Бітва пры Куіта-Кванавале

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бітва пры Куіта-Кванавале
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Анголе і Вайна за незалежнасць Намібіі
Дата 14 жніўня 198723 сакавіка 1988
Месца наваколле Куіта-Кванавале
Вынік нявызначаны вынік
Праціўнікі
МПЛА
SWAPO
 Куба
УНІТА
ПАР
Камандуючыя
Жазэ Эдуарду душ Сантуш Жонаш Савімбі
Сілы бакоў
32 тысяч чалавек за ўвесь час 68 тысяч чалавек за ўвесь час
Страты
больш за 4700 забітых больш за 3000 забітых

Бітва пры Куіта-Кванавале, таксама Квіта-Кванавале (парт.: Batalha de Cuito Cuanavale) — вырашальная ваенная кампанія ў ходзе грамадзянскай вайны ў Анголе і паўднёваафрыканскай Пагранічнай вайны (вайны за незалежнасць Намібіі). Лічыцца найбуйнейшай бітвай на афрыканскім кантыненце з часоў Другой сусветнай вайны[4].

Бакі і мэты[правіць | правіць зыходнік]

Падчас бітвы адбылося сутыкненне паміж узброеныямі сіламі найбуйнейшых палітычных груповак краіны: МПЛА (фактычна была кіруючай партыяй Анголы), падтрыманай Кубай і СССР, і УНІТА, падтрыманай з боку ПАР.

МПЛА, якая імкнулася захапіць асноўныя аператыўныя базы УНІТА ў Джамбе і Мавінгу, змагалася пры шырокай падтрымцы аднаго з бліжэйшых ваенных саюзнікаў сацыялістычнай Анголы, Савецкага Саюза. Да іх сіл далучыўся шэраг кубінскіх танкавых і механізаваных падраздзяленняў, якія ўпершыню сталі больш непасрэдна ўдзельнічаць у баявых дзеяннях у рамках інтэрвенцыі Кубы[5]. Таксама паскорыліся пастаўкі савецкага ўзбраення для ўрадавай ангольскай арміі, у тым ліку больш за сто танкаў Т-62 і баявых самалётаў, адкамандзіраваных са стратэгічнага рэзерву краін Варшаўскага дагавора[1].

Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, якая мела агульную мяжу з Анголай праз паласу Капрыві — спрэчную тэрыторыю Паўднёва-Заходняй Афрыкі (цяперашняя Намібія), была перапоўнена рашучасці не дапусціць, каб МПЛА ўзяла пад свой кантроль поўдзень краіны. Гэта магло прывесці да таго, што партызаны SWAPO (групоўкі, якая змагалася за незалежнасць ад ПАР) пачнуць дзейнічаць і ў гэтым рэгіёне[6].

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Баі праходзілі паблізу важнага ваеннага аэрадрома Куіта-Кванавале і прылеглага да яго невялікага аднайменнага горада. Пасля шэрагу няўдалых спробаў захапіць населены пункт у 1986 годзе, восем брыгад МПЛА ў жніўні 1987 года распачалі аперацыю «Прывітанне кастрычніка» (Operação Saludando Octubre). Урадавыя сілы рухаліся ў бок асноўных аператыўных баз УНІТА ў Джамбе і Мавінгу. Ваенная акцыя ангольскіх урадавых сіл заахвоціла паўднёваафрыканскіх вайскоўцаў прыняць меры для ўмацавання абароны Джамбы і пачаць аперацыю «Модулер» (Operation Moduler).

Фарміраванні МПЛА мелі нізкую дысцыпліну, але былі добра ўзброены. Асноўную ролю ў процідзеянні паўднёваафрыканцам згуляла кубінская авіяцыя. Часці арміі сацыялістычнай Анголы часта аказваліся ў тактычным акружэнні і знішчаліся ў ходзе сутыкненняў з механізаванымі падраздзяленнямі паўднёваафрыканцаў[7][8], неслі значныя страты, і таму прыпынілі аперацыю[9][10]. У гэты момант паўднёваафрканцы атрымалі шанец узяць Куіта-Кванавале, але таксама прыпынілі наступленне. Справа ў тым, што ваеннае камандаванне ПАР мела палітычны імператыў пазбягаць ахвяр, дзе гэта магчыма, атрымаўшы загад не браць гарады, калі іх нельга было ўзяць без бою. Таму паўднёваафрыканская армія не распачала ніякіх спробаў развіць сваю перавагу і захапіць горад, бо не жадала ўступаць у гарадскія баі[11][12][13].

