Бітва пад Турам (732)
Бітва пры Пуацье | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Арабскія заваяванні | |||
Дата | 10 кастрычніка 732 года[1] | ||
Месца | Каля Тура, Францыя | ||
Вынік | Рашучая перамога франкаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бітва пад Турам, іначай бітва пад Пуацье (732) — бітва між войскамі франкаў і бургундаў (кам. мажардом Аўстразіі Карл Молат, магчыма 20 — 30 тыс. ч.) і арабаў (кам. халіф Абд-аль-Рахман , магчыма 80 тыс. ч.) у часы арабскай экспансіі 7 — 8 ст. (дакладней, войнаў Умаядаў) у Еўропе, 10.10.732 каля г. Тур (сучасн. Францыя). Войска франкаў умела абаранялася на добрай пазіцыі і перамагло.
Перад бітвай
[правіць | правіць зыходнік]На момант бітвы арабскае войска было абцяжарана здабычай па сваім летнім уварванні ў Галію, было падзелена, не ведала як след краю. Гэта паспрыяла Карлу ў тым, каб вывесці войска франкаў напярэймы арабскаму патаемна, бездарожжам, і загадзя заняць добрую пазіцыю для бітвы пяхоты супраць цяжкой панцырнай конніцы. Войска арабаў, напаткаўшы франкаў, спынілася, пачаліся дробныя сутычкі, але Абд-аль-Рахман не наважваўся пачынаць вальную бітву ў такіх некарысных для свайго войска ўмовах. Такое супрацьстаянне працягвалася да сямі дзён. Тым часам, да арабскага войска падышлі раней аддзеленыя часткі. Франкі таксама атрымалі падмацаванні. Нарэшце, верагодна, з прычын палітыкі, ідэалогіі, а таксама блізкага прыходу зімы, Абд-аль-Рахман загадаў пачаць агульны штурм пазіцыі франкаў.
Сілы бакоў
[правіць | правіць зыходнік]Дакладныя сілы бакоў невядомыя. Колькасць арабскага войска звычайна лічыцца роўнай 80 тыс. ч., колькасць войска франкаў невядомая, прынамсі ў 2 разы меншая, звыч. ацэньваецца як 20 тыс. ч., часам да 30 тыс. ч., пераважна пяхота без засцерагальнага ўзбраення. У абодвух войсках мелася значная колькасць старых, дасведчаных воінаў. Арабская конніца мела тактычную перавагу над франкскай, бо карысталася страмёнамі, амаль невядомымі тады ў Еўропе. Арабы мелі палаткі, а франкі — не, але футраная вопратка франкаў лепей бараніла іх ад халадоў.
Бітва
[правіць | правіць зыходнік]Войска франкаў стала квадратам (або фалангай) на ўзвышшы, парослым дрэвамі і кустоўем, войска арабаў сабралася на раўніне, т. ч., мясцовасць не спрыяла коннай атацы. Бітва пачалася шматлікімі вальнымі атакамі арабаў на фалангу франкаў. Некалькі разоў арабам удавалася прарваць шыхт франкаў, але кожным разам франкі ліквідавалі прарыў. Гісторыкі адзначаюць высокую дысцыпліну, вывучку пяхоты франкаў.
Тым часам, засланыя Карлам атрады лёгкай пяхоты пачалі разбураць табар арабаў, адцягнулі ўвагу арабскага войска. Частка арабаў пачала вяртацца да табару, каб абараніць здабычу, гэты рух быў зразуметы рэштаю арабаў як уцёкі. Абд-аль-Рахман, спрабуючы спыніць адыход сваіх войскаў, быў забіты франкамі. Розныя крыніцы па-рознаму падаюць працягласць бітвы (1 або 2 дні), і, адпаведна, адносяць увесь эпізод на розныя дні.
Смерць Абд-ал-Рахмана стала паваротным момантам бітвы. Уночы арабы пакінулі стаяць свой табар, і адступілі толькі з такой здабычай, якую маглі панесці іх уласныя коні.
Пасля бітвы
[правіць | правіць зыходнік]Адступіўшы, войска арабаў вярнулася на Іберыйскі п-аў.
У ваеннай гісторыі Сярэднявечча гэта быў адзін з рэдкіх выпадкаў, калі пяхота, нават без засцерагальнага ўзбраення, не паддалася ў полі цяжкай панцырнай конніцы, пагатоў перамагла.
Геапалітычнае значэнне бітвы
[правіць | правіць зыходнік]Перамога франкаў азначыла канчатковы супын арабскіх заваёваў у Еўропе, і была адным з першых поспехаў еўрапейцаў—хрысціян. У арабскай гістарыяграфіі ацэнка змянілася з ваеннай катастрофы («поле мучанікаў») да дробнай няўдачы, адной з многіх. У еўрапейскай гістарыяграфіі бітва традыцыйна (Гібан і інш.) ацэньвалася як выратавальная наогул для Еўропы і хрысціянства, у 20 ст. з'явіліся погляды на бітву, паводле якіх яна не была такой значнай.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Oman, Charles W. Art of War in the Middle Ages A. D. 378—1515. — P. 167.
- ↑ Найбольш ранняя мусульманская крыніца звестак пра бітву Футух Міср Ібн Абд аль-Хакам (з. 803-71) — гл. Уотсан, 1993, і Торы, 1922.
