Бітва пры Богесундзе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бітва пры Богесундзе
Асноўны канфлікт: Вайна за незалежнасць Швецыі
Малюнак «Смерць Стэна Стурэ на лёдзе возера Меларэн» Карл Густаў Хельквіст (1880)
Малюнак «Смерць Стэна Стурэ на лёдзе возера Меларэн» Карл Густаў Хельквіст (1880)
Дата 19 студзеня 1520 года
Месца Возера Осунд у Багесунда (сёння Ульрысэгамн)
Прычына Жаданне Даніі цалкам павярнуць уладу над Швецыяй
Вынік Поўная перамога Даніі
Праціўнікі
Кальмарская ўнія

Шведскія мясцовыя жаўнеры і сяляне памежных раёнаў
Камандуючыя
Отэ Крумпен Стэн Стурэ Малодшы
Сілы бакоў
6000-10000 10000 (пераважна сяляне)
Страты
невядома Стэн Стурэ і невядомая колькасць яго войскаў

Бітва пры Багесундзе, Бітва на возеры Осунд (дацк.: Slaget ved Bogesund, шведск.: Slaget på Åsundens is, slaget vid Bogesund) — бітва, якая з’яўляецца часткай Вайны за незалежнасць Швецыі, якая адбылася 19 студзеня 1520 года паміж шведскімі паўстанцкімі і дацкімі войскамі на возеры Осундэн, прыкладна ў трох кіламетрах на поўдзень ад цяперашняга Ульрысэгамна. Шведскія паўстанцы на чале з рэгентам Швецыі Стэнам Стурэ Малодшым увайшлі ў бой з дацкімі войскамі на чале з Отэ Крумпенам[1]. Стэн Стурэ быў цяжка паранены і памёр 3 лютага 1520 года ад наступстваў свайго ранення. У выніку дацкія войскі дайшлі да Стакгольма, дзе Крысціян II 4 лістапада 1520 года каранаваўся каралём Швецыі, а затым адбылася Стакгольмская крывавая лазня.

Перадгісторыя і падрыхтоўка[правіць | правіць зыходнік]

У 1473 годзе адбыўся Кальмарскі савет, на якім было прынята, што Швецыя магла мець аўтаномію ад Даніі на чале з рэгентам, аднак пачынаючы з 1518 года, Крысціян II спрабаваў зноў падначаліць Швецыю. Першая спроба завяршылася паражэннем у Брэнчурцы (Brännkyrka). Зімою 1519 — 1520 гадоў ён распачаў новую спробу вярнуць уладу над Швецыяй.

Камандаваў дацкімі войскамі дацкі рыцар Отэ Крумпен. Армія складалася з добра навучаных наймітаў са Свяшчэннай Рымскай імперыі, Францыі і Шатландыі. Халодны перыяд года быў абраны таму, што, акрамя існуючых сцежак, рэкі, азёры і балоты змерзлі, што дазволіла хутка ісці добра экіпіраванай дацкай арміі. Крумпен павёў сваё войска маршам праз мяжу праз даліну Этранс.

Са шведскага боку для абароны былі мабілізаваны жаўнеры з захада Готланда і сяляне памежных раёнаў.

Стурэ, які ўзначальваў шведская апалчэнне, выбраў месца на захадзе Готланда, дзе хацеў даць бой датчанам. Возера ў гэтым месцы было адносна вузкім, на ўсходзе ад якога, на беразе, на ўзвышшы знаходзіцца мемарыяльны камень каля сучаснай фермы Скотэк.

Тады, 19 студзеня, на месца прыйшла дацкая армія.

Ход бітвы і наступствы[правіць | правіць зыходнік]

У самым пачатку бітвы, Стэн Стурэ быў паранены гарматным ядром, якое адскочыўшы ад лёду трапіла яму вышэй калена. Яго выносілі з поля бою, і шведскія войскі пачалі адступаць. Падрабязнасці самой бітвы не захаваліся, але вынікам стала поўная перамога дацкай арміі.