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Бітва пры Куіта-Кванавале паклала пачатак трохбаковым перамовам пры пасярэдніцтве Злучаных Штатаў. Па выніку мірнага працэсу ўдзельнікі канфлікту падпісалі ў г. Нью-Ёрк дагавор, па якім Куба і ПАР згарнулі сваю ваенную прысутнасць у Анголе і Намібіі. Апошняя, дзякуючы гэтаму, атрымала незалежнасць[14].

Удзел беларусаў[правіць | правіць зыходнік]

У 1986—1988 гадах[15] у Анголе ў якасці ваенспеца ад СПА[16] знаходзіўся гарадзенец Генадзь Сергіенка, які перад камандзіроўкай служыў у Сярэдняй Азіі. Ён працаваў у тым ліку ў раёне Куіта-Кванавале. Перад ім стаялі задачы навучаць ангольскіх салдат, ствараць і рыхтаваць зенітна-ракетныя разлікі, умацоўваць баявыя пазіцыі. Сергіенка, як і іншыя савецкія вайскоўцы, дзейнічаў у Анголе таемна[15].

«Нам сказалі, што калі мы трапім у палон, ніхто нам дапамагчы не зможа, таму што афіцыйна ў Анголе нас няма. Мы нават пісалі завяшчанні, каб нашу маёмасць перадалі родным. Сем’і не ведалі, дзе мы служылі, на лістах замест адрасу была пазнака Л515 МК.»

— Інтэрв’ю Г. Сергіенка для журналіста газеты «Вячэрні Гродна» Яўгена Лебедзя. 16 лістапада 2019.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б George, Edward. The Cuban intervention in Angola: 1965–1991 (англ.). — London: Frank Cass, 2005. — P. 195—212. — ISBN 0415350158.
  2. Mitchell, Thomas G. (2013). Israel/Palestine and the Politics of a Two-State Solution. Jefferson: McFarland & Company Inc. pp. 94–99. ISBN 978-0-7864-7597-1.
  3. а б Polack, Peter. The Last Hot Battle of the Cold War: South Africa vs. Cuba in the Angolan Civil War (англ.). — illustrated. — Casemate Publishers, 2013. — P. 66—83. — ISBN 9781612001951.
  4. Mills 2006.
  5. Cuito Cuanavale revisited: analysis
  6. Kanet, Roger. The Soviet Union, Eastern Europe, and the Third World (англ.). — Cambridge University Press, 1987. — P. 44—46. — ISBN 978-0-521-34459-3.
  7. Mannall, David. Battle on the Lomba 1987: The Day a South African Armoured Battalion shattered Angola's Last Mechanized Offensive (англ.). — 2014. — Helion and Company. — P. 48—92. — ISBN 978-1-909982-02-4.
  8. Johnson, David E. In the Middle of the Fight: An Assessment of Medium-armored Forces in past military operations (англ.). — 2011. — RAND Corporation, 2008. — P. 73—81. — ISBN 978-0-8330-4413-6.
  9. Scholtz 2013, pp. 253, 316–319, 338–339..
  10. Walker 2004, p. 177.
  11. George 2005.
  12. Replaying Cuito Cuanavale
  13. The Opening of the Apartheid Mind
  14. {{{загаловак}}}. — 1998. — ISBN 978-0-7453-1247-7.
  15. а б Евгений Лебедь. «Направляем вас в одну из развивающихся стран…» Что гродненские офицеры делали на засекреченной войне в Африке // Вечерний Гродно : газета. — 16 ноября 2019.
  16. Александра Кузнецова-Тимонова. ГРАЖДАНСКАЯ ВОЙНА В АНГОЛЕ (1975 – 2002 ГГ.) В ИСТОРИИ БЕЛАРУСИ. // Региональная общественная организация «Союз ветеранов Анголы» : официальный сайт.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]