Пасля пераправы сувораўскіх войскаў праз Буг, паўстанцы без бою адышлі на другую, больш умацаваную пазіцыю. Сувораў загадаў пяхоце пераследваць войскі паўстанцаў, а кавалерыі ахапіць іх з флангаў. Пасля некалькіх нападзенняў лінія была ўзята. Паўстанцы страцілі 5 тысяч забітымі і 7 тысяч палоннымі, рускія — 1 тысячу забітымі. З паўстанцкага корпуса сысці змаглі толькі некалькі сотняў чалавек на чале з Серакоўскім. Страта цэлага корпуса выклікала маральны надлом сярод удзельнікаў паўстання.
Зноскі
↑Энциклопедия военных и морских наук, Том I. стр. 506―507