэлам з бункера, дзе сканцэнтравалася іракская пяхота. Амерыканцы адказалі танкавымі залпамі і агнём цяжкіх кулямётаў, і пасля чатырох гадзін бою абаронцы бункера былі забіты, паранены або захоплены ў палон. Адзін амерыканскі салдат падчас гэтага бою быў смяротна паранены кулямётнай чаргой.
У апошняй спробе адбіць атаку іракскія байцы паспрабавалі спыніць амерыканскія танкі агнём стралковай зброі і кулямётаў, але былі рассеяны танкавай атакай, і 1-я дывізія марской пяхоты ўмацавалася ў горадзе. Пасля захопу Эль-Кута і мастоў, Кут перайшоў пад кантроль ЗША. Некалькі апалчэнцаў-фідаінаў яшчэ адбіваліся ў ізаляваных бункерах, але яны ўжо не перашкаджалі амерыканскім войскам прасоўвацца на Багдад.
Амерыканскія страты падчас бою, паводле афіцыйных даных, склалі ўсяго 1 загінулага, каля дзясятка параненых і знішчаны ваенны грузавік. Іракскія страты няясныя, але былі апісаны як цяжкія і ўключылі, па меншай меры, 150—250 забітых і каля тысячы параненых[3].
Зноскі
- ↑ U.S. Forces Prepare for Battle Against Iraq’s Medina Division — WSJ
- ↑ https://www.wsj.com/articles/SB1048499781152966360
- ↑ With the 1st Marine Division in Iraq, 2003 PCN 10600000000_19.pdf(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 21 лістапада 2020.