Перайсці да зместу

Бітва пад Каркус (1600)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бітва пад Карксі
Асноўны канфлікт: Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600—1611)
physical
Бітва пад Карксі
Бітва пад Карксі
Дата 29 кастрычніка1600
Месца Каркус, Інфлянцкае княства
Вынік Перамога войска Рэчы Паспалітай
Праціўнікі
Рэч Паспалітая Рэч Паспалітая Швецыя Швецыя
Камандуючыя
Рэч Паспалітая Юрген Фарэнсбах Швецыя Карл Карлсан Юлен’эльм
Сілы бакоў
1 200[1] 1 500[1]
Страты
невядома 750 забітых[1]

Бітва пад Каркус адбылася 29 кастрычніка 1600 года каля сучаснай вёскі Карксі[et] падчас вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1611 гадоў паміж войскам Рэчы Паспалітай і Швецыі[1].

Юрген Фарэнсбах на чале атрада (1 200 чалавек), які складаўся з наёмнага войска, татараў і паспалітага рушання, разбіў паўтаратысячнае шведскае войска, якім камандаваў сын Карла IX Карл Карлсан Юлен’эльм.

Перадгісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля захопу Пярну 17 кастрычніка кароль Карл IX вырашыў напасці на замак Вільяндзі. Частка гайдукоў Рэчы Паспалітай перайшла да шведскага караля. Спачатку Карл IX палічыў неабходным захапіць замак Каркус[ru], які належаў Юргену Фарэнсбаху. Для гэтага ён адправіў наперад асноўных сіл паўтаратысячнае войска на чале са сваім сынам Карлам Юлен’эльмам. Яго план заключаўся ў тым, каб ноччу, пры дапамозе палоннага ганца Фарэнсбаха, дабрацца да замка і ўзяць яго хітрасцю, каб потым у якасці падмацавання да асноўных сіл шведаў высці да Вільяндзі. Але правадніку ўдалося выратавацца са шведскага палону і паведаміць гарнізону ў Каркусе аб намеры шведаў.[2]

28 кастрычніка шведскае войска дасягнула замка Каркус і Юлен’эльм запатрабаваў капітуляцыі ад каменданта замка Вільгельма Дзюкерыльта на падставе таго, што асноўнае шведскае войска на чале з каралём Карлам IX рушыла услед. Камендант Дзюкерыльт адмовіўся капітуляваць, а войска Фарэнсбаха размясцілася ў замку Хелмет[et], што вымусіла Юлен’эльма размясціць лагер у маёнтку Каркус[et]. Раніцай 29 кастрычніка войска Рэчы Паспалітай Фарэнсбаха атакавала шведскі лагер. Казакі спачатку нанеслі ўдар па шведскай пяхоце, а потым уступілі ў бой з кавалерыяй, якая таксама была вымушана адступіць і далучыцца да асноўных сіл Карла IX.[2]

  1. 1 2 3 4 Herbst, S. Wojna inflancka 1600—1602 / Stanisław Herbst. — Zabrze: Wydaw. Inforteditions, 2006. — 253 s. — S. 45—47. — ISBN 83-89943-14-X.
  2. 1 2 Sepp, H. Rootsi-Poola sõda Liivimaal 1600. a. ja 1601. a. alul / H. Sepp. — Tartu: [s.n.], 1932. — 35, [1] lk. с. Архівавана 8 снежня 2015.