- ↑ Хансон, 2001, с. 141.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Arabs, Franks, and the Battle of Tours, 732: Three Accounts Архівавана 11 кастрычніка 2014. from the Internet Medieval Sourcebook
- Bachrach, Bernard S (2001). Early Carolingian Warfare: Prelude to Empire. University of Pennsylvania Press. ISBN 0-8122-3533-9
- Barbero, Alessandro (2004). Charlemagne: Father of a Continent. University of California Press. ISBN 0-520-23943-1
- Bede, Giles, John Allen, Stevens, John, Gurvey, Anna and Petrie, Henry (1847). The Venerable Bede’s Ecclesiastical History of England. H. G. Bohn.
- Bennett, Bradsbury, Devries, Dickie and Jestice, Fighting Techniques of the Medieval World
- Coppe’e, Henry (1881/2002). History of the Conquest of Spain by the Arab Moors, With a Sketch of the Civilization Which They Achieved, and Imparted to Europe. Vol II. Gorgias Press. ISBN 1-931956-94-4
- Cowley, Robert and Parker, Geoffrey (Eds.). (2001). The Reader’s Companion to Military History. Houghton Mifflin Books. ISBN 0-618-12742-9
- Creasy, Edward Shepherd (1851/2001). Decisive Battles of the World. Simon Publicatons. ISBN 1-931541-81-7
- Davis, Paul K. (1999) «100 Decisive Battles From Ancient Times to the Present» ISBN 0-19-514366-3
- Eggenberger, David (1985). An Encyclopedia of Battles: Accounts of Over 1,560 Battles from 1479 B.C. to the Present. Courier Dover Publications. ISBN 0-486-24913-1
- Fouracre, Paul (2000). The Age of Charles Martel. Pearson Education. ISBN 0-582-06476-7
- Gibbon, Edward The Battle of Tours(недаступная спасылка), Decline and Fall of the Roman Empire
- Grant, Michael History of Rome
- Grunebaum, Gustave von (2005). Classical Islam: A History, 600 A.D. to 1258 A.D. Aldine Transaction. ISBN 0-202-30767-0
- Hanson, Victor Davis. Carnage and Culture: Landmark Battles in the Rise of Western Power. Anchor Books, 2001. Published in the UK as Why the West has Won. Faber and Faber, 2001. ISBN 0-571-21640-4
- Hitti, Philip Khuri (2002). History of Syria Including Lebanon and Palestine. Gorgias Press LLC. ISBN 1-931956-61-8
- Hooker, Richard «Civil War and the Umayyads» Архівавана 5 лютага 2007.
- Lewis, Bernard (1994). Islam and the West. Oxford University Press. ISBN 0-19-509061-6
- Martin, Robert W. «The Battle of Tours is still felt today» Архівавана 18 кастрычніка 2005., from about.com
- Mastnak, Tomaz(2002). Crusading Peace: Christendom, the Muslim World, and Western Political Order. University of California Press. ISBN 0-520-22635-6
- Oman, Charles W. (1960). Art of War in the Middle Ages A. D. 378—1515. Cornell University Press. ISBN 0-8014-9062-6
- Poke, The Battle of Tours, from the book Fifteen Decisive Battles of the World From Marathon to Waterloo by Sir Edward Creasy, MA
- Reagan, Geoffrey, The Guinness Book of Decisive Battles, Canopy Books, NY (1992) ISBN 1-55859-431-0
- Riche, Paul (1993). The Carolingians: A Family Who Forged Europe. University of Pennsylvania Press. ISBN 0-8122-1342-4
- Roberts, J.M. (2003) The New History of the World Oxford University Press. ISBN 0-19-521927-9
- Santosuosso, Anthony (2004). Barbarians, Marauders, and Infidels. Westview Press. ISBN 0-8133-9153-9
- Schoenfeld, Edward J. (2001). Battle of Poitiers. In Robert Cowley and Geoffrey Parker (Eds.). (2001). The Reader’s Companion to Military History (p. 366). Houghton Mifflin Books. ISBN 0-618-12742-9
- Torrey, Charles Cutler (1922). The History of the Conquest of Egypt, North Africa and Spain: Known as the Futu-h Mis.r of Ibn ?Abd al-H.akam. Yale University Press.
- The Battle of Tours 732 Архівавана 22 лютага 2007., from the «Jewish Virtual Library» website: A division of the American-Israeli Cooperative.
- Tours, Poiters, from «Leaders and Battles Database» online.
- Watson, William E., «The Battle of Tours-Poitiers Revisited» Архівавана 21 верасня 2008., Providence: Studies in Western Civilization, 2 (1993)
- Wolf, Kenneth Baxter (2000). Conquerors and Chroniclers of Early Medieval Spain. Liverpool University Press. ISBN 0-85323-554-6
- Ian Meadows, «The Arabs in Occitania» Архівавана 14 мая 2011.
- Poke’s edition of Creasy’s 15 Most Important Battles Ever Fought ACCORDING TO EDWARD SHEPHERD CREASY Chapter VII. THE BATTLE OF TOURS, A.D. 732.
- Medieval Sourcebook: Arabs, Franks, and the Battle of Tours, 732: Three Accounts Архівавана 11 кастрычніка 2014.
- Medieval Sourcebook: Anon Arab Chronicler: The Battle of Poitiers, 732 Архівавана 7 снежня 2006.
- History of Europe: The Battle of Tours