Бітва на Уле

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Бітва на Уле, 1564)
Jump to navigation Jump to search
Бітва на Уле
Асноўны канфлікт: Лівонская вайна
Битва под Чашниками 1564.pngМалюнак бітвы ў нямецкім «лятучым лістку» (1564 г.)
Дата 26 студзеня 1564
Месца паміж Чашнікамі і Іванск (ВКЛ)
Вынік Перамога войск ВКЛ
Праціўнікі
Вялікае Княства Літоўскае Рускае царства
Камандуючыя
Мікалай Радзівіл Руды Пётр Іванавіч Шуйскі
Сілы бакоў
10000[1]
Страты
22 забіта і 700 паранена

Бітва на Уле (26 студзеня 1564) — эпізод Лівонскай вайны (1558—1583). Адбылася на рацэ Уле пад Чашнікамі. Вялікалітоўскае войска (гетман Мікалай Радзівіл Руды, Раман Сангушка, Рыгор Хадкевіч; 8—10 тыс. кавалерыі) перамагло маскоўскі корпус ваяводы П. Шуйскага (24 тыс. чалавек). Вынікам бітвы і наступнай перамогі літвінаў на Дуброўне пад Оршай быў зрыў вялікага маскоўскага паходу 1564 года.

Літоўскае камандаванне ведала пра рух П. Шуйскага і выслала кавалерыю напярэймы ў лясах. Маскоўскае камандаванне даведалася пра падыход непрыяцеля і стала ў баявы парадак. Аднак, імклівая франтальная атака, спалучаная з нападам з тылу, павярнула маскоўскае войска наўцёкі. Вялікалітоўская кавалерыя гнала разбітых на працягу «5 міляў», быў здабыты вялікі палон.

Адзначаецца, што мясцовыя сяляне прыносілі важныя звесткі пра рух маскоўскага войска, і нават удзельнічалі ў бітве; маскоўскага ваяводу Пятра Шуйскага забіў сякерай адзін з мясцовых сялянаў.[2]

Зноскі

  1. Филюшкин А. И. Русско-литовская война 1561–1570 и датско-шведская война 1563–1570 гг. // История военного дела: исследования и источники. — 2015. — Специальный выпуск II. Лекции по военной истории XVI-XIX вв. — Ч. II. – C. 259—262
  2. Янушкевіч…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сагановіч Г. М. Войска Вялікага княства Літоўскага ў XVI—XVII стст. / Пад рэд. Г. В. Штыхава. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — 79 с.: іл. ISBN 5-343-01244-3.
  • Янушкевіч, А. Вайна і грамадства: адносіны насельніцтва паўночна-ўсходняга памежжа ВКЛ да палітыкі дзяржаўнай улады ў перыяд Інфлянцкай вайны 1558—1570 г. // Castrum, urbis et bellum: Зборнік навуковых прац, 2002 — 421 с.