Траўмы Стурэ не былі належным чынам апрацаваны, і ён памёр 3 лютага падчас зваротнага шляху ў Стакгольм на санях па лёдзе Меларэна. Датчане рушылі далей на поўнач і рабавалі тэрыторыі ў кірунку Ульрысэгамна, Фальчопінга, і Шэўдэ і Скара. У Тыведэне адбылася яшчэ адна бітва, якая каштавала датчанам паловы іх войскаў[2].

21 лютага абодва бакі згадзіліся на 8 дзён скласці зброю ў Стрэнгнэсе. 2 сакавіка датчане дасягнулі Упсалы і заключылі перамір’е са шведскім паслом на чале з архіепіскапам Густавам Тролем, у якім шведскі бок пакляўся каралю Крысціяну ІІ у вернасці, а дацкі бок абавязаўся ўстрымлівацца ад сілавых мер.[3]

Крысціян II быў каранаваны каралём Швецыі ў Стакгольме 4 лістапада 1520 года. Адразу пасля каранацыі, нягледзячы на папярэднюю амністыю, супраць прыхільнікаў Стэна Стурэ пачаліся судовыя працэсы, у выніку якіх было пакарана больш за 80 чалавек. Цела Стэна Стурэ таксама было выкапана і спалена на вогнішчы.

Падзеі бітвы таксама апісваюцца ў «Скандынаўскай рыфмахроніцы»:

Som the begynthe skjuta som bäst
Och jag redh opå en blakoten häst,
Som vrenede och språng både till och frå
I örlig kunde både bijta och slå;
Lyckan ej bättre med mig stod
Genom benet bleff jag skutin med ett lod.

Прыкладны нелітаратурны пераклад:

Як толькі пачынаецца добрая бойка
А я ехаў на чорным кані,
Хто разварочваўся і скакаў туды і назад
Эрліг мог і ўкусіць і ўдарыць
Шчасце прайшло каля мяне
Па назе мяне ўдарылі ядром.

У знакамітым вершы Эдварда Бэкстрома «Herr Stens visa» ёсць матывы бітвы, як ён іх сабе ўяўляў.

Мемарыял[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыяльны камень у Скотэку

На полі для гольфа каля фермы Скотэка быў усталяваны мемарыяльны камень з такім надпісам:

Riksföreståndaren
Sten Sture d.y.
sårades dödligt på Åsundens is
den 19 januari 1520
under strid mot rikets fiender
för Sveriges själfständighet
- - -
vid Skotteken restes denna vård
år 1914
för att hugfästa minnet af
en bland Sveriges ädlaste män

Пераклад:

Палкаводзец
Стэн Стурэ М.
смяротна паранены на лёдзе Осунда
19 студзеня 1520
у бітве з ворагамі каралеўства
за незалежнасць Швецыі
- - -
гэты помнік узведзенны ў Скотэне
1914 года
каб замацаваць памяць
аднаго з самых высакародных людзей Швецыі

Зноскі

  1. Ulricehamns krönika: blad och bilder ur en stads historia. — Ulricehamn, 1951.
  2. James L. Larson: Reforming the North. The Kingdoms and Churches of Scandinavia, 1520–1545. Cambridge 2010, S. 73.
  3. James L. Larson: Reforming the North. The Kingdoms and Churches of Scandinavia, 1520–1545. Cambridge 2010, S. 74.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Bygden vid ridvägarna : årtusenden kring Åsunden. — Ulricehamn, 1997. — ISBN 91-971038-6-1.
  • Kalmarunionens tid : från drottning Margareta till Kristian II. — Stockholm, 1997. — ISBN 91-518-3165-1.
  • Friedrich Rühs: Geschichte Schwedens, Band 2. Johann Jakob Gebauer, Halle 1805 (online)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]