Бітва пры Вісласе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бітва пры Мінгальсхайме
Асноўны канфлікт: Трыццацігадовая вайна
Дата 27 красавіка 1622
Месца Мінгальсхайм, 15 міль ад Гайдэльберга
Вынік Перамога Евангелічнай уніі
Праціўнікі
Каталіцкая ліга Евангелічная унія
Камандуючыя
Іаан Церклас Цілі Петэр Эрнст Мансфельд
Сілы бакоў
12 000 18 000
Страты
3000 і ўся артылерыя(Т.Харбатл) 300-800
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бітва пры Вісласе адбылася 27 красавіка 1622 года, каля нямецкай вёскі Віслас (Wiesloch) у 15 мілях на поўдзень ад Гайдэльберга, паміж пратэстантскім войскам пад агульным кіраўніцтвам графа Эрнста фон Мансфельда і камандуючага войскамі Бадэна супраць каталіцкага войска пад кіраўніцтвам Ціллі.

У пачатку вясны 1621 года, найміты пад кіраўніцтвам камандуючага войскамі Бадэн-Дурлаха Фрыдрыха Георга перайшлі Рэйн з боку Эльзаса для аб'яднання з войскам Эрнста фон Мансфельда. Аб'яднанае войска імкнулася перадухіліць злучэнне войска Цілі з 20.000 войскам Gonzales de Córdoba, якое прыйшло з Іспанскіх Нідэрландаў па загаду генерала Амбросіа Спінолы. Цілі сустрэў Пратэстанцкае войска з боку ар'ергарда і паспяхова прадвігаўся, пакуль не сустрэў галоўныя сілы пратэстаў. Ціллі адступіў і злучыўся з de Córdoba у наступным месяцы. Пасля бітвы, Мансфельд апынуўся ў складаным становішчы, пакуль войска Крысціяна Брансвіка не падышло з поўначы. Гэтыя два войскі ўдзельнічалі ў наступным месяцы ў бітве пры Вімпфене.