Бітва на Марне (1918)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Бітва на Марне, 1918)
Перайсці да: рух, знайсці
Другая Марнская бітва
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна
Western front 1918 german.jpg
карта наступлення Людэндорфа
Дата

15 ліпеня6 жніўня 1918

Месца

рака Марна каля Парыжа, Францыя

Вынік

Перамога саюзнікаў

Праціўнікі
Flag of France.svg Францыя

Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія
Flag of the United States (1912-1959).svg ЗША
Flag of Italy (1861-1946).svg Італія

Flag of the German Empire.svg Германская імперыя
Сілы бакоў
36 французскіх дывізій пры 3000 гармат 48 дывізій пры 6353 гармат і 2200 мінамётаў
Страты
Францыя: 95 200 забіта і паранена
Брытанская імперыя: 16 000 забіта і паранена
ЗША: 40 000 забіта і паранена
168 000 забіта і паранена
Commons-logo.svg Battle of the Marne (1918) на Вікісховішчы
 
Заходні фронт
Першай сусветнай вайны

Друга́я Ма́рнская бі́тва (15 ліпеня5 жніўня 1918 года) — буйная бітва паміж нямецкімі і англа-франка-амерыканскімі войскамі, якая адбылася каля ракі Марна падчас Першай сусветнай вайны. Гэта быў апошні генеральны наступ нямецкіх войскаў за ўсю вайну. Бітва была прайграна немцамі пасля контратакі французаў.

Пасля няўдалага вясновага наступу Эрых Людэндорф (начальнік штаба нямецкіх войскаў) меркаваў, што напад праз Фландрыю дазволіць нанесці сур'ёзныя страты Брытанскаму экспедыцыйнаму корпусу, які на той момант з'яўляўся самай магутнай сілай саюзнікаў на заходнім фронце. Для вымантачвання саюзных сіл з Бельгіі, Людэндорф планаваў маштабны адцягваючы напад у раёне Марны.

Бітва пачалася 15 ліпеня, калі 23 нямецкія дывізіі 1-й і 3-й арміі пад кіраўніцтвам Фрыца фон Бюлава і Карла фон Айнема (англ.) напалі на 4-ю французскую армію пад кіраўніцтвам Анры Гуро на ўсходзе ад Рэймса. У гэты ж час 17 дывізій 7-й нямецкай арміі пры падтрымцы 9-й атакавалі 6-ю французскую армію на захадзе ад Рэймса. Людэндорф спадзяваўся падзяліць сілы французаў.

На дапамогу французскім войскам прыйшлі амерыканскія войскі (85 000 чалавек) і Брытанскі экспедыцыйны корпус. Нямецкі напад на ўсход ад Рэймса быў спынены ў той жа дзень, але на захадзе нямецкія войскі зламалі супраціўленне 6-й французскай арміі і прасунуліся на 15 км. Наступ на гэтым участку быў спынены 17 ліпеня сумеснымі высілкамі войскаў Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША і Італіі.

Пасля спынення нямецкага наступу Фердынанд Фош (камандуючы саюзнымі войскамі) аддаў загад аб контрнаступленні, якое пачалося 18 ліпеня. 24 французскія дывізіі пры падтрымцы саюзнікаў (у тым ліку 8 амерыканскіх дывізій і 350 танкаў) атакавалі ўтвораны выступ лініі фронту. Контратака была паспяховай: 10-я і 6-я арміі прасунуліся на 8 км, у той час як 5-я і 9-я арміі атакавалі немцаў на захадзе. 20 ліпеня нямецкае камандаванне аддало загад аб адступленні, і немцы вярнуліся на пазіцыі, якія яны займалі да вясновага наступлення. Да 6 жніўня контратака саюзнікаў выдыхнулася пасля таго, як немцы замацаваліся на старых пазіцыях.

Катастрафічнае паражэнне Германіі пацягнула за сабой адмову ад плана Людэндорфа ўварвацца ў Фландрыю і стала першай з серыі перамог саюзнікаў, якія завяршылі вайну.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]