Бітва за Эль-Хілу (2003)
Бітва за Эль-Хілу (2003) | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Уварванне ў Ірак (2003) | |||
| |||
Дата | 31 сакавіка — 2 красавіка 2003 | ||
Месца | Эль-Хіла | ||
Вынік | перамога амерыкана-польскіх сіл | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
Бітва за Эль-Хілу — узброенае супрацьстаянне падчас амерыканскага ўварвання ў Ірак за горад Эль-Хіла паміж амерыканскімі і іракскімі войскамі, а таксама польскім спецназам GROM.
Да вайны старажытны горад Эль-Хіла быў штаб-кватэрай для падраздзяленняў іракскай Рэспубліканскай гвардыі. Паколькі адной з галоўных мэтаў уварвання кааліцыі ў Ірак была ліквідацыя Рэспубліканскай гвардыі, Хіла стала важнай мэтай для салдат кааліцыі, акрамя таго, Хіла ляжала на шляху планаванага наступлення на Эн-Наджаф.
Баі ў Хіле пачаліся 31 сакавіка 2003 года, калі дзве роты 2-й брыгады 10-й горнай дывізіі ЗША ўвайшлі ў вёску Кіфла на поўдзень ад горада, прыкладна ў 6 раніцы. Далей амерыканскія войскі прасунуліся ўздоўж шашы 8 пад прыкрыццём з паветра. У 6:30 амерыканскі верталёт AH-64 трапіў пад агонь іракскіх салдат, якія акапаліся ў бункерах, і ў 6:40 амерыканскія салдаты ўступілі ў бой з іракскай пяхотай. Пачаўся жорсткі гарадскі бой[1].
Пасля амаль 15 хвілін інтэнсіўнай перастрэлкі наземныя падраздзяленні ЗША спыніліся каля кампуса Вавілонскага каледжа, дзе яны працягнулі бой з атрадамі Рэспубліканскай гвардыі, якія ўмацаваліся ў раёне пяхотнымі батальёнамі, падтрыманымі двума артылерыйскімі батарэямі і сістэмамі СПА. На працягу пяці гадзін сілы кааліцыі былі заняты боем, танкі Абрамс часцяком аказваліся нямоглымі ў вузкіх вулачках горада. Адначасова з наземным боем іракскія пазіцыі атакавалі верталёты AH-64, пакуль не выдаткавалі боепрыпасы і амаль усё паліва. 8 «Апачэй» вярнуліся на базу пашкоджанымі, рамонтныя брыгады паведамлялі, што вымалі з іх карпусоў снарады РПГ[1].
У 17:30 палкоўнік Джозэф Андэрсан загадаў кааліцыйным сілам адступіць. Адзін амерыканскі салдат быў забіты ў баі, але для іракцаў бой павярнуўся сотняй загінуўшых і стратай БТР, двух артылерыйскіх і адной зенітнай батарэй[1].
Услед за адыходам войскаў авіяцыя кааліцыі здзейсніла налёт на іракскія пазіцыі ў горадзе. Шматлікія касетныя бомбы былі скінуты на кварталы, у выніку чаго, акрамя іракскіх салдат, больш за 500 грамадзянскіх асоб былі забіты ці паранены. Пасля бамбардзіроўкі кааліцыйныя сілы зноў былі адпраўлены ў бой і, сустракаючы ўжо значна меншы супраціў, захапілі горад да канца дня 1 красавіка. Пасля захопу Хілы кааліцыйныя сілы змаглі вылучыцца да Наджафа. Невялікія ачагі супраціву, якія складаліся ў асноўным з іракскіх партызанаў, захоўваліся ў горадзе да 11 красавіка, але амаль усе арганізаваныя атрады ў горадзе былі знішчаны, і Рэспубліканская Гвардыя больш не ўяўляла сабой сур’ёзную пагрозу для кааліцыйных сіл[1].