Бітва пры Абукіры (1801)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Бітва пры Абукіры, 1801)

Бітва пры Абукіры - сухапутная бітва паміж брытанскай арміяй пад камандаваннем генерала Эберкрамбі і французскім войскам пад камандаваннем генерала Фрыяна, якая адбылася ў сакавіку 1801 года на тэрыторыі Егіпта, каля горада Абукір, і скончылася перамогай англічан.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Перамога французаў над туркамі ў бітве 25 ліпеня 1799 года на некаторы час умацавала знаходжанне французскай арміі ў Егіпце.

Увесну 1801 года, калі французская армія рыхтавалася пакінуць Егіпет, з Родаса прыбыў у Абукір англійскі флот адмірала Кейт і высадзіў там да 6 тыс. чалавек, да якіх далучыліся неўзабаве яшчэ 12 тыс. англічан генерала Эберкрамбі.

Бітва[правіць | правіць зыходнік]

8 сакавіка 1801 года англійскія войскі ў складзе 5 тыс. чалавек аблажылі абукірскі заліў і вымусілі французскі атрад з 2 тыс. чалавек, які займаў яго, капітуляваць. Англічане панеслі страты да 1100 чал.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Абукиръ // Энциклопедический словарь, составленный русскими учеными и литераторами. СПб., 1861.