Бітва пад Хоцінам, 1621

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бітва пад Хоцінам
Асноўны канфлікт: Польска-турэцкая вайна 1620–1621 гадоў
Jan Karol Chodkiewicz in Chocim 1621.jpg
«Бітва пад Хоцінам» (Юзаф Брант, 1867)
Дата

2 верасня9 кастрычніка 1621

Места

каля Хоціна, Малдавія

Вынік

Перамога Рэчы Паспалітай[1]

Праціўнікі
Chorągiew królewska króla Zygmunta III Wazy.svg Рэч Паспалітая
Herb Viyska Zaporozkogo (Alex K).svg Войска Запарожскае
Чцяг Асманскай імперыі Асманская імперыя
Камандуючыя
Chorągiew królewska króla Zygmunta III Wazy.svg Вялікі гетман Ян Караль Хадкевіч
Chorągiew królewska króla Zygmunta III Wazy.svg Рэгімэнтар Станіслаў Любамірскі
Chorągiew królewska króla Zygmunta III Wazy.svg Каралеўскі прынц Уладзіслаў Ваза
Herb Viyska Zaporozkogo (Alex K).svg Гетман Пётр Сагайдачны
Чцяг Асманскай імперыі Султан Асман II
Чцяг Асманскай імперыі Вялікі візір Ахрылі Хусейн Паша
Gerae-tamga.png Кан-Тэмір
Gerae-tamga.png Джанібек Герай
Сілы бакоў
50 000—60 000 100 000—200 000
Страты
14 500 42 000

Бітва пад Хоцінам (2 верасня — 9 кастрычніка 1621), бітва паміж войскам Рэчы Паспалітай і ўкраінскага казацтва (кам., адпаведна, Ян Хадкевіч (потым Станіслаў Любамірскі) і Пётр Сагайдачны; каля 58 тыс.ч.) і Атаманскай імперыі (кам. султан Асман II; каля 200 тыс.ч.) каля мястэчка Хоцін у час вайны Рэчы Паспалітай і Турцыі.

Войска Рэчы Паспалітай, колькасна значна слабейшае, трымала абарону ва ўмацаваным табары і вымусіла туркаў падпісаць перамір'е і спыніць вайну. Адна з вядомых бітваў, дзе значны ўдзел узяла гусарыя.

Сілы бакоў[правіць | правіць зыходнік]

Войска Рэчы Паспалітай складалася з рэгулярнага кантынгенту (28 тыс. ч.) пад камандай Яна Хадкевіча (пасля яго смерці ад чумы 24 верасня каманду ўзяў Станіслаў Любамірскі), да якога далучыўся кантынгент украінскага казацтва (30 тыс.ч.) пад камандай Пятра Сагайдачнага. Недалёка ад Хоціна над Днястром быў закладзены ўмацаваны табар, які загарадзіў дарогу турэцка-татарскаму войску. У складзе войска былі значныя сілы гусарыі (зв. 8 тыс.ч.).

Турэцка-татарскае войска налічвала да 200 тыс. ч. (гэтая колькасць, магчыма, перабольшаная).

Бітва[правіць | правіць зыходнік]

Камандаванне Рэчы Паспалітай прыняло тактыку абароны пяхотай на земляных валах табара, і контратакаў конніцай, асабліва гусарыяй, пад агнявым прыкрыццём з валоў. Атаманскае войска раз за разам штурмавала табар, і некалькі разоў было блізкае да прарыву, як, напрыклад, пры шутрме 7 верасня, калі Хадкевіч асабіста павёў у контратаку тры гусарскія і адну райтарскую харугвы. Запасы ў табары вычэрпваліся і расказваецца легенда, што ў дзень падпісання перамір'я ў табары не было ані харчу, ані фураж, і заставалася толькі адна бочка пораху.

Ф. Смуглевіч. Падпісанне Хоцінскай мірнай дамовы, 1785

Хоцінскае мірнае пагадненне. Наступствы вайны[правіць | правіць зыходнік]

29 верасня паміж камандаваннем польска-казацкіх і турэцка-татарскіх войскаў пачаліся перамовы аб заключэнні міру. Яны скончыліся падпісаннем пагаднення 9 кастрычніка 1621 года. Раніцай 10 кастрычніка армія Асмана II пакінула свае пазіцыі. Па мірным дагаворы бакі дамаўляліся аб аднаўленні дыпламатычных сувязяў. Мяжа паміж Рэччу Паспалітай і Турцыяй ўсталёўвалася па рацэ Днестр; Турцыі і Крымскаму ханству забаранялася здзяйсняць набегі на ўкраінскія і польскія землі; запарожцам забаранялася здзяйсняць паходы на Крым і Турцыю.

11 кастрычніка Станіслаў Журавінскі і Якуб Сабескі прынялі ўдзел у казацкай радзе, дзе дапавялі аб заключаным польска-турэцкім пагадненні. У ноч з 11 на 12 кастрычніка ўсе казакі таемна перабралася на левы бераг Днястра і сталі пад Брагай(укр.) бел.[2].

Наступствы Хоцінскай бітвы мелі вялікае міжнароднае значэнне. Гэтая бітва прымусіла Турцыю адмовіцца ад планаў заваёвы Еўропы. Разгром турэцкага войска пад Хоцінам прывёў да ўнутранага палітычнага паслаблення султанскай улады. Ужо вясной 1622 супраць Асмана II успыхнуў ваенны мяцеж, у выніку якога ён быў задушаны[3], а на трон вярнуўся яго дзядзька Мустафа I.

Зноскі

  1. Plokhy, Serhii, The Cossacks and religion in early modern Ukraine, (Oxford University Press, 2001), 93.
  2. Сас, Кіркене. Бітва за Цэнтральную Еўропу, 2011, с. 125
  3. Сас, Кіркене. Битва за Центральну Європу, 2011, с. 128

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • J. Cichowski, A. Szulczynski. Husaria. — Warszawa, WMON, 1977. — 267 с., іